Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рынемся ўсе на змаганьне.

Ворага вершам раструшчым, як пісаў наш выдатны паэта Піліп Асіна. І слушна! Вораг нас куляй і вагнём, а мы яго — вершам!

Хай жыве! Наперад! Нам дапаможа лёс!

Што рабіць?

Я рынуўся ў палітыку. Ну, а што, думаю, пакуль у Канаду вывязуць лес церабіць ці мо ў Бэльгію вугальле калупаць або на якую Ганалюлю разынкі сушыць, то нашто, каб час марна травіўся? Падамся хоць у палітыку. Пайшоў. Напачатку свае палітычнае чыннасьці я даручыў сабе скласьці ўрад, бо бяз ураду, самі ведаеце, якая палітыка — ні табе рот расчыніць, ні рукамі памахаць… Слушна! Ну дык вось, іду я да Мікіты, бо ён, як мне здавалася, яшчэ нідзе ня быў заангажаваны. Прыходжу, а той шпэк сартуе: направа — па трынаццаць, налева — па дванаццаць.

— Ці ня возьмеш у мяне партфэлю? — пытаюся.

— А гэта што? Скураная торба такая? А давай, давай, браток! Я ў падарожжа часьцяком ежджу, дык яна гэтага… для шпэку…

— Ды я не пра гэтую торбу кажу, мая торба ня зусім практычная, а як-бы табе прасьцей сказаць, ну… больш мітычная торба — міністэрскай партфэляй завецца.

— Дык чаго-ж ты мне галаву дурыш? — раззлаваўся Мікіта. — У мяне шпэк сохне, а ты мне нейкую мітычную дулю пхаеш. Дзівак! Вось вазьмі лепш кручкі на рыбу, можа й твайму ўраду прыдасца гэтае снадзіва… Бяры, дурны! Танна аддаю.

Бачу, што Мікіта яшчэ не дарос да вялікае палітыкі й ураду зь ім ня зробіш. Але кручкоў я ня ўзяў, бо я-ж таксама ня дурны набываць снасьць, калі сэзон канчаецца. Падаўся да Рыгора. Той таксама адмовіўся ад міністра, матывуючы тым, што ён чалавек гандлёвы й ня хоча сабе апінію псаваць.

— Гэта, — кажу яму, — ня ёсьць перашкода. Вунь вазьмі Гусака — той і жбанкамі гандлюе, і ўрад узначальвае. У дэмакратыі гэта можна.

Не пераканаў. Хадзіў пасьля да Янкі. Той, праўда, адразу зварыў, пра што ходзіць.

— Урад, — кажа, — арганізуеш? Рэч нядрэнная. А які ты мне партфэль запрапануеш?

— А выбірай, — кажу, — які хочаш, яшчэ ўсе парожнія.

— Так, так, — пачухаў Янка патыліцу, — а колькі ты мне, эвентуальне, плаціцьмеш?

— Чалавеча, — кажу, — бойся Бога! Чым маю плаціць, калі ў мяне самога толькі 7 пачкаў ды й тыя турэцкія? Хіба пачакай троху, як справу разгорнем ды міністэрства зладзім.

— Э, не, дабрадзею, я напавер не працую. А ўрад бяз грошай я й сам меў-бы.

Бачу, што Янка да вялікае палітыкі аж занадта пасьпеў, можна сказаць, перасьпеў навет.

Быў і ў Якіма.

— Давай, браток, урад мантаваць, — кажу яму, — ты, прыкладам, будзеш прапагандай заварочваць, Юрка справы забясьпечаньня возьме, ён ужо на гэтым набіў руку, ну, а я хоць-бы сабе й прэмжера ўзначалю.

— А пад якім шыльдам ты мяркуеш свой урад зьбіваць — пад фэдэральным ці самастойніцкім?

— А ці не адно ліха, — кажу, — пад якім шыльдам ён будзе? Мне абы ўрад.

— Не, — кажа Якім, — я сам урад твару, але мой ідзе пад фэдэральным шыльдам. Калі хочаш, далучайся да мяне.

— Ты што, — кажу, — учадзеў? Каб я ды ў твой урад пайшоў, калі свой маю зьбіваць.

Плюнуў, бразнуў клямкай ды й пайшоў наўпрасткі да Міхася Лясьніковіча.

— Здрасьце, — кажу.

— Здрасьце.

— Можа-б партфэлю ў мяне ўзялі? — пытаюся.

— Патрфэлю? Дзякаваць. Сваю тэчку маю. Хоць старэнькая, але..

— Не, я пра іншую партфэлю кажу, пра міністэрскую… Урад ствараю.

Той і рукамі замахаў.

— Барані Божа! Гэтага дабра мне ня трэба. Я быў свой урад стварыў, ды цяпер і сам ня ведаю, што зь ім рабіць. Міністэрства прапаганды хоць сяньня зачыняй, бо міністар напачатку так быў асатанеў да ворагаў народу, што як сеў за стол, дык усе свае думкі ўраз на машынцы й выстукаў, а цяпер ня ведае, што далей стукаць. Сядзіць за сталом ды адно вачыма лыпае. Баюся, каб зусім з глуздоў ня зьехаў. Такое-ж і міністэрства асьветы — ніяк не знайду на міністра пісьменнага чалавека. Міністар вонкавае палітыкі зусім апэцкаўся. Зноў-жа прэмжер — ён хоць языком трохі шавеліць, але-ж гультай і нічога ня ўмее рабіць. А пра іншых і гаварыць няма чаго. Адзін мой трывалы памоцнік — гэта Гарасім, але вы-ж самі ведаеце, якая гэта боўтка.

— Ведаю, — кажу, — даўбня ладная.

— Вось жа… Адно чыноўнік на адмысловыя даручэньні вёрткі хлапец. Але й той, калі праўду сказаць, задаўгі мае нос. Пхае яго й туды, і сюды й да сваіх, і да чужых. Ненадзейны, шэльма.

— Дык уважаеце, што гэта нялёгкая справа?

— А вось, як бачыце, прыемнага мала. Няма людзей, няма кадраў.

Такім парадкам не ўдалася ўрадавая кааліцыя з Міхасём Лясьніковічам. Пасьля Міхася я шчэ быў у васьмёх чалавек, і ніводная шэльма не ўзяла партфэлю. Той адмаўляецца, што часу няма, другі кажа, ён ужо заангажаваны ў другім урадзе, а некаторыя дык наагул чаўпуць, што ніякіх урадаў ня трэба, бо ўжо ёсьць адзін сталы, законны ўрад. Чулі? Законны! А як гэта ён будзе незаконны, калі я яго сам арганізую? А былі такія дзівакі, што пыталіся, на якой партыйнай базе я разбудоўваю свой урад. Пры чым тут партыя? Зьвярнуўся я ў гэтай справе да знаёмага юрыстага, як ён глядзіць на гэтыя партыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x