Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Каханоўскі - Руплівец нашай старасветчыны - Яўстах Тышкевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я. Тышкевіч паказаў гісторыю развіцця Барысава, звярнуў увагу на важныя старажытныя аб'екты горада, разважаў над тым, дзе ён зараджаўся. Спаслаўшыся на Адама Нарушэвіча, краязнавец апісаў мясцовы замак. Ён быў пабудаваны на выспе на высокім падмурку. Больш за ўсё Я. Тышкевіча цікавіла месцазнаходжанне капішча старажытнага горада. Гэта ж хвалявала і Р. Друцкага-Падбярэскага. Абодва даследчыкі лічылі, што Стара-Барысаў быў аддалены ад сучаснага горада Барысава на чатыры вярсты. Думку Я. Тышкевіча пацвердзіў нядаўна сваімі раскопкамі археолаг Г. Штыхаў, які даказаў, што Барысаў зараджаўся там, дзе зараз сядзіба саўгаса «Стара-Барысаў» {32} 32 Штыхов Г. Города Полоцкой земли. Мн., 1978. С. 100–102. . І Я. Тышкевіч, і пазнейшыя даследчыкі гісторыі гэтага горада лічаць, што названы ён па імені князя Барыса. М. Ткачоў прапанаваў даволі слушную гіпотэзу, што назва горада пайшла ад назвы рэчкі Барысы, якая існавала ў раннім сярэднявеччы і пазней знікла, застаўшыся толькі на аксанаметрычных картах. Я. Тышкевіч даволі падрабязна расказаў пра мясцовыя княскія дынастыі, што валодалі Барысавам, апісаў некаторыя найважнейшыя падзеі.

Як і належыць спрактыкаванаму даследчыку, сляды жыцця даўніх плямён на Барысаўшчыне ён бачыў усюды: у тапаніміцы, у старадаўніх помніках, фальклоры, этнаграфіі. У сваёй працы ён задумваўся над загадкамі «валатовак» — курганоў, якія так называліся не толькі ў Барысаўскім павеце, а і на Віцебшчыне і паўночнай Магілеўшчыне. Я. Тышкевіч звязвае з імі паходжанне тапонімаў Вяляцічы, Вяляты, Волатава Магіла, Валатоўская Слабада і г.д. Нават у песні, што бытавала ў Вяляціцкім старостве Барысаўскага павета, ёсць выраз «цераз валатоўкі».

У «Апісанні Барысаўскага павета» аўтар даў каштоўныя звесткі і пра Лагойск. Паводле сваіх доследаў і назіранняў ён апісаў мясцовы замак з высокімі землянымі валамі і глыбокаводнымі равамі, які меў абарончае значэнне. Тут жа аўтар даў гісторыю Лагойскага графства.

У гэтай кнізе знаходзім мы інфармацыю пра лагойскі музей, матэрыяламі якога карысталіся не толькі самі Тышкевічы, але і розныя вучоныя, пісьменнікі, мастакі. Я. Тышкевіч даў біяграфічныя даведкі пра заслужаных землякоў — археографа, прафесара Віленскага ўніверсітэта С. Жукоўскага (1782–1834) і І.Шыдлоўскага (1793–1846), літаратара і фалькларыста.

Праца Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» па заслугах ацэнена Я. Карскім {33} 33 Карский Е. Ф. Белорусы. Вильно, 1904. Т. 1. С. 217. , А. М. Пыпіным {34} 34 Пыпин А. Н. История русской этнографии. Белоруссия и Сибирь. СПб, 1892. Т. 4. С. 57–58. і іншымі. Н.Гілевіч лічыць этнаграфічную частку работы адным з лепшых навуковых дасягненняў у даследаванні быту і творчасці беларускага сялянства {35} 35 Гілевіч Н. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 20. .

«Вазьмі маці, пяску жменю…»

Яшчэ гімназістам Яўстах Тышкевіч прыглядаўся да народных рытуалаў, прыслухоўваўся да голасу сялянскай песні. Зачараваны яе зместам і формай, ён не пераставаў захапляцца хараством беларускага меласу. «Пушчу голас дуброваю…» — здаецца, вось так і паўстае гай зялёны і свежасць ранняя. Пазней даследчык будзе ўспамінаць, як ён не раз бываў на беразе Гайны і Бярэзіны і чуў там працяжныя галасы, калі вёска з вёскай пераклікалася. А ўжо песні жнеек — гэта само адухаўленне працы. Хадзіў нівамі і слухаў юны Тышкевіч песні, багатыя і змястоўныя.

Займацца фальклорам Я. Тышкевіч пачаў адначасова з археалогіяй. Духоўная культура народа ніколі не пакідала яго абыякавым. Нават працуючы ў галіне археалогіі, этнаграфіі, краязнаўства, ён ніколі не забываўся пра песню народную. Зрэшты, і першая публікацыя па фальклоры {36} 36 E. Hr. T. Zabawy i uroczystości ludu wiejskiego. Kupało. // Tygodnik Petersburski 27.8 (18.9). 1837. N 66. S. 395–396. выйшла ў адзін год з публікацыяй па археалогіі, прычым фальклорная праца сталася глыбейшай па думцы, больш змястоўнай.

У ёй Я. Тышкевіч даў апісанне святочнай урачыстасці на берагах Бярэзіны. На пераломе лета ў ноч на Івана Купалу сялянская моладзь абыходзіць ваколіцы. Кожная вёска на заходзе сонца раскладвае вогнішчы, юнакі і дзяўчаты абступаюць агонь і спяваюць. Спевы адной вёскі пераклікаюцца са спевамі іншых. Старыя хоць і не спяваюць, але шчыра падтрымліваюць урачыстасць. Кветкі — асаблівая прыкмета свята. Збіраюць іх з вечара, затыкаюць усе шчыліны, каб праз іх не магла пралезці ведзьма.

Па народным звычаі, піша Я. Тышкевіч, у гэтую ноч гаспадары не выпускаюць коней на пашу, каб яны не спалохаліся русалак. У купальскую ноч гадаюць, шукаюць папараць-кветку, чакаюць усходу сонца, калі схаваны скарб можа адкрыцца. Не забываюць сяляне і пра злых духаў, якіх трэба выгнаць, ад якіх трэба ўратавацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Тесленко
Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума
Генадзь Аўласенка
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Вера Стах - Независимая
Вера Стах
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x