Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надасланыя «Запіскі» ў форме дзёньніка досыць расьцярушаныя. Першыя лісткі аж да 25 сакавіка 1942 году зусім выцертыя й малачытэльныя. Зь вялікім высілкам нам усё-ж удалося ўстанавіць, што свой дзёньнік аўтар пачаў натаваць ад першых дзён вайны, жыў на Беларусі, прыпушчальна ў Менску. З паасобных невялічкіх урыўкаў малачытэльных лісткоў і з аналізу далейшага зьместу «Запісак» можна толькі прыблізна схарактарызаваць аўтара. Гэта чалавек найперш апалітычны, сангвінічнага характару, грамадзкі, які мала дзе зьбянтэжыцца. Ува ўсім іншым — гэта звычайны сярэдні чалавек ваеннага часу, які ратуе сваё жыцьцё ад зьнішчальнае сілы вайны й карыстае для гэтага з кажнае сытуацыі.

Надрукаваньне гэтых «Запісак» рэдакцыя ўважае за карыснае з двух гледзішчаў. Першае, у «Запісках» ёсьць шмат цікавых назіраньняў зь беларускага жыцьця староньняга нам чалавека, і таму гэтыя назіраньні могуць прыслужыцца як матаржял для абжектыўнае крытыкі нашага грамадзтва й для самааналізу паасобных сяброў яго. Другое, «Запіскі» часта рысуюць драбніцы штодзённага жыцьця, а з драбніцаў гэтых фактычна й складваецца само жыцьцё. Калі-ж узяць на ўвагу, што гэтыя драбніцы натаваліся беспасярэдня з самога жыцьця ў часох ваеннае завірухі, калі кажны чалавек найчасьцей бывае бяз цывілізаванае маскі, дык яны могуць больш праўдзіва схарактарызаваць чалавечую натуру і адлюстраваць запраўднага чалавека не ў сьвяточным гарнітуры, а ў ягонай штодзённай вопратцы.

Запіскі няведамага аўтара мы назвалі «Запіскамі эмігранта», уважаючы, што такі тэрмін будзе найбольш адпавядаць праўдзе. Аўтар запісак мог-бы быць якой-небудзь перамешчанай асобай, сілком пераселенай, прымусова вывезенай, выгнанай, загнанай, запраторанай, расьцярушанай і г.д., мог быць уцекачом старым расейскім або новым, мог быць, нарэшце, так званым «калябарантам», але ў кожным разе — гэтая асоба ў выніку вайны апынулася на чужыне й ня хоча скарыстаць зручнае нагоды, як канец вайны, каб вярнуцца на сваю радзіму. А ў такім разе праўдзівей за ўсё назваць гэтую асобу эмігрантам.

«Запіскі» падаём у перакладзе і ў рэдакцыі Лявона Крывічаніна.

Рэдакцыя

Ад перакладніка . Рэдактар перакладу намагаўся найперш захаваць стыль запісак аўтара, дзеля чаго найбліжэй трымаўся аўтарскага тэксту. Прашу прабачэньня ў шаноўных чытачоў, што ў сувязі з гэтым паасобныя мясьціны запісак могуць здавацца занадта падрабязнымі й цікавымі хіба толькі для гісторыкаў.

Л. Крывічанін

Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

28 чэрвеня . Вярнуўся ў Менск. Пабегаў, пабегаў ды назад. Хай будзе, што будзе. Як кажуць, што міру, то й бабінаму сыну. Вайна мне не спадабалася. Па-першае, на вайне бывае, што й забжюць, а па-другое, клопату шмат: наступаюць — бяжы, адступаюць — бяжы, ды часам і ня ведаеш, у які бок. Не! Дома лепей! Хай іншыя бегаюць, а мая хата з краю.

Хата, дзякаваць Богу, засталася цэлая, не згарэла. А Рыгорава (гэта мой сусед ізь левага боку), дык тая — ушчэнт! Як карова языком зьлізала! Толькі комін тырчыць. Вось будзе сьмеху, як Рыгор вернецца!

30 чэрвеня . Жывы пра жывое й думае. Гэтыя два дні рабіў сякі-такі запас. Прыдбаў, дзякаваць Богу, нямала. Ёсьць хлеба, ёсьць і да хлеба. Калі на добрае пойдзе, дык і на гадкоў пару хопіць. Трэба сказаць — не ленаваўся.

31 чэрвеня . Ізноў рабіў запас. Сёньня мяне страшэнна абурыў нейкі выкапень. Мы ўсе грамадою стараемся ля складу, што мурашкі, кажны валачэ — хто што здужае, а ён стаіць, як слуп. Хоць бы пальцам крануў дабрынё. «Рабаваць, — кажа, — несумленна». А які-ж гэта, дазвольце, рабунак!? Час пераходны, дабро нічыйнае — валачы, калі сіла. А ён — «несумленна»! Паглядзімо, што ты праз месяц скажаш, старая порхаўка! Эх, і жывуць-жа людзі на сьвеце! Як такіх зямля носіць?

1 ліпеня . Назапашваньне трывае далей. Сёньня прывалок із жонкаю два вядры патакі й вядро нейкага малясу. Навошта ён — ня ведаю, але людзі валакуць, і я не астаюся. Мо на што й прыдасца.

2 ліпеня . Зноў прыцяг два вядры й мех соды. Крухмалу падчапіць не пасьпеў. Пайду заўтра.

10 ліпеня . Восем дзён адпачываў на курорце. Абставіны былі ня зусім спрыяльныя для пісаньня дзёньніка, а таму нічога й ня пісаў. У памяці засталіся спрэчкі аднаго дня. Гаварылі пра вайну: што такое вайна, чаму яна, як яно ўрэшце будзе. Тут кажны бараніў сваё. Адзін, прыкладам, выступіў і сказаў, што вайна гэта ёсьць вайна, і хоць яна рэч непажаданая, але ваяваць усё-ж трэба. Другі хваліўся, што ён таксама ваяваў-бы, але яму бараніць няма чаго. Трэці, наадварот, націскаў на тое, што вайна — рэч надта патрэбная, але ваяваць ня трэба. Некаторыя казалі, што пасьля вайны будзе толькі так, а іншыя, наадварот, што будзе толькі гэтак. Разнабою было шмат. Але ўрэшце бальшыня пагадзілася на тым, што можа быць і так, а можа быць і гэтак. Асабліва ўпорыста выступаў супроць вайны адзін нейкі ні то прафэсар, ні то рахункавод — за пылам не разьбярэш. Ён на абарону свае тэорыі выцяг і Талстога, і Дыягена, і яшчэ тузін іншых філёзафаў. Тут ня вытрываў і я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x