Паляванне на буйную жывёлу было вельмі папулярным сярод феадальнай арыстакратыі, у тым ліку сярод вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, прычым апошнія з гэтай мэтай спецыяльна выязджалі на землі Вялікага Княства. Так, напрыклад, паляванне зяўлялася, разам з гульнёй у шахматы, любімай формай адпачынку Вітаўта. 81Ягайла, літвін па паходжанню, таксама надаваў шмат увагі “улюблёным забавам паляўнічым”, прычым нават будучы ўжо ў сталым веку. Хроніка Длугаша фіксуе падобныя забавы караля практычна падчас кожнага яго прыезда ў Літву – у 1411, 1415, 1417, 1418, 1423-1424, 1426 гг. і г.д.
У шэрагу выпадкаў падчас палявання назапашваліся вялікія запасы мяса для забеспячэння шматлюдных урачыстасцяў і нават для правядзення буйных ваенных кампаній. Так, Ягайла, палюючы на працягу васьмі дзён 1409 г. каля Белавежа, “здабыў шмат лясных звяроў і, засаліўшы іх у бочках, пераслаў іх па Нараву і Вісле ў Плоцк”. У далейшым гэтае мяса спажывалася літвінскім і польскім войскам падчас вайны з Тэўтонскім ордэнам 1410 г. У 1423 г. Ягайла выехаў на Літву, “дзе цэлую зіму правёў, забаўляючыся толькі ловамі і назапашваннем дзічыны ў такой колькасці, каб на прызначаную ўрачыстасць каранацыі [яго жонкі Зофі Гальшанскай] для запрошаных гасцей і прыбываючых асоб хапіла”. Мяса, здабытае Ягайлам у ходзе палявання у 1426 г., было засолена і разаслана каралеве Зофі, арцыбіскупам, біскупам, ваяводам і панам польскім, сілезскім князям, кракаўскай капітуле, магістрам і дактарам кракаўскай школы, райцам кракаўскага магістрата. 82
Вялікую схільнасць да палявання выказваў Жыгімонт Аўгуст, які падчас свайго побыту ў Літве шмат часу аддаваў гэтай забаве. Так, у 1546 г. ён правёў на ловах ажно 223 дні! У студзені гэтага года ў Белавежскай пушчы была наладжана вялікая аблава на зуброў. У выніку яе толькі ў Кракаў было выслана 35 бочак дзічыны, а больш за дзесяць бочак атрымаў познаньскі кашталян.
Паляванне на буйнога звера, асабліва на зубра, не толькі дазваляла атрымаць навыкі абыходжання са зброяй і запасы мяса. Яно зяўлялася і выдатным відовішчам, якое, раз-пораз, абстаўлялася з такой жа пышнасцю, як і турнірныя гульні. Для гледачоў узводзіліся спецыяльныя трыбуны, на якіх засядалі і асобы самага высокага рангу. Мікола Гусоўскі апісвае выпадак, калі спецыяльны памост, на якім сядзелі прадстаўнікі вялікакняжацкага двару, ледзь не быў знесены разюшаным зубрам, што магло б скончыцца калецтвам і нават смерцю членаў вялікакняскай сямі.
У цэлым можна адзначыць, што баявыя практыкаванні, набліжаныя да еўрапейскіх турніраў, узніклі на землях, якія ўваходзілі ў розныя часы ў склад Вялікага княства Літоўскага, даволі рана. Аднак свайго піка турнірная практыка ў класічным разуменні гэтага слова дасягнула тут у ХV і асабліва ХVІ ст. Гэты працэс адбываўся ў рамках станаўлення прыдворнай традыцыі, агульнай з суседняй і саюзнай Польшчай, з якой Вялікае Княства знаходзілася ў дынастычнай і персанальнай уніі. Росквіт турніраў пры каралеўскім і вялікакняскім дварах Ягелонаў і іх бліжэйшых пераемніках праявіўся не толькі ў рэгулярнасці правядзенні тут рыцарскіх забаў, але і ў іх асартыменце, які, прынамсі ў ХVІ ст., быў такі ж самы, як у краінах Заходняй Еўропы.
Турнірнае ўзбраенне і рыштунак
Першыя звесткі аб ужыванні спецыялізаванага турнірнага рыштунку ў Вялікім княстве Літоўскім досыць цмяныя і скупыя. Найбольш ранняя інфармацыя аб узбраенні, якое магчыма мела турнірнае прызначэнне, датуецца пачаткам ХV ст. Увагу ў гэтым сэнсе прыцягваюць рахункі Тэўтонскага ордэна, дзе пад 1401 г. ідзе гаворка пра выдаткаванне 15 прускіх скойцаў на “eichelin” і іншыя прылады для шлема (helm) вялікага князя літоўскага Вітаўта. 83На тое, што ў дадзеным выпадку меўся на ўвазе гаршчковы шлем, ускосна ўказвае сам тэрмін “helm”, які, на думку большасці даследчыкаў, ужываўся на землях Ордэна выключна ў дачыненні падобных нагалоўяў. Гэты тэзіс аспрэчвае, на карысть шырэйшага трактавання тэрміна “helm”, А.Навакоўскі, але затое ён трактуе “eichelin” як упрыгожанне ў выглядзе завершаных трэфамі выцягнутых плакетак, што абрамялі зрокавыя шчыліны, а часам і змяшчаліся ўздоўж вертыкальнага рабра гаршчковых шлемаў. 84Такім чынам, у любым выпадку ёсць сур’ёзныя падставы вызначаць вышэйзгаданы шлем Вітаўта як гаршчковы.
Гаршчковыя шлемы, якія атрымалі сваю назву з-за падабенства да гаршчка, перакуленага дагары дном, найбольшай папулярнасцю карысталіся ў Еўропе ў ХІІІ – ХІV ст. Аднак, насуперак вельмі распаўсюджанаму меркаванню, паводле якога такімі шлемамі заходняе рыцарства забяспечвалася ледзь не пагалоўна, яны зяўляліся атрыбутамі толькі феалальнай знаці, эліты шляхецкага саслоўя. У выніку імкнення да ўдасканалення гаршчковых шлемаў падобныя нагалоўі зазналі шэраг мадыфікацый і да ХІV ст. быў сканструяваны т.зв. “вялікі шлем”. Верх нагалоўяў, першапачаткова пляскаты, набыў скругленую ці канічную форму. Маса шлема павялічвалася, дзякуючы чаму ён стаў празмерна цяжкі для галавы рыцара. Выйсце знайшлося ў падаўжэнні краёў звона, якімі шлем стаў апапірацца на плечы ваяра. Пярэдняя сценка, вертыкальная, ці слаба выгнутая, забяспечвалася вертыкальнай гранню. 85
Читать дальше