Дарыюш Купіш - Полацк 1579

Здесь есть возможность читать онлайн «Дарыюш Купіш - Полацк 1579» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацк 1579: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацк 1579»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Аўтар раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў, а таксама ход і вынікі самой кампаніі 1579 г. 

Полацк 1579 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацк 1579», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Кароне паспалітае рушаньне ацэньвалася прыблізна на 50 тысяч чалавек, хоць у такой колькасьці ўзброеная шляхта ніколі не зьбіралася. Яно магло быць склікана толькі са згоды Сойму, яго нельга было дзяліць, а камандаваньне над рушаньнем ня мог ажыцьцяўляць адзін кароль, якому падпарадкоўваліся ваяводы, кашталяны і харужыя. Аднак ужо малдаўскі паход Яна Ольбрахта відавочна паказаў поўны крах гэтага інстытуту. Усе спробы рэформаў, якія рабілі Ягайлавічы, або спробы замены паспалітага рушаньня на падатак, пацярпелі няўдачу. Таму да яго зьвярталіся ня надта часта, разглядаючы як «апошнюю абарону» дзяржавы. Пэўную баявую каштоўнасьць усё ж захоўвала паспалітае рушаньне рускіх ваяводзтваў, на што паўплывалі частыя татарскія набегі, якія не дазвалялі тамтэйшай шляхце адкладаць зброю.

Значна большую ролю адыгрывала ў той час паспалітае рушаньне ў Літве [6] Літва — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. . Хоць слабасьцю ўзбраеньня ці дысцыпліны яно не адрозьнівалася ад кароннага, усё адно падчас войнаў з Масковіяй за апошніх Ягайлавічаў досыць часта зьвярталіся па яго дапамогу, і таму рушаньне захавала крыху большую баяздольнасьць. Абавязкі, зьвязаныя з паспалітым рушаньнем, ускладаліся ў Вялікім Княстве на ўсіх землеўладальнікаў (таксама на татараў, казакоў і г. д.), а ўдакладнялі іх літоўскія статуты 1529 і 1566 гг. Памеры вайсковай павіннасьці акрэсьліваліся на падставе т. зв. «службаў» (двароў або дымоў), таму літоўскае паспалітае рушаньне часта называлі «земскай службай». Пачынаючы з 1566 г. з кожных дзесяці двароў належала выставіць аднаго цалкам узброенага коньніка, а калі хтосьці меў менш маёмасьці, зьяўляўся на вайну паводле сваіх магчымасьцяў.

Прыбылых на паход групавалі на Літве ў павятовыя харугвы, ачоленыя мясцовымі харужымі, а потым аб’ядноўвалі згодна з тэрытарыяльным прызнакам у земскія і ваяводскія харугвы з ваяводамі на чале. У адрозьненьне ад Кароны земскую службу Вялікага Княства можна было дзяліць на меншыя аддзелы, яна падпарадкоўвалася вялікаму гетману літоўскаму, а ў асобных выпадках яе можна было склікаць, не азіраючыся на Сойм.

Попіс 1567 г. ацаніў земскую службу Вялікага Княства Літоўскага на 28 056 чалавек, у тым ліку 24 395 коньніцы і 3664 пяхоты. Аднак трэба памятаць, што ўключэньне ў Карону Падляшша, Валыні і Ўкраіны ў 1569 г. паменшыла тэрыторыю Літвы напалову, таму ў час Батуры нельга было разьлічваць на такую колькасьць узброеных сілаў.

Наёмныя войскі складаліся перадусім з аддзелаў, якія пэрыядычна склікаліся ў выпадку пагрозы вайны або ўжо падчас ваенных дзеяньняў. Іх фармавалі за падаткі, зацьверджаныя шляхтай адмыслова на гэтую мэту. Акрамя дзяржаўных наёмных войскаў, часта сустракаліся прыватныя злучэньні, якіх пасылалі за свой кошт наймагутнейшыя магнацкія роды, а таксама прыдворныя роты, выстаўленыя на сродкі манарха. Наёмныя аддзелы распускаліся пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў, пакідаліся толькі невялікія роты ў ключавых замках памежжа.

Толькі Карона мела ва Ўкраіне рэгулярныя наёмныя палявыя аддзелы, якія былі на ўтрыманьні манарха — т. зв. «паточная абарона». Яе колькасьць вагалася ў межах 2–3 тысяч коньніцы і некалькіх соцень пяхоты, а галоўнай задачай была барацьба з татарскімі чамбуламі. У выніку рэформаў выканаўчага сойму (1562/63), «паточную абарону» замяніла кварцянае войска, якое ўтрымлівалася з чацьвёртай часткі (кварты) чыстага даходу з каралёўскіх уладаньняў. Прынцыпы арганізацыі кварцянага войска былі канчаткова акрэсьлены на Люблінскім сойме 1569 г., калі быў утвораны адмысловы скарб у Раве Мазавецкай. За грошы, якія туды ўносілі старасты і арандатары каралеўшчын, можна было ўтрымаць каля 3 тысяч коньніцы і тысячу пяхоты. Пэўнай падтрымкай для кварцяных ротаў маглі быць казакі з т. зв. Нізу, упершыню прынятыя на службу Рэчы Паспалітай у 1568 г. Аднак іх было заледзьве 300.

Нягледзячы на неаспрэчныя баявыя каштоўнасьці, кварцянае войска было нешматлікім і, акрамя таго, пастаянна заставалася на ўкраінскім тэатры ваенных дзеяньняў. Яно не адыгрывала значнай ролі ў баёх з Масквой, дзе цяжар баёў ляжаў на аддзелах, пэрыядычна найманых згодна з пастановай Сойму.

У польскай і літоўскай арміі сярэдзіны XVI ст. аддзелы коньніцы рашуча пераважалі ў колькасных адносінах над пяхотай. Канец панаваньня Жыгімонта Аўгуста і панаваньне Сьцяпана Батуры былі пэрыядам значных зьменаў у арганізацыі і ўзбраеньні польскай кавалерыі. У час апошняга зь Ягайлавічаў усе роты коньніцы мелі зьмяшаны характар, г. зн. складаліся, напрыклад, зь лёгказбройных казакоў і капійнікаў, гусараў і казакоў і г. д. Характар і вызначэньне, ці дадзеная рота залічваецца да казацкай коньніцы, гусарскай ці таксама капійнічай, залежалі ад колькаснай перавагі коньнікаў дадзенага тыпу. Напрыклад, гусарская рота Філона Кміты Чарнобыльскага складалася ў 1567 г. са 140 гусараў і 60 казакоў. Батура амаль ад пачатку свайго панаваньня імкнуўся зьмяніць гэты стан рэчаў і цалкам уніфікаваць роты коньніцы, што яму, зрэшты, удалося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацк 1579»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацк 1579» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Полацк 1579»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацк 1579» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x