Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я. Тышкевіч быў знаёмы з апісаннем Купалля паводле храніста XVI стагоддзя М. Стрыйкоўскага і прафесара Харкаўскага ўніверсітэта Ф.І.Успенскага. У сваёй працы, дзе ён апісаў мясцовы абрад на берагах Бярэзіны, даследчык адзначаў, што Купалле ні да якой рэлігіі не належыць, гэта самастойная з'ява, якая зарадзілася яшчэ ў язычніцкія часы. Сапраўды, тут шмат элементаў дайшло з мінулага тысячагоддзя. Купальская паэзія з'яўляецца мастацкім адлюстраваннем пэўных старажытных уяўленняў народа аб жыцці прыроды. Зрэшты, у саміх тэатралізаваных скоках вакол агню заключалася пэўная сімволіка. С. Богуш-Сестранцэвіч лічыў гэта ўшанаваннем нейкага боства.

Я. Тышкевіч звяртаўся да сваіх калег з просьбай «аб зборы купальскіх песень не ў адной толькі мясцовасці», а ў шырэйшай акрузё, што можа быць карысным для даследавання ўсяго абраду, таму што купальская паэзія своеасаблівая, вельмі спецыфічная і часта не мае аналагаў у земляробчым календары беларуса. Даследчык тут прытрымліваўся пашыранай ужо ў яго час думкі, што Купала — багіня плёну. Усе пазнейшыя вучоныя толькі пацвердзілі, якое значэнне надаваў беларускі селянін гэтаму так хораша распрацаванаму тэатралізаванаму святкаванню {37} 37 Ліс А. Купальскія песні. Мн., 1974. С. 194. .

Я. Тышкевіч адзін з першых узяўся за запіс легендаў, звязаных з рознымі зёлкамі, пераважна абрадавага ці лекавага прызначэння. Цяжка сказаць, калі ён распачаў сваю работу. У рукапісным сшытку «Зельнік Барысаўскага павета» {38} 38 Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН ЛітССР, ф. 9-1033, арк. 1-35. мы знаходзім розныя назвы зёлак і чым яны цікавыя. Хутчэй за ўсё, гэтая праца так і не была завершана. Часткова яна змешчана ў «Апісанні Барысаўскага павета». «Зельнік…» складзены ў алфавітным парадку, кожнай расліне даецца характарыстыка. Вось як, напрыклад, апісваецца барвенак звычайны: «Агародная расліна, лісце цвёрдае, заўсёды зялёнае, нават зімой пад снегам. Славіцца ў народзе і ў медыцыне вывядзеннем каўтуна. Таму яго ўжываюць не толькі для дэкору, а і для мыцця галавы, для зняцця каўтуна…» Найлепей апісана папараць. Акрамя медыцынскіх лекавых вартасцяў, аўтар падае легенду пра яе сімвалічнасць на Купалле, калі спраўляліся старажытныя абрады «язычнікаў-ліцьвінаў». Хто знойдзе кветку папараць, той самы шчаслівы чалавек, перад ім адкрываюцца ўсе скарбы зямлі, як бы глыбока яны ні былі закапаныя.

Я. Тышкевіч адзін з першых у беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі даў на прыкладзе Барысаўскага павета ўвесь гаспадарча-гадавы каляндар селяніна. З дасведчанасцю этнографа Я. Тышкевіч падрабязна апісвае апрацоўку лёну, ўборку і захаванне гародніны: буракоў, капусты, агуркоў, рэпы, бручкі, цыбулі, морквы і інш. Напрыклад, агуркі соляць «у бочках розным спосабам з кропам, дубовым, вішнёвым, лаўровым лісцем. Пасля шчыльнага закрыцця і асмалення бочкі апускаюць у ваду, дзе ўсё добра захоўваецца аж да ўжывання». Аўтар піша пра ўборку бульбы, а таксама пра капцы, скляпы, дзе яе хаваюць, каб не згніла і не памерзла. Уборка бульбы — адна з самых цяжкіх сельскіх работ, бо трэба выкапаць кожны куст «рыдлам».

Сярод многіх задач, якія ставіў перад сабой даследчык, была і такая: прасачыць ход вяселля і паказаць маральна-этычныя карані ў складанні новай сям'і барысаўскіх беларусаў. Ён імкнуўся растлумачыць сувязь язычніцкіх абрадаў, элементы якіх замацаваліся ў хрысціянскіх вераваннях, і прадэманстраваў гэта на прыкладзе ўшанавання дзядоў, абрадаў прыкладзін, святкавання Купалля, Калядаў і іншых святаў. Кожную з адметных з'яў народнага жыцця Я. Тышкевіч сілай свайго таленту змог разгледзець у рэчышчы ўсёй культуры краю.

Расказваючы пра абрад вяселля, Я. Тышкевіч пачынае з апісання традыцыйнай першай сустрэчы двух бакоў — маладога і маладой, якая носіць народную назву «запоіны». Пышнасць гэтага застолля, зрэшты як і ўсяго вяселля, залежыць ад заможнасці бацькоў. Галоўная дзейная асоба на запоінах — старшы сват, звычайна чалавек вопытны, вясёлы, гутарлівы, дарадчы, паважаны ў наваколлі. Прыбывае сват з гарэлкай ва ўмоўлены час. Дзяўчына збірае сябровак. На запоіны запрашаюць таксама хрэсных і крэўных. Калі ўсе ў зборы, дзяўчаты суправаджаюць да стала маладую наступным спевам, які звернуты да свата:

Ото ж табе, Васілька,

Увядзёнка Агатка,

Калі яе любіш, дай пірог,

Калі ня любіш, то вон за парог.

Я. Тышкевіч змясціў дзевяць песень для ілюстрацыі першага акта вясельнай урачыстасці і кожны з іх — ёмістае вершаванае апавяданне з вялікім зместам і нават падтэкстам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Тесленко
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Вера Стах - Независимая
Вера Стах
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x