Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы, даражэнькі, із сваёй навукай жывеце, як хочаце, хоць на галаве хадзеце. Бо жыць можна ўсяк, але памерці мне, браток, дайце па-чалавечаму, бо гэта ў жыцьці здараецца толькі адзін раз.

19 лютага . Учора нечакана трапіў на пажагнальную гарбатку. Арыентацкі паспрыяў. Што такое пажагнальная гарбатка, я даведаўся пазьней. Шчыра кажучы, ніякай гарбаты ня было: быў разьведзены сьпірытус і закусь. Але сэнс ня ў гэтым, сэнс у самай існасьці справы. А існасьць была ў тым, што праводзілі адну надта слынную асобу на яшчэ няведамы пасад.

Пацеха! Чаго толькі я не наслухаўся. Выступалі блізу ўсе, і кажны хваліў слынную асобу. І чаго толькі не плялі! Здавалася, што гэная слынная асоба ўвабрала ў сваё, дарэчы сказаць, досыць сьціплае тулава ўсе чалавечыя годнасьці. Арыентацкі прамаўляў, што такіх людзей, як гэная асоба, рэдка зямля носіць. Авечка Ахрэм — той жывымі сьлязьмі цадзіў у кілішак — ня мог паўстрымацца ад разьвітальнага жалю. Шчыры выступаў ажна тры разы. Праўда, ягоныя прамовы ня зусім былі шчырымі, бо ён, хоць і хваліў, але разы два калупнуў-такі гэтую асобу й досыць балюча. Тая ажна заёрзала. Калі ня лічыць гэтага выпадку ды яшчэ прамовы аднаго здаравеннага дзяцюка з чырвоным тварам, дык усё было надта прыстойна. Быў ужо й я разагнаўся на прамову, але тут неяк усе загаварылі разам, ня слухаючы адзін аднаго. Колькі я ня бразгаў відэльцам па кілішку, голасу не атрымаў.

Дахаты пайшлі разам з Авечкам і Арыентацкім. Авечка яшчэ ня суняў свайго жалю і ўсё чмыхаў носам:

— Такая, — казаў, - страта… такая страта..

Арыентацкі, наадварот, выглядаў надта вясёлым.

— Я, — казаў, - хоць-бы штодня ладзіў такія гарбаткі.

— Але-ж у такім разе, — кажу, — вы рызыкавалі-б за які месяц разьвітацца з усімі слыннымі людзьмі гораду.

— А, такой бяды! Ня былі-б яны, былі-б іншыя. Хіба ня ўсё роўна?

Я, ведама, цалкам зь ім згодны, што для мяне гэта ня было-б стратай, але ўголас пра такое не сказаў. Хто яго ведае, што за чалавек Арыентацкі.

21 лютага . На суседняй вуліцы асяліўся пагарэлец. Пацярпеў ён, бядак, ад няшчаснага выпадку з вайсковай неасьцярожнасьці. Ледзь з душой выскачыў. А цяпер усунуўся ў голую хату з голай сямжёй.

— Ну, як ты цяпер жыць будзеш? — спачуваюць суседзі. — У цябе-ж навет вяроўкі няма, каб на крук пачапіць.

— А дармо, — кажа, — неяк пражыву. Дыяген і гэтага ня меў.

Нараілі яму схадзіць да сабедапамогі.

— Мы-ж складаліся, дык вось табе й будзе.

Пайшоў, адважылі там тры кілё мукі й паўкілё солі.

— Ну, — кажуць, — папраўляйся, чалавеча, ня сумуй.

А чаго яму сумаваць, калі памагаюць? «Моцны выжыве, а нямоцных жыцьцё кусае». Так казаў пра гэты выпадак Наязноў. Але, здаецца, ён і сам ня быў перакананы, што гэты выснаў можа хоць трохі задаволіць пагарэльца.

25 лютага . Маржю Іванаўну прасачыў із шофэрам. Усё зразумела! Зрада! Ашуканства! Безадкладна ўжыць станоўкія захады! Гэта чорт ведае што такое! [3] Тут колькі радкоў зацёрта. — Л. К.

28 лютага . «Любоўная лодка разьбілася аб быт», як пісаў той паэта. У мяне яна разьбілася ўдрузачкі. З Маржяй Іванаўнай — квіты. Перамовы ні да чаго не прывялі. «Разыдземся, — кажа, — Іван Іванавіч, добрымі сябрамі». Нічога! Я шчэ табе пакажу добрых сяброў. Будзеш памятаць…

2 сакавіка . Фэцкі ў выніку лічэньня дайшоў да выснаву, што ў навуцы ўжо няма чаго рабіць: усё вынайдзена. І цяпер конча перакінуўся на практычную справу.

— Гандаль, — кажа, — асноўнае, што цяпер трэба чалавеку, бо гандаль — гэта рухавік усяе культуры.

Ухапіўся й ён за гэты рухавік, але першыя ягоныя крокі былі ня зусім моцнымі. Купіў на інкубатарнай станцыі 30 піскляў па рублю галаву й меркаваў прадаваць па 10 рублёў. Такім парадкам ад гэтага рухавіка мусіла атрымацца пэўная культурная астача. Але, як кажуць, рыба ў рацэ, ды ня ў руцэ. Пакуль ён валок у сетцы гэтых 30 піскляў із станцыі, пяцёх па дарозе ўдалося задушыць, рэшту пасадзіў на авёс. Піскляты адмовіліся ад аўсу. Ведама, які пісклячы розум, скуль ім ведаць, што паводле навукі ім належыць ужываць толькі гэтае зерне? Але Фэцкі конча пастанавіў прымусіць іх падпарадкавацца вымаганьням навукі й безадкладна дзюбаць авёс. Пачалося ўпорыстае змаганьне. Піскляты вымагалі дробна пасечанага тугога яечка ды дробных крупак, але Фэцкі яйка й крупы еў сам, а піскляў засыпаў градам аўсу. У выніку трохдзённага змаганьня, праводжанага зь несьціханай жорсткасьцяй з абодвух бакоў, яшчэ 10 змагароў выбыла з варожага стану, а колькі атрымала цяжкія пашкоджаньні. Толькі тады Фэцкі змогся й рэшту недабіткаў выкінуў на рынак. Але тут яго чакала канчальная аварыя: піскляў ня толькі ніхто ня купляў, але навет й дарма ня браў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x