Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я скажу, чаму такое дзеецца на сьвеце. Вось, скажам, так: адзін чалавек хоча туды, а другі хоча сюды. А каб людзі былі ні туды, ні сюды, дык усё было-б добра, і нічога гэтага ня было-б.

— Правільна, — падтрымаў яго Сымон, — людзі ёсьць розныя: адны далікатныя, другія працавітыя, а паміж імі йдзе нясупыннае змаганьне. І вось, знацца, якія людзі перасіляць, такая і улада будзе. Быў у мяне за саветамі знаёмы. Чалавек так сабе — недалуга. Меў ён невялічкую пасаду, быў ціхі, сарамлівы й заўжды выглядаў такім прыбітым, нібы ў яго за каўняром паліцыянт сядзеў. Так. Але аднойчы фракцыя ягонага начальніка перамагае, бярэ, знацца, верх, і той трапляе ў вялікія чыны. Натуральна й гэты недалуга за хвастом чына таксама прыціснуўся да ўлады. І што вы скажаце? Чалавек раптам зьмяніўся: ня той, а зусім новы, ну, проста — арол. Толькі адно й не зьмянілася: як быў гультай, так ім і застаўся. Дык вось што такое ўлада.

Такі нечаканы вывад нас усіх вельмі зьдзівіў, але як мы ведалі, што Сымон — філёзаф, дык і не спрачаліся. А што-ж такое, урэшце, улада, так і не даведаліся.

— Дыспут наш, — як урэзюмаваў Апанас Дзюрка, — быў угрунтаваны на пяску, а таму й вынікаў ня даў.

Можа так, а можа й не…

21 сакавіка . Ловяць безаўсвайсных. Пахапілі на рынку Гузачыху й Загржэмбіцкую — тыя ледзь выцерабіліся. Трапіў у паліцыйныя абыймы й Разак Яська — з самагонам залавілі. Але хоць ён і на мокрай справе пасьлізнуўся, а падняўся сухім, бо Яська добра ведае, што ў такіх выпадках рабіць.

— Я, — казаў, - ўсё роўна сваё наганю.

Пасьля гэтага ўвесь наш мурашнік заварушыўся й пачаў перакоўвацца. Мусіў і я перагледзець свае грамадзкія пагляды й падаўся здабываць аўсвайс. Зразумела, можна было-б і так жыць, бо матаржяльная база яшчэ ёсьць, але палітычныя крыгавіды штораз звужаюцца. Пасьля нядоўгіх меркаваньняў падаўся да Ўправы. Бо як ні кажыце, а ўсё-ж праўда, што толькі на дзяржаўнай пасадзе пазнаеш ісьціну.

22 сакавіка . Неспадзявана сустрэў Маржю Іванаўну. Трапіў у адну вясёлую кумпанію, ажна гляджу — і яна там. Я й вокам не міргнуў, што мы знаёмыя. Яна таксама трымалася тактоўна. Але, як пасьля ўсяго пачалі гуляць у флірт кветак, я-ткі разы тры добра калупнуў яе.

А з гэтай гульнёй выйшла чыстая камэдыя. Флірт быў стары, яшчэ Мікалаеўскі. Зразумела, што ў гэтым дарэжымным флірце было толькі пра кволае й палкае каханьне, а такія простыя рэчы, як сахарына, панчохі, баханка, закусон ды іншыя ня былі прадугледжаныя. Натуральна, мы пачалі выпраўляць недагляд мінулага й мусілі дапісваць. Ну, і панапісвалі на тэму дню.

Гіяцынт: Ці ёсьць у вас скураныя падэшвы?

Фіялка: А фігу вы ня хочаце? — Скураныя! Шаруйце гумай.

Нарцыс: Колькі вы просіце за свае кумпякі?

Лілея: Сьвіньня вы й больш нічога.

Такім парадкам мы скрэмзалі ўвесь гэны кветкавы флірт, і ён атрымаў зусім сучасную афарбоўку. Але пасьля гульні гаспадыня агледзелася, што ўсе карткі паскрэмзаныя, і ўзьняла вэрхал:

— Анцілігенты, — крычыць, — у шляхетную гульню гуляюць, а карткі звэдзгалі, як сьвіньні.

Ледзь мы яе супакоілі складчынай, але ўсё-ж выйшаў канфуз.

13 сакавіка . Загржэмбіцкі вярнуўся з экспэдыцыі ў «Западную». Ён-такі нездарма хваліўся, што ня любіць займацца драбніцай: прывёз із сабою вялікі абоз ёміны. Калі ўсё гэта ўдала рэалізуе, дык адразу выскачыць у першыя рады менскіх фінансавых колаў.

А пра «Западную» апавядае цуды: як там людзі жывуць, як пжюць і гуляюць — проста дзіву дацца. Адно дрэнна, што там усе лютыя нацыяналістыя. Навет і гарэлку, і тую пжюць не як усе людзі, шклянкамі, а па-свойму, па-нацыяналістычнаму. Выставіць, — кажа, — на стол тры чаркі: адну — белай, другую — чырвонай, а трэйцюю зноў белай, ды хвошча ўсе запар, а пасьля выгуквае «Хай жыве!». А іншыя, мабыць, ужо зусім шавіністыя, дык тыя выстаўляюць аж па дзевяць чарак: тры белай, тры чырвонай, зноў тры белай. І «Хай жыве!» выгукваюць ужо тры разы. Гэта ўсіх нашых вельмі зьдзівіла. Толькі Яську Разаку такі звычай надта спадабаўся.

— Каб мне туды, крый Божа, дарвацца, — мроіў ён, — дык «Хай жыве!» я там крычэў-бы хоць дваццаць разоў, пакуль-бы не залажыла.

Кажнаму сваё, а мне такая палітыка не падабаецца.

24 сакавіка . Набліжаецца, як казаў Апанас, першы вольны Вялікдзень на першай вольнай зямлі. Усе з уздымам калбоцяць самагон. У гэтай справе і я не захацеў астацца атэістым і закалбаціў 30 фунтаў аржанухі.

25 сакавіка . Бачыў нейкі дзіўны сон. Сьнілася мне, што нібы йду па галоўнай вуліцы й назіраю звыклы малюнак: машыны, салдаты, грузавікі снуюць узад і ўперад, зьбянтэжаныя цывільныя па бакох туляцца. Грукат, галас, бязупынныя гудкі машынаў, адным словам, вайна. Раптам сталася ціха, да таго ціха, што ажна страшна зрабілася. Стаў я й дзіўлюся — што такое? Нібы тое самае, а тымчасам зусім іншае. Вось прафэсар Фэцкі (той, што вылічаў канец вайны) ідзе, нібы й ранейшы, але ўжо зашпілены на ўсе гузікі й з партфэлем пад пахай. Ветліва вітаецца. Вось інжынер Адбіткоўскі, які мыла з падлаў варыць, на аўтамабілі праімчаў. Гузачыха з кашолкай у руках прашкандыбала. А вось і Сымон на сваім кані едзе. Паджехаў да мяне й спыніўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x