Дарыюш Купіш - Полацк 1579

Здесь есть возможность читать онлайн «Дарыюш Купіш - Полацк 1579» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацк 1579: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацк 1579»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Аўтар раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў, а таксама ход і вынікі самой кампаніі 1579 г. 

Полацк 1579 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацк 1579», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Войска, якое накіроўвалася на фронт, фармавалі на тры або пяць палкоў. У апошнім выпадку гэта былі палкі: вялікі, пярэдні, правая рука, левая рука і вартаўнікі. У выпадку трох — вялікі, пярэдні і вартаўнікі. Да выключэньняў належалі паходы, дзе выкарыстоўваўся падзел на сем палкоў. Лёгкая коньніца ўтварала асобную групоўку, прызначаную для адмысловых дзеяньняў. Калі-нікалі да арміі далучалі т. зв. «гасударскі полк», у якім служылі прадстаўнікі наймагутнейшых баярскіх родаў са сваёй прыслугай.

Камандаваньне ўсімі ваеннымі апэрацыямі ажыцьцяўляў камандзір вялікага палка, і ён нёс адказнасьць за хаду выправы. Яму падпарадкоўваліся таксама ваяводы астатніх палкоў, якіх падтрымлівалі дзякі — чыноўнікі, якія пісалі загады, вялі рахункі і г. д. Палкі дзяліліся на сотні, паўсотні і дзясяткі з адпаведнымі камандзірамі — сотнікамі, пяцідзясятнікамі і дзясятнікамі. Артылерыя дзялілася ўжо на вялікую (пры вялікім палку), і палкавую — прыпісаную астатнім адзінкам.

Наперадзе баявога строю маскоўскай арміі знаходзілася лёгкая коньніца, якая высылалася наперад за некалькі дзён раней. За ёй пасоўваліся аддзелы зь сялянаў і мяшчанаў, якія рамантавалі дарогі і масты, пасьля чаго маршаваў пярэдні полк, які ўтвараў уласна авангард арміі, і мог прыняць першы ўдар. Толькі пасьля яго рушылі галоўныя сілы — вялікі полк з артылерыяй, далей — табары і полк варты, які прыкрываў тыл. Палкі правай і левай рукі прыкрывалі крылы. Зразумела, у спрыяльных умовах для перавозу артылерыі, пяхоты і запасаў выкарыстоўвалі рэкі.

Тактыка маскоўскай арміі не зьмянялася гадамі. У баёх на адкрытым полі нападныя дзеяньні вяла коньніца, якая ў выпадку няўдачы адступала аж за пяхоту. Пяхота звычайна білася з-за прыкрыцьця, якое ёй давалі рухомыя палявыя ўмацаваньні, што складаліся з грубых дошак (т. зв. гуляйгарады). Іх перавозілі на калёсах або санях, а пасьля разьмяшчэньня ўмацаваньняў у полі іх крылы ўмацоўвалі артылерыяй. Пад прыкрыцьцём так выстраенай пяхоты і гарматаў выстаўлялі або перагрупоўвалі коньніцу для паўторнай атакі. Зразумела, роля коньніцы меншала пры аблозе гарадоў. Галоўны цяжар змаганьня ў такіх выпадках клаўся на артылерыю і пяхоту, а коньніца блякавала дарогі і праводзіла выведчыя і дывэрсійныя акцыі.

Тагачасныя храністы падкрэсьлівалі надзвычайную вытрываласьць маскоўскіх войскаў пры аблозе і абароне крэпасьцяў. Таксама ўсе інжынэрныя працы маскоўскія інжынэры выконвалі вельмі хутка і спраўна. Проста да дасканаласьці яны давялі сыстэму ўзьвядзеньня драўляна-земляных крэпасьцяў, што прадэманстравалі падчас войнаў за Лівонію. Будоўля такога замку заўсёды была загадзя заплянаваная і доўжылася вельмі мала:

Угледзеўшы наперад месца, зручнае для ўмацаваньня, сьсякаюць у далёкіх лясох мноства прыдатных дрэваў (…), якія, апрацаваўшы і пазначыўшы, сплаўляюць вадой, а калі яны прыплывуць да таго месца, выцягваюць на сушу і паводле знакаў на кожным дрэве адно пры адным у зямлю забіваюць, і гэтак вокамгненна паўстаюць замкі, укамплектаваць якія падрыхтаваны паблізу залогі, так што кароль раней атрымліваў навіны пра іх пабудову, чым мог даведацца, што іх пачалі або задумалі будаваць.

Гэтыя цьвердзі грунтаваліся на ізьбічнай ( izbicowej ) канструкцыі. Ізьбіцы, што нагадвалі вялікія скрыні, будаваліся з драўляных бярвёнаў, запаўнялі зямлёй і каменьнем, а звонку абкружаліся некалькі разоў пластом драўлянай зрубнай сьцяны. Вонкавую сьцяну абляплялі глінай або абкладалі дзёрнам, што ахоўвала ўмацаваньні ад спробаў праціўніка падпаліць іх. Верхнія часткі ізьбіц, аснашчаныя адтулінамі для байніцаў, а часта пакрытыя таксама дахамі, утваралі баявыя пляцоўкі для абаронцаў. У прамежках паміж ізьбіцамі ўтваралі байніцы для гарматаў, а на зьвілінах узводзілі драўляныя вежы. Варта адзначыць, што ў пачатковай фазе першай Паўночнай вайны нізкі ўзровень уменьня ліцьвінаў весьці аблогу дазволіў войскам Івана IV уварвацца з дапамогай гэтых крэпасьцяў углыб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Польская і літоўская армія ў другой палове XVI ст Другая палова XVI ст была - фото 1

Польская і літоўская армія ў другой палове XVI ст.

Другая палова XVI ст. была пэрыядам вялікіх зьменаў у польскай і літоўскай вайсковай справе. Разьвіцьцё ваеннага майстэрства патрабавала сталых наёмных войскаў, што было зьвязана зь неабходнасьцю павялічыць эфэктыўнасьць падатковай сыстэмы. У той час усё больш адыходзілі ад выкарыстаньня паспалітага рушаньня на карысьць наёмных войскаў. Аднак, нягледзячы на крытыку з боку манархаў або гетманаў, паспалітае рушаньне надалей склікалася і разглядалася (прынамсі тэарэтычна) як падтрымка для наёмнай арміі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацк 1579»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацк 1579» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Полацк 1579»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацк 1579» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x