Дарыюш Купіш - Полацк 1579

Здесь есть возможность читать онлайн «Дарыюш Купіш - Полацк 1579» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацк 1579: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацк 1579»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Аўтар раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў, а таксама ход і вынікі самой кампаніі 1579 г. 

Полацк 1579 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацк 1579», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Расейскія гісторыкі дагэтуль надавалі значна больш увагі ўзяцьцю Полацку Іванам Жахлівым у 1563 г., чым адваёве гораду Сьцяпанам Батурам у 1579 г. Першым шырэй апісаў пераможную кампанію Батуры М. Карамзін, не шкадуючы пры гэтым крытычных заўвагаў на адрас цара. Найбольш увагі полацкаму паходу 1579 г. надаў В. Навадворскі — польскі гісторык мяжы XIX–XX стст., які пісаў большасьць сваіх прац па-расейску. У СССР тэматыка, зьвязаная з аблогай Полацку Батурам, не карысталася надта вялікай папулярнасьцю, і толькі нядаўна да яе вярнуліся беларускія гісторыкі. [2] Тут маецца на ўвазе навукова-папулярны нарыс Г. Сагановіча: «Полацкая вайна 1563–1579». Барацьбу за Полацак таксама вывучалі Д. Аляксандраў і Д. Валохін; на жаль, зь іх вялікай працы апублікаваны дагэтуль толькі фрагмэнт, прысьвечаны аблозе 1563 г.

Сярод шматлікіх крыніцаў, прысьвечаных полацкаму паходу, на першым месцы трэба назваць афіцыйныя рэляцыі, зробленыя на даручэньне караля: «Edictum Regium de supplicationibus ob captam Polociam» i «Rerum post captam Polociam contra Moscum gestum narratio». Хоць яны былі створаныя для патрэбаў ваеннай прапаганды, сьцісласьць зьместу і празрыстасьць гэтых рэляцый робіць іх вартай вялікага даверу крыніцай.

Наступная каштоўная крыніца да гісторыі Полацку — працы Я. Бельскага (прадаўжальніка і выдаўца твораў свайго бацькі М. Бельскага), М. Стрыйкоўскага і Р. Гайдэнштайна. Бельскі, удзельнік полацкай кампаніі, зьмясьціў у сваёй працы, якая працягвала справу бацькі, багата падрабязнасьцяў аблогі. Гайдэнштайн, хоць і ня быў пад Полацкам, але празь Яна 3амойскага меў доступ да каралеўскай канцылярыі і шэрагу невядомых нам дакумэнтаў. Акрамя таго, ён карыстаўся працай Бельскага. Таксама Стрыйкоўскі хоць і быў духоўнай асобай, але ў маладосьці запазнаўся з ваеннай службай, і карыстаўся ў сваёй працы многімі крыніцамі і рэляцыямі ўдзельнікаў аблогі. Пэўныя зьвесткі, якія дапаўняюць гісторыю аблогі Полацку, даюць таксама іншыя польскія і іншаземныя рэляцыі, а з расейскіх крыніцаў — перадусім афіцыйная «Разрядная книга». Затое можна цалкам абмінуць працу А. Гваньіні, якая ёсьць кампіляцыяй Стрыйкоўскага і іншых аўтараў.

Загана ўсіх крыніцаў пра аблогу Полацку ў 1579 г. — гэта невялікая колькасьць названых у іх датаў. Дагэтуль ня знойдзена ніводнага дыярыюшу аблогі крэпасьці, у якім пасьлядоўна паказваліся б дні барацьбы. Таму існуе вялікі зазор паміж падзеямі 12 жніўня і падпалам умацаваньняў Верхняга замку 29 жніўня. Безумоўна, вядома, якія дзеяньні рабіліся цягам тых 16 дзён, але мы ня ў стане адпаведна ўпарадкаваць іх.

Рэканструкцыя аблогі не была б магчымая без сучасных гравюраў і плянаў. Гравюры XVI ст., зразумела, адрозьніваюцца ад сучасных мапаў, аднак ілюструюць уклад умацаваньняў, ляндшафт мясцовасьці, разьмяшчэньне войскаў і нават стараюцца плястычна паказаць ключавыя моманты бітвы. Асноўныя візуальныя крыніцы да аблогі Полацку ўжо былі выкарыстаны гісторыкамі XIX ст. У апошні час намаганьнямі С. Александровіча было выяўлена некалькі новых плянаў, якія дазваляюць заўважыць шмат фактаў, якія дагэтуль абміналіся пры апісаньні бітвы за Полацак. Толькі супастаўленьне візуальных крыніц зь пісьмовымі сьведчаньнямі дазваляе ў меру поўна аднавіць хаду аблогі Полацку ў 1579 г.

Армія Івана IV Жахлівага

У сярэдзіне XVI ст. Іван IV Жахлівы загадаў выдаць шэраг распараджэньняў, якія мусілі ўмацаваць колькасьць і спраўнасьць узброеных сілаў маскоўскай дзяржавы. У выпадку вайны служыць у войску былі абавязаны прадстаўнікі амаль усіх пластоў грамадзтва. Асноўнай катэгорыяй насельніцтва, якая фармавала армію, былі, як і даўней, фэадалы: баяры, «дваране» і «баярскія дзеці». Баяры былі ўладальнікамі вялікіх спадчынных землеўладаньняў, і большасьць зь іх утварала стан, які адпавядаў родавай арыстакратыі на захадзе Эўропы. Яны засяроджвалі ў сваіх руках амаль усе годнасьці і дзяржаўныя пасады, а самыя значныя зь іх засядалі ў баярскай думе, якая была дарадчым органам цара. «Дваране» — гэта сярэдні фэадальны пласт, як бы «новая знаць», пачаткі якой сягалі XIV ст. У той час рускія князі і баяры пачалі надзяляць зямлёй сваіх дваранаў і ўраднікаў, што з часам прывяло да вылучэньня гэтай спэцыфічнай групы фэадалаў. У сваю чаргу «баярскія дзеці» — гэта фэадалы ніжэйшага рангу, цесна зьвязаныя з баярскімі дварамі і сваімі патронамі невялікімі зямельнымі надзеламі.

Вайсковыя абавязкі знаці грунтаваліся на «памеснай сыстэме», сфармаванай яшчэ ў XV ст. На яе падставе фэадалы, абдораныя зямельнымі надзеламі, былі абавязаныя несьці вайсковую службу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацк 1579»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацк 1579» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Полацк 1579»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацк 1579» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x