Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1998, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусізацыя пад №...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусізацыя пад №...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

Беларусізацыя пад №... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусізацыя пад №...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фурман спалохаўся, стрымаў каня й рыхтаваўся ўжо выскачыць з саней.

— Ну, чаго стаў? — спахваціўся Шпак. — Паганяй жывотнае.

Конь крануўся, а тав. Шпак разьвіваў далей раптоўна ўскочыўшую ў яго галаву думку. «Так, так… конскага роду, лашадзіны язык… Так…».

* * *

Вульскі Нардом з выпадку прыезду прадстаўніка акруговага цэнтру быў перапоўнены да адказу. Усіх цікавіла, што скажа цэнтральная асоба.

Сход адчыніўся хутка. Насьпех пагаварылі аб тым, аб другім, і ўрэшце на сцэну выйшаў тав. Шпак. Заля заціхла. Шпак паправіў каўнер пінжака, выцер хустачкай нос і пачаў «лекцыю».

— Грамадзяне! Нам трэба вырашыць, што такое беларуская мова наогул і адкуль яна пайшла як такавая. Гэта, грамадзяне, разумець трэба. Нельга так браць знаскоку: «мова», «язык». А што такое мова, адкуль яна пайшла, з каго? Вось аб чым гаварыць трэба. Напрыклад, беларусы. Вы думаеце, якога яны роду, адкуль яны пайшлі, ад Авеля? Не, мыляецеся, я, прадстаўнік з цэнтру, гавару вам: беларусы — конскага роду.

Грамадзяне пераглянуліся, некаторыя хіхікнулі, але слухалі далей: як-ніяк прадстаўнік з цэнтру.

— А што знача конскага роду? — пытаўся Шпак. — А тое й знача, што й язык у іх лашадзіны.

Тут нехта з кута запусьціў у прамоўцу гнілым яблыкам, а на задніх лаўках хтось заірзаў: «І-го-го-го…».

— Вось чуеце?..

Грамадзяне трохі здрэйфілі, а некаторыя да дзьвярэй паціснулі.

— Так, грамадзяне, лашадзіны язык, ён-жа паходзе…

- І-го-го-го, і-го-го-го, — разам зь некалькіх куткоў перапынілі прамоўцу, і ў яго пасыпаўся град агрызкаў, а нехта шмаргануў старой калёшай. У залі стала весела.

— Бі яго, — крыкнуў хтось з грамады.

А тав. Шпак нічога ня чуў. Узбударажаны, чырвоны ад злосьці, ён, сьціснуўшы кулак, крычаў:

— Лошадиный, лошадиный, несознательные лошади…

Грамада прыціхла. Неяк разам усе заўважылі, што чалавек гавора ня ўсуржёз і, разам з тым, з суржёзным відам…

— Бедны, — дагадалася ўрэшце цётка Марцэля, — гэта-ж ён зваржяцеў, а мы сьмяемся.

— Я гэта яшчэ ў дарозе заўважыў, - заявіў возчык Сымон, — але не хацеў казаць, думаў, што на яго так сабе часам находзе.

Усім зрабілася нялоўка. Грамадзяне пачалі моўчкі разыходзіцца, а два крэпкія хлапцы трымалі Шпака за рукі, каб ён у прыпадку хваробы не пакалечыў сябе.

* * *

Зноў скрыпеў сьнег пад палазамі. Возчык Сымон вёз у горад тав. Шпака.

Грыгоры Якавіч прыціснуўся ў задку саней, панура схіліў галаву й мармытаў пасінеўшымі вуснамі: «Не зразумелі, не зразумелі, лошадзі, а я спадзяваўся… У-у-у лошадзі!» — крыкнуў ён са злосьці.

Возчык Сымон, як заўважыў, што яго яздок зваржяцеў на «конскім языку», стараўся папасьці хвораму ў тон і супакойваў:

— А вы, таварыш начальнік, пачнеце з другога канца. Конь, вядома, жывёліна, у яе ёсьць і галава і хвост. Вось з галавы ня выйшла, дык вы з хваста папрабуйце, можа што й выйдзе…

У горадзе вестка аб варжяцтве Шпака маланкай абляцела ўсіх савслужачых. У акрфінаддзеле саслужыўцы зноў шкадавалі Грыгорыя Якавіча:

— Бедны, яшчэ думаў к Вялікадню штаны новыя сшыць… Пашый цяпер…

- І з чаго-б такое найшло на чалавека, — дзівіліся рахункаводы.

— Гэта ў іх ад прыроды, — тлумачыла старажыха.

— Вось яна, беларусізацыя, дзе сказваецца, — шаптаў стары чыноўнік.

Ва ўсім горадзе толькі адзін чалавек ведаў аб сапраўдным становішчы рэчаў. Гэты чалавек — Акакі Павук. Але ён маўчаў. І ў апошнія часы, кажуць, стаў і ён задумвацца… І хто знае, можа праз некаторы час і ён выступіць на зьмену Шпака за «великое дело вызволения Полоцкой Руси».

Хто ведае? Бо Полацкая душа багата пацёмкамі.

Запіскі эмігранта

Ад рэдакцыі . «Запіскі эмігранта», якія мы пачынаем друкаваць, надасланыя да рэдакцыі празь ветлівасьць аднаго з нашых сымпатыкаў. У прыкладзенай да «Запісак» нататцы зацемлена, што запіскі знойдзены выпадкам пасьля расьцярушаньня аднаго зь лягероў, так званых ДП. Імя аўтара й ягонае цяперашняе месца пражываньня не ўстаноўленае. Наш сымпатык прыпушчае, што аўтар «Запісак» — бяздомны, расейскага паходжаньня чалавек, блізка знаёмы з жыцьцём беларусаў, і, магчыма, што цяпер яшчэ жыве ў вадным зь лягероў ДП. Мы схіляемся на ягоную думку, але станоўка сьцьвярджаць гэтага ня важымся. Тое, што «Запіскі» напісаны ў расейскай мове, не даець яшчэ права сьцьвярджаць, што аўтар іх — чалавек расейскага паходжаньня, бо і ў беларускім асяродзішчы часам сустракаюцца людзі, якія карыстаюць з расейскай мовы. Але ўсё-ж некаторыя паасобныя заўвагі аўтара выразна выяўляюць псыхалёгію чужынца, што дае ўжо некаторае права не вызнаваць яго за беларуса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусізацыя пад №...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусізацыя пад №...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусізацыя пад №...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x