Дарыюш Купіш - Полацк 1579

Здесь есть возможность читать онлайн «Дарыюш Купіш - Полацк 1579» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацк 1579: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацк 1579»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Аўтар раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў, а таксама ход і вынікі самой кампаніі 1579 г. 

Полацк 1579 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацк 1579», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ранейшая ўзброеная дзідамі коньніца, закутая ў цяжкія дасьпехі, зьнікла ў той час з поля болю, будучы замененай у пераломных атаках гусарыяй. Яшчэ ў час Інфлянцкай вайны 1557–1570 г. траціну многіх гусарскіх харугваў складалі капійнікі, але ўжо за часам Батуры ад іх цалкам адмовіліся. Згодна з каралеўскім унівэрсалам 1576 г. гусары сталі асобным і самастойным родам коньніцы, хоць яшчэ больш за дзесяць гадоў сустракаліся гусарскія харугвы, якія ня мелі аднастайнага характару. Толькі што замест капійнікаў у іх выступалі рэйтары або стальцы-аркебузары.

Гусарыя, якая паходзіла ад сэрбскіх рацаў, прывандравала ў Польшчу праз Вугоршчыну. Спачатку была лёгкай коньніцай, аднак у другой палове XVI ст. пачала ўжываць ахоўную экіпіроўку, якая складалася з паўдасьпехаў і шышакоў. Паўдасьпехі складаліся зазвычай з т. зв. фальгаванага кіраса (некалькі заходзячых адна на адну плітаў, зьнітаваных рэменем), або з плітачнага кіраса, які меў ніжнюю фальгаваную частку. Шышакі забясьпечвалі характэрным нашыйнікам, апушчальным забралам і напалічнікамі. Наступальная зброя складалася з кап’я даўжынёй 4,5–5 мэтраў, выразанага ўсярэдзіне для зьмяншэньня яго масы, шаблі і доўгага, на 1,2–1,4 мэтра, простага мяча, часта чатырохкутнага ці трохкутнага сячэньня. Прызначаўся выключна для праколу, у той час як шабля служыла гусару для бою ў натоўпе бітвы. Акрамя таго, гусары мелі калясцовыя пісталеты, якія разьмяшчаліся каля сядла.

Зьмены таксама закранулі ранейшую лёгкую коньніцу (г. зн. казацкую), якая, прыняўшы ахоўную экіпіроўку, ператварылася ў сярэднезбройную коньніцу. Казакі часам ужывалі паўдасьпехі, аднак сярод іх панавала кальчуга. Галаву звычайна ахоўвала місюрка. Наступальнае ўзбраеньне складалася з шабляў, дзідаў, рагуляў, лукаў, а часамі агнястрэльнай зброі. Аднак трэба зазначыць, што частка казацкіх ротаў надалей не карысталася ахоўнымі дасьпехамі, набліжаючыся сваім характарам да пяцігорцаў, якія сустракаліся ў літоўскім войску. [7] Пяцігорцамі ў старабеларускай мове называлі чаркесаў ад слова «Пяцігор’е» — абшару Каўказу паміж Церакам і Кубаньню (цяперашнія Кабардына-Балкарыя, Карачаева-Чэркесія і часткова Стаўрапольскі край). (Заўв. рэд.)

Тыповай лёгкай коньніцай былі пяцігорцы, малдаўскія роты і т. зв. казацкія стральцы ( sagittarii ), якія выкарыстоўвалі шаблі, доўгія ручніцы ці лукі. Зусім іншы характар мелі найманыя часамі заходнеэўрапейскія аркебузары, якія насілі паўдасьпехі, рапіры і доўгую агнястрэльную зброю — аркебузы. Спарадычна карысталіся паслугамі нямецкіх рэйтараў, узброеных паўдасьпехамі, рапірамі і пісталетамі. Тут было згадана пра спарадычнае найманьне заходнеэўрапейскай коньніцы, паколькі на ўсходнім тэатры ваенных дзеяньняў дамінавалі хуткія кінжальныя ўдары коньніцы з халоднай зброяй, у чым вылучаліся гусары і казакі. Аркебузары ж і рэйтары біліся зазвычай у самкнутым строі, перамяшчаючыся досыць павольна.

Як каронная так і літоўская коньніца дзяліліся арганізацыйна на роты якія - фото 2 Як каронная так і літоўская коньніца дзяліліся арганізацыйна на роты якія - фото 3 Як каронная так і літоўская коньніца дзяліліся арганізацыйна на роты якія - фото 4

Як каронная, так і літоўская коньніца дзяліліся арганізацыйна на роты, якія налічвалі ў гусарыі зазвычай 150, а ў казацкай і лёгкай коньніцы — 100 коней. Набор у літоўскія фармаваньні праводзіўся на аснове сыстэмы аддзелаў, якія складаліся з латніка і яго чаляднікаў. Ротмістар, атрымаўшы прыпаведны ліст, падпісаны каралём, [8] Ліст, які давернік (напрыклад, кароль, князь, горад) дае вайскаводцу з дазволам праводзіць вэрбоўку з акрэсьленай мэтай. (Заўв. перакл.) рэгістраваў яго ў гарадзкіх кнігах даручанага яму гораду, а потым пачынаў вярбоўку сярод навакольнай шляхты. Кожны латнік прыбываў на месца канцэнтрацыі разам з узброеным і экіпаваным за свой кошт аддзелам. Сярэдняя гусарская рота складалася з 25 латнікаў і 125 чаляднікаў. На чале роты стаяў ротмістар, які меў для дапамогі паручніка, харужага і бубнача.

Асноўным пешым фармаваньнем у час панаваньня Жыгімонта Аўгуста былі т. зв. «драбы», наём якіх, падобна, як і коньніцы, ішоў па сыстэме латніка і чаляднікаў. Зь цягам часу пешых драбаў пачалі называць «польскай пяхотай». Зьяўляліся ў яе перадусім жыхары гарадоў і мястэчак (70 %), хоць было дастаткова і сялянаў з каралеўскіх уладаньняў або ўцекачоў са шляхецкіх вёсак, дзе наймаць было забаронена.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацк 1579»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацк 1579» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Полацк 1579»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацк 1579» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x