Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кажная вільгаць, — казаў ён, — язык размывае, і ён тады ходзе вальней. Мне доктар, калі я заікаўся, таксама кроплі раіў, і я тады гэтых кропляў выпіваў па шэсьць шклянак на дзень. І памагло, бо цяпер ужо заікацца пачынаю толькі пасьля восьмае шклянкі.

27 сакавіка . На нашай вуліцы асяліўся новы чалавек, у якім Сымон апазнаў таго вучонага, што калісь майстраваў нейкае цудоўнае кола-самакрутку, а пасьля раптоўна зьнік. Завуць яго Камель, а прыехаў ён із занятых усходніх земляў.

28 сакавіка . Сымон зьбіраецца на вёску — зямлю дзяліць. Мне, казаў, таксама, як і іншым, чужой зямлі ня трэба ані пядзі, а калі ўжо сваю, нашую дзеляць, дык тут, даруйце, і я маю поўныя правы хоць на чацьвярціну.

Мабыць, самалётаў напалохаўся, бо сяньня ўначы бальшавікі на літоўскія казармы наляцелі й шмат каго напалохалі. Праўда, шкоду зрабілі невялікую: разьбілі прыбіральню ў суседняга гаспадара. Але за другім разам, калі пашанцуе, могуць і галаву пашчапаць. А Сымон хоць і кажа, што галоўнае ў чалавека жывот, але галаву таксама беражэ.

29 сакавіка . Зьнік Мімікрыйскі. Адны кажуць, што пайшоў на працу й не вярнуўся, а другія сьцьвярджаюць, што наагул нікуды не хадзіў, а з хаты зьнік. Як там было — невядома, а толькі ўсё ягонае майно немцы вывезьлі, а ў кватэру пасадзілі сваіх.

Шмат каму такая рэч не спадабалася.

30 сакавіка . Зноў быў у мастакоў ды пісьменьнікаў. Гэтым разам дэманстрацыя собскіх мастацкіх вырабаў была слабая, але затое дыскусія разгарнулася лютая. У вадным кутку прыціснулі да сьцяны нейкага паджылага плячыстага аўтара й вымагалі ад яго адказу, чаму ўсе ягоныя героі ў канцы вешаюцца. Той бараніўся як мог.

— Гэта, — казаў, - ня я вінаваты. Так псыхалягічны канец вымагае.

— Дык хіба ў цябе канец заўжды на вяроўцы падвешаны? — насядалі на яго. — Чым ты працуеш?

Плячысты толькі адно й цьвердзіў:

- Інакш не магу — псыхалёгія такая.

А хтось ззаду падліваў атруты ў гэты дыспут. Ён то бараніў псыхалёгію, то крычаў, што аўтара самога трэба павесіць за ягоны псыхалягічны канец. У другім кутку два маладзякі спрачаліся аб тым, хто зь іх больш сьпісвае.

— У цябе няма гістарычнага падыходу, — крычэў вышэйшы, — і ты ня можаш напісаць на гістарычную тэму.

— Не магу, — згаджаўся ніжэйшы, — бо ў мяне усе падручнікі зь гісторыі пагарэлі.

— Ці ня ў мой гэта гарод каменьчык?

— Не, гэта каменьчык ня ў ваш гарод, але ў мяне кніжкі пагарэлі, а ня ў вас.

Я ўжо хацеў быў паспачуваць ніжэйшаму, якога стыхійнае няшчасьце ссадзіла з гістарычнага сядла, высушыўшы ўсе ягоныя крыніцы, так што цяпер няма адкуль зачэрпнуць літаратурнае вадзіцы, але тымчасам падскочыў Арыентацкі, торкнуў мне пальцам у жывот і паказаў:

— А вунь і ваш сваяк.

Гляджу я: моцны дзяцюк, з вусікамі, незнаёмы. Штось не пазнаю. Ён таксама і апавяданьні піша, і падноскамі гандлюе.

— Але-ж, выбачайце, я гэтым не займаюся. Я…

Але Арыентацкі ня даў мне часу выказаць сваё абурэньне й паімчаўся да іншай групы. На сярэдзіне пакою грымеў паэта Цымбальскі і ўсё намагаўся прачытаць свае новыя вершы, але яго ніхто ня слухаў. Толькі нейкі пасалавелы музыка дзюбаў носам у ягонае плячо, відаць, нешта хацеў сказаць, ды ня мог. Да мяне падышоў нейкі маладзяк у вышыванай кашулі й з даўгім валосьсем.

— Вы хто? Прадстаўнік ад масаў? — пытаецца.

— Але-ж, кажу, ад масаў.

— Ну, як маса ўспрыняла мой апошні верш?

— Але-ж даруйце… Зь кім маю гонар?

— Алег Верабей — паэта чыстай ліры.

— А прозай вы не спрабавалі? Я прозу больш..

— Прозай? — перапыніў мяне Верабей, — не, не спрабаваў, бо не хачу. А каб захацеў, дык ого! Я так-бы прозай чухвосьціў, нібы Дзюма-айцец.

— Так, — кажу, — усё гэта вельмі прыемна, але, нажаль, ня меў гонару чуць вас.

— Што?! Ня чулі Алега Верабжя? Што вы гэтым хочаце сказаць, шаноўны? Можа вы хочаце намякнуць, што мяне масы не вызнаюць? Дык я вам зараз давяду…

І страсянуўшы даўгім валосьсем, ён сьціснуў кулакі й пасунуўся да мяне бліжэй. Трэба праўду сказаць, я спалохаўся. А што дзіўнага, думаю сабе, можа так давесьці, што пасьля й собская жонка не пазнае.

— Даруйце, — кажу, — я маса, але, выбачайце, ня зусім маса… я… і… я…

— Стаўце кропку над «і», — загрымеў паэт яшчэ больш узрушана.

— Я… я…

Чым-бы скончылася гэтая размова, ня ведаю. Але на шчасьце падскочыў Арыентацкі. Ён неяк так спрытна ськіраваў гутарку на апошні верш Верабжя пад назовам «Пляту лапці» й выказаў такое захапленьне ад масаў, што Верабей трохі заспакоіўся. Калі адышоў ад нас, Арыентацкі мяне перасьцярог:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x