Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыцягвае ўвагу надзвычай трагічныя вынікі згаданага турніра, якія настолькі ўразілі аўтара, што ён убычыў у іх нядобрыя знаменні. Аднак самі па сабе няшчасныя выпадкі, якія прыводзілі да калецтва і нават смерці ўдзельнікаў, былі звычайнай справай на турнірах нават у ХVІ ст. Гэта супярэчыць распаўсюджанаму меркаванню аб тым, што ў гэты час рыцарскія баявыя гульні канчаткова ператварыліся ў цалкам бяспечныя тэатралізаваныя відовішчы. Так, напрыклад, Ілля Канстанцінавіч Астрожскі, выбіты з сядла Жыгімонтам Аўгустам на турніры, арганізаваным у 1539 г. з нагоды ўласнага вяселля, атрымаў такія сур’ёзныя пашкоджанні, што неўзабаве ад іх памёр. 71Цяжкую рану атрымаў адзін з удзельнікаў турніра 1553 г., пра які таксама ўжо ішла гаворка.

Трагічна скончыіся турнір, арганізаваны ў Кракаве ў 1574 г. з нагоды каранацыі Генрыха Валуа. Аднак спецыфіка гэтага здарэння заключалася ў тым, што тут меў месца не няшчасны выпадак, а свядомая помста, выкліканая парушэннем прынцыпа роўнасці ўдзельнікаў, якому пры правядзенні турніраў надавалася вялікае значэнне. “У той жа дзень французы непамернае дрэва з харугвай вынеслі на сярэдзіну замка на знак прысутнасці караля, на ўвесь жа дзядзінец навезлі шмат пяску, а тое каб рыцарства, маючы спраўляць там свае ганітвы, нават у выпадку падзення не калечылася. Уваткнулі кругам 24 кап’і; столькі ж, колькі рыцараў мелі сутыкацца; паміж тымі коп’ямі было адно Самуэля Збароўскага, на якім была тарча з надпісам, што калі б каторы небудзь (хто быў роўны з нараджэння і годнасці) жадаў сутыкнуцца з ім, то ён гатовы, і за здароўе караля скрышыць з тым кап’ё”. 72Нейкі Януш Харват, слуга графа Яна Тэнчынскага, кашталяна Вайніцкага, ужо напрыцемку ідучы там, вырваў кап’ё Самуэля і ўзяў з сабой, гаворачы, што сутыкнецца з Самуэлем. Самуэль абурыўся і, не лічачы Харвата роўным, выставіў замест сябе шляхціца Машчынскага, а сам выклікаў Тэнчынскага, нягледзячы на прабачэнні і апраўданні апошняга. Такім чынам, турнір набываў выразнае адценне дуэлі, таму не дзіўна, што Тэнчынскі згадзіўся на яго толькі ў прысутнасці секунданта. А тым часам адбылося сутыкненне Харвата з Машчынскім, які здолеў прабіць шчыт свайго праціўніка, але самога яго не закрануў. Харват жа, змерыўшыся ніжэй, прабіў сядло і параніў Машчынскага ў паясніцу, а пасля дабыў з-пад калена палаш, прымяніць які яму не далі венгры, якія ўмяшліся ў канфлікт і спынілі бойку.

Прымаючы пад увагу тую рызыку, з якой сутыкаліся ўдзельнікі рыцарскіх ігрышчаў, становіцца зразумелым сэнс цікавага рытуала, згаданага А.Гваньіні падчас апісання турнірных забаў з нагоды вяселля гетмана Яна Замойскага з Грызельдай, дачкой семіградскага ваяводы Крыштафа, якія адбываліся у 1583 г. у Кракаве: “Сядаючы на коней, усе адзін другога перапрашалі, дадаючы і тое, што калі б каторы ў выпадку няшчасця быў пакалечаны (альбо захавай Божа) і забіты, тады гэтыя грахі сабе сваечасова адпускалі”. Як паказалі вынікі турніра, падобные ўзаемныя рэверансы ягоных удзельнікаў былі не толькі данінай ветлівасці: “Было параненых некалькі ў тым ігрышчы, як Ян Груздзіцкі, катораму кап’ё праз руку прабегла, Казімерскі таксама ў плячо шкадліва быў паранены, пад Мілкоўскім каня паранілі, каня забілі пад Добкам, катораму зараз жа гетман каня свайго, добра прыбранага, на якім сам сядзеў, аддаць казаў”. 73

Згаданы турнір можа лічыцца адным з найбольш цікавых відовішчаў такога кшталту і па шэрагу іншых аспектаў. Так, напрыклад, распавядаючы пра яго, Гваньіні прыводзіць адзінае апісанне пешага турніра на землях Рэчы Паспалітай у ХVІ ст.: “Прыйшлі наперад дзве роты пешыя, па старасвецку, у зупольныя, ясна лядраваныя кірысы прыбраныя, каторыя паміж сабой пеша дрэўцы крышылі, некаторыя тэж паміж сабой са зброяй у рукапашнай сыходзіліся, на што кароль з каралевай, і ўсе госці ў ноч шчасліва глядзелі”. 74

На другі дзень адбываліся абед, вячэра, потым маскарадныя відовішчы, танцы. “На трэці дзень на рынку былі розныя ігрышчы і ганітвы: усе камяніцы каля касцёла П.Марыі ў рынку, для паноў і паняў зарэзерваваны былі, асабліва адна ў Яна Шпіглера, мешчаніна і райцы, у каторай кароль з каралевай сядзеў. Гэты, цешачыся з таго, што кароль дом ягоны наведаў, упамінак падараваў, які кароль узяць загадаўшы, годна ласкай сваёй узнагародзіў.

Былі два spectaculo на рынку, на адным было шмат паняў і паненак, на другім – суддзі і сам гетман. Там наперад сем пар з коп’ямі ўз’ехаўшы, за тарчамі на вастрыё досыць выбітна і мужна ганілі: а асабліва людзі гетмана з некаторымі дваранамі каралеўскімі: як наперад Вацлаў Падгарэцкі, Павел Рацка, Анджэй Груздзецкі, Якуб Янкоўскі, Стэфан Казімерскі, Станіслаў Горскі, Павел Пястоўскі, Мікалай Рагазінскі, Браніслаў Архоўскі, Марцін Берманскі, Якуб Мілкоўскі, Кшыштаф Праненскі, Ян Добэк, Станіслаў Цінінскі: гэтыя ўсе перад тым па жаўнерску служачы да Масквы, шмат і мужна з непрыяцелем чынілі, а потым прысталі да гетмана і мелі харугвы... 75

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x