Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я ўважаю, — казаў юрысты, — што ўрад можна стварыць і бяз партыі, але ізноў-жа, у гісторыі ведамыя выпадкі, што да ўраду даходзілі праз партыю. Так што самі глядзіце, як зручней.

Пасьля кансультацыі ў юрыстага пачаў тварыць партыю. Але справа сунецца марудна. Пакуль заангажаваў жонку, сына ды суседку, — яна ў нас балею часта пазычае, дык не магла адмовіцца. Але далей справа йдзе туга. Кажны хоча, каб яму даў гарантыю. А якую-ж гарантыю дасі цяперашнім сьветам?

Дык вось, як бачыце, спадарове, палітыка рэч ня зусім лёгкая. У мяне ўжо ня раз лоб пацеў ад думаньня: што рабіць і як рабіць? А тут — яшчэ й жонка пілуе:

— Вунь, — кажа, — усе людзі ў чыны вылезьлі, міністрамі парабіліся, адзін ты самапасам ходзіш!

Ну? Падабаліся-б вам такія гутаркі?

Дык што-ж рабіць, спадарове суродзічы? Парайце, будзьце ласкавы! Бо час не чакае.

Ліст у рэдакцыю пра кансалідацыю

Паважныя спадары Рэдакцыя!

У нумары 29-м вашае газэты вы ўмясьцілі стацьцю пад загнётам «Справа кансалідацыі». Тамака вы пішаце, што ўсе людзі хочуць, каб «рэдакцыя ўзяла на сябе ініцыятыву кансалідацыі ўсяго беларускага грамадзянтсва на чужыне й распачала ў гэтым кірунку на сваіх балонках адпаведную акцыю».

Гэтыя радкі нас вельмі ўсьцешылі. Або-ж і праўда, калі азірнуцца навокал, па ўсіх чужых селішчах, то скрозь людзі жывуць, як браты, а ў нас — не. А чаму, гэтага ня ведаем.

Як шчэ за старымі грашыма прыяжджаў на наш хутар араталь зь Міхайлаўкі, то ён казаў, што ўва ўсіх нашых неладох вінаватая шопка й крывічы, бо яны ў нейчы бок цягнуць. Наш Ксавэры тады моцна пакрыўдзіўся, чаму яго да віны чапляюць і быў ужо рукавы закасаў, каб выцяць араталя, але той пачаў бажыцца й клясьціся, што ён ня меў на мэце каго-небудзь з прысутных абразіць і што ён гаварыў не пра нашага Шопку Ксавэрага, а зусім пра інакшае, а пра якога шопку — гэтага не сказаў.

А пазьней прыехаў да нас прамоўца зь Вялікага Двара, дык той, наадварот, прамаўляў, што ўсё ліха ад зарубежнікаў, якія таксама цягнуць у нейчы бок.

А быў у нас яшчэ адзін маладзян, студэньцік з Марынгораду, дык той крычэў, што ўсе вінаватыя — і адныя, і другія, а ўвесь паратунак у правільным кірунку. І гэты кірунак ён нават на дошцы крэйдай крэсьліў.

— Вось гэтая крывая лінія, — кажа, — гэта ёсьць крывічы, а гэтая, што я цяпер крэсьлю, ламаная лнія — гэта будуць зарубежнікі, а вось я вяду цяперака пасярэдзіне простую лінію, якая ні ад якіх лініяў не залежыць, — гэта й ёсьць правільны кірунак, па якім мы павінны йсьці да дасягненьня нашых агульнанацыянальных незалежніцкіх… а далей забыліся, што казаў.

Ведама, ён студэнт, дык лініі крэсьліць умее. Але-ж нам, спадары рэдакцыя, ад гэтага не лягчэй. Бо калі на дошцы або на паперы й накрэсьлены розныя лініі, то калатня ўсё роўна йдзе. І чаму мы, беларусы, мусім цярпець і гэтую калатню зносіць, калі нехта вінаваты або ў розныя бакі цягне? Гэта няправільна.

І вось, спадары рэдакцыя, як ужо прайшло шмат часу, а на вашых балонах тае акцыі яшчэ ня відно, то мы й узялі на сябе зачын пасунуць наперад справу кансалідацыі. А калі вы, спадары рэдакцыя, думаеце, што гэта праца лёгкая, то вы мыляецеся. На шляху да кансалідацыі ляжаць вялікія завалы. А вось-жа: пакуль мы зьбілі свой пяток, то колькі было галасу й звадак. Калі мы сабраліся на першы кансалідацыйны сход і наш прафэсар (але на бацькаўшчыне ён прафэсарам шчэ ня быў) нам выклаў, што такое кансалідацыя, то пачалі прыгадваць усе старыя крыўды. Янка Самасей успомніў Сьцяпану Кацапаву, як той пазычыў тры нямецкія маркі й скруціў. Піліп Канапельскі ўпікнуў Тараса Бурбалку за тое, што той яго з пасады сьпіхнуў, як быў нейкім старшынём, а пасадзіў свайго сябрука. Калісь даўно Піліп Канапельскі падаў якуюсь цыдулу на Ксавэрага Шопку, і гэта ўспомнілі. А ў Кацапава й Шопкі на той дзень былі бабы пасварыліся, дык і гэта стаяла перашкодай на дарозе да кансалідацыі. Было й шмат драбніцаў, але мы, спадары рэдакцыя, ўсё гэта перацярушылі і адвеялі перад агульнай ідэяй. Гэтым зачынам, мы ўпяцёх зьбілі моцны таўкач і будзем далей рушыць справу.

Але, спадары рэдакцыя, як мы ня маем ад вас ніякіх інструкцыяў, то просім паведаміць, што нам рабіць з нясьведамымі і як іх прыцягнуць да кансалідацыі? Ёсьць у нас такі Якуб Чапурнэцкі, то калі ён пачаў чытаць лісту скансалідаваных і дайшоў да прозьвішча Верабжя Рыгора, то сказаў:

— Стой! З гэтым я ня буду кансалідавацца, і яго трэба аджуціць.

А калі мы спыталіся чаму, бо Верабей у нас хлопец сьведамы, маральны й гарыць на працы, то ён кажа, таму, што Верабей — усходнік. А мы на гэта кажам: дакуль- жа ён будзе ўсходнік, калі ўжо сем год як з поўнага апалоніка заходнюю культуру сёрбае й караватку носіць, а Ксавэры ўчора сам бачыў, як Верабей капялюха таргаваў. На гэта Якуб нічога не адказаў, але ў лісту не ўпісаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x