Дарыюш Купіш - Полацк 1579

Здесь есть возможность читать онлайн «Дарыюш Купіш - Полацк 1579» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Полацк 1579: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Полацк 1579»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Аўтар раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў, а таксама ход і вынікі самой кампаніі 1579 г. 

Полацк 1579 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Полацк 1579», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, гэты досыць разнародны дваранскі пласт утвараў у межах паспалітага рушаньня кавалерыйскія фармаваньні.

У 1556 г. на загад Івана IV было выдадзена «Уложение о службе», якое зраўняла ў вайсковых абавязках уладальнікаў родавых памесьцяў («вотчын») і аддадзеных уладаром у часовае карыстаньне («памесьцяў»). Таму кожны дваранін павінен быў асабіста несьці вайсковую службу з уласным узбраеньнем і экіпіроўкай. Больш за тое, у залежнасьці ад памераў маёмасьці, якой валодаў, ён павінен быў выставіць за свой кошт адпаведную колькасьць людзей і коней. Зазвычай з 100 «чвэрцяў» зямлі (каля 50 га) выстаўлялі аднаго коньніка ў поўным ўзбраеньні. Такім чынам, фэадал мусіў выставіць з 300 чвэрцяў зямлі дваіх чалавек (акрамя сябе), з 400 — траіх, з 500 — чатырох і г. д. Калі паход ня быў далёкі, жаўнерам дазвалялася ўзяць з сабой па адным кані, а на больш далёкія паходы загадвалася браць двух коней.

Царскі ўказ 1556 г. значна павялічыў колькасьць маскоўскай фэадальнай коньніцы. У паходзе на Казань 1552 г. яе колькасьць ацэньвалі на 18,5 тысяч коней, а ў 1578 г. у маршы да інфлянцкай мяжы ўзялі ўдзел 26 933 конныя ваяры, зь якіх — 6461 татарын і т. зв. «новаахрышчаны» (г. зн. мардвіны, чувашы і да т. п.).

За кожнага коньніка, прыведзенага на паход, дваранін атрымліваў зь дзяржаўнай казны 1–2 рублі, у залежнасьці ад якасьці ўзбраеньня. Той, хто выстаўляў больш жаўнераў, чым прыпісаная яму колькасьць, мог разьлічваць на большы жолд. Тыя, хто ўхіляўся ад вайсковай службы (т. зв. нетчыкі), абкладаліся высокімі штрафамі. Грашовыя пакараньні трэба было плаціць і тады, калі былі ўстаноўленыя недахопы і пашкоджаньні зброі ці экіпіроўкі. Аднак апошняе распараджэньне было цяжка выканаць, бо не было палажэньняў, якія б дакладна акрэсьлівалі від і якасьць зброі.

Як ужо згадвалася, аддзелы маскоўскай коньніцы былі арганізаваныя паводле прынцыпу паспалітага рушаньня. Зямельныя ўладаньні пераходзілі ад бацькі да сына, у сувязі з чым кожны дваранін, якому споўнілася 15 гадоў, уносіўся ў вайсковы сьпіс. З баяраў, «дваранаў» і «баярскіх дзяцей» фармавалі сотні, а тыя, у сваю чаргу, аб’ядноўвалі ў палкі рознай колькасьці. У мірны час яны зьбіраліся паводле паветаў на агляды, а поўную мабілізацыю абвяшчалі ў выпадку вайны. Яна адбывалася надзвычай павольна, і ў гэты час за коньніцай цягнуліся аграмадныя табары зь вялікай колькасьцю чэлядзі і разнастайных слуг. Каб даць гэтаму рады, мабілізацыю стараліся праводзіць як мага бліжэй да меркаванага тэатру ваенных дзеяньняў.

Узбраеньне маскоўскай шляхецкай коньніцы было вельмі разнароднае. Наступальная зброя выраблялася амаль выключна ў мясцовых майстэрнях, а ўваходзілі ў яе: шаблі, дзіды, булавы і лукі. Маскоўская коньніца ў той час не карысталася агнястрэльнай зброяй. Ахоўныя дасьпехі складаліся зазвычай з т. зв. мяккіх латаў. Гэта быў шырокі прашыты кафтан, або жупан на падбіўцы, т. зв. «тегиляй». Часамі на гэтыя кафтаны нашывалі мэталёвыя бляшкі. Выкарыстоўваліся і мэталічныя дасьпехі, найчасьцей — вырабленыя з жалезных колцаў кальчугі і байданы. Толькі багацейшыя маглі сабе дазволіць спалучэньне колцаў з мэталічнымі пліткамі (т. зв. бехцеры). Коньнікі ахоўвалі галовы місюркамі [3] Шлем з пляскатым верхам і кальчужнай сеткай. (Заўв. рэд.) або высокімі шышакамі турэцкага тыпу, дадатковай аховай былі часам малыя круглыя шчыты. Самастойнае ўзбраеньне жаўнераў, якое праводзілася за свой кошт, адбівалася ня толькі на разнастайнасьці, але і на якасьці зброі. У выніку яна часта была проста ў фатальным стане.

Пачынаючы зь сярэдзіны XVI ст. у складзе маскоўскіх войскаў знаходзіліся вольныя казакі (яіцкія, волскія, данскія, а таксама ўкраінскія).

Яны выконвалі памежную службу, зазвычай конную, а спарадычна падтрымлівалі таксама маскоўскую армію ў розных паходах. Аднак трэба зазначыць, што яны лічыліся людзьмі незалежнымі, таму іх удзел у ваенных кампаніях зазвычай залежаў ад канкрэтных перамоваў з пасланцамі Крамля.

Частка казакоў наймалася на службу пры акрэсьленых гарадах, а называлі іх ад гораду, пры якім служылі. Гарадавыя казакі, якія сустракаюцца ўжо XV ст., цалкам залежалі ад дзяржаўных уладаў. Яны жылі ў гарадах або асобных прыгарадных паселішчах, званых казацкімі слабодамі, а мясцовыя ваяводы запісвалі іх у адмысловыя сьпісы. За службу іх узнагароджвалі грашыма або невялікімі надзеламі зямлі. Іх фармавалі ў палкі прыблізна па 500 чалавек, палкі дзялілі на сотні, а іх — на дзясяткі. Большасьць гарадавых казакоў сканцэнтравалася на паўднёвых межах маскоўскай дзяржавы, дзе яны патрулявалі галоўныя шляхі нападаў крымскіх і нагайскіх татараў. Апірышчам для іх была сталая зона ўмацаваньняў (т. зв. «засечная черта»), якая цягнулася ад Пуціўля праз Арол, Ражск і Гжацак. Гарадавых казакоў выкарыстоўвалі таксама для ваенных паходаў наступальнага характару. Напрыклад, яны апынуліся ў складзе арміі Івана IV, якая ў 1563 г. узяла Полацак. У 1596 г. агульная колькасьць гарадавых казакоў, перапісаных у 38 гарадах, перавысіла 7,5 тысячы чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Полацк 1579»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Полацк 1579» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Полацк 1579»

Обсуждение, отзывы о книге «Полацк 1579» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x