Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няўдача палітыкі Гедзіміна ў адносінах да Пскова, як бачна, была найперш вынікам шчыльнай сувязі апошняга з Ноўгарадам, якому таксама на працягу стагоддзяў супрацьстаяў Полацк. Таму зразумела, што ўзаемаадносіны з Псковам арганічна перарасталі ва ўзаемаадносіны з Ноўгарадам і вызначалі іх характар. Ноўгарад не выпускаў зпад сваёй улады Пскоў, абапіраючыся на Маскву. I ў той жа час, ён не хацеў апынуцца пад яе ўладай сам, а таму ішоў на саюз з Вялікім княствам Літоўскім.

Вось гэтую супярэчнасць становішча Ноўгараду і выкарыстоўваў у сваіх інтарэсах Гедзімін, асабліва калі абвастраліся наўгародскамаскоўскія адносіны.

У 1333 г. Іван Каліта на адмову Ноўгарада аддаць яму «закамскае срэбра», захапіў падуладныя наўгародцам Таржок і Бежацкі Верх. I вось Ноўгарад, каб паказаць сваю моцную апору, бярэ да сябе Гедзімінавага сына НарымонтаГлеба і аддае яму ў кармленне Ладагу, Арэхавец, Карэльскую зямлю і палову Капор’я 46. Гэта паказала Івану Каліце, хто з’яўляецца яго галоўным праціўнікам у справе збірання вакол Масквы рускіх земляў. У выніку адносіны паміж дзяржавамі абвастрыліся, і Іван Каліта сабраўся ісці супроць Гедзіміна вайною. Апошні не мог не разумець усёй небяспекі гэтага, ведаючы, што за спіной Масквы стаіць дапамога Арды, і таму пастараўся кончыць справу мірам, падмацаваўшы яго шлюбам сваёй дачкі Аўгусты з сынам Івана Каліты Сімяонам. 3 свайго боку, і Іван Каліта пайшоў Ноўгараду на ўступкі, адмовіўшыся ад ранейшых патрабаванняў. Трэба зазначыць, што прынядце Нарымонта ў Ноўгарад таксама не дало патрэбных вынікаў для Гедзіміна. Баючыся Масквы, Ноўгарад не хацеў падпасці і пад уладу Вялікага княства Літоўскага і аддаць яму частку сваёй тэрыторыі. Таму ён дыпламатычна перадаў Нарымонту тыя землі, якія не межаваліся з Княствам. Зразумела, Нарымонт не мог быць вельмі зацікаўленым у гэтым, і болыпую частку жыцця праводзіў на радзіме, пакінуўшы на наўгародскіх землях сына Аляксандра. А калі ў 1337 г. на гэтыя землі напалі шведы, ён, не жадаючы ваяваць з імі, назаўсёды з сваім сынам вярнуўся на радзіму.

Аднак гэтымі няўдачамі не закончылася для Вялікага княства Літоўскага барацьба за Пскоў і Ноўгарад. Гэта быў толькі пачатак аднаўлення традыцыйнай полацкай палітыкі.

Узаемаадносіны з Рыгай і Ордэнам

Але не толькі пскоўсканаўга-родскімі справамі Полацка павінен быў займацца Гедзімін. Адначасова не меншую ўвагу ён быў змушаны ўдзяляць і яшчэ больш важнаму клопату Полацка — яго барацьбе з крыжакамі. I гэта зразумела, бо калі ў першым выпадку Полацк наступаў, то ў другім — абараняўся ад свайго найбольш небяспечнага ворага. 3 пачатку XIII ст., захапіўшы ў Полацка Ніжняе Падзвінне, крыжакі не спынілі далейшага націску на крывіцкую зямлю, робячы на яе рабаўнічыя набегі і беручы ў палон яе людзей. Усё гэта знясільвала Полацкую зямлю. Абарона Полаччыны, якая з’яўлялася важнейшай складовай часткаю Вялікага княства Літоўскага як у эканамічных, так і ў культурных адносінах, станавілася галоўнай задачай дзяржавы, што і знаходзіла выяўленне ў дзейнасці Гедзіміна.

Наколькі князя непакоілі беды, што прыносілі крыжакі Полацкай зямлі, сведчыць яго пасланне біскупам Дэрпцкаму, Эзэльскаму, дацкаму намесніку Рэвельскай зямлі і Радзе г. Рыгі ад 22 верасня 1324 г. Вось красамоўнае сведчанне таго, што тварылі крыжакі: уварваўшыся «ў зямлю полацкую, яны яе варожа разарылі, людзей і коней захапілі… таксама роўна 40 дзён пасля гэтага яны зноў, як драпежныя варвары, жорстка спустошылі тую зямлю, бязлітасна забілі 80 людзей, а некаторых павялі з сабою разам з 50 коньмі, адзеннем і іншым дабром» 47. Трэба думаць, што пасланне Гедзіміна і прынятыя ім захады аб спыненні такіх дзеянняў з боку лівонцаў мелі вынікі.

Крыжацкая пагроза для Полацка ішла непасрэдна з боку Лівонскага ордэна, паміж якім, з аднаго боку, і з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі, з другога ўжо доўгі час існавала ўзаемная варожасць. Гэтую акалічнасць і выкарыстаў Гедзімін: ён стаў на бок Рыгі, што дыктавалася інтарэсамі Полацка, для якога выгадна было трымаць гандлёвыя сувязі з Рыгай. Немалаважным было і тое, што гэта намнога аслабляла пазіцыю Лівонскага ордэна і змушала яго на заключэнне міру, што найперш ішло на карысць таксама Полацка.

Апроч таго, Гедзімін імкнуўся выклікаць з еўрапейскіх краін у сваю дзяржаву каланістаў, найперш рознага роду рамеснікаў, якія б пашыралі сваё высокае майстэрства і культуру сярод насельніцтва Вялікага княства Літоўскага 48. Трэба зазначыць, што тут Гедзімін браў прыклад з Полацка, які ўжо з даўніх часоў меў цесныя сувязі з Захадам, заключаў з Рыгаю гандлёвыя ўмовы. У выніку ў галоўным горадзе крывічаў і ў іншых цэнтрах яго зямлі жыло нямала выхадцаў з заходніх краін, што садзейнічала болып высокаму ўзроўню яго культуры ў параўнанні з іншымі землямі Вялікага княства Літоўскага. Усё гэта не магло застацца паза ўвагаю Гедзіміна. У 1323 г. ён накіраваў некалькі пасланняў да жыхароў заходніх гарадоў з запрашэннем пераязджаць ў яго дзяржаву, дзе ім будуць забяспечаны выгодныя ўмовы. Рыжскі магістрат паспрыяў вялікаму князю, падрадзіўшыся рассылаць гэтыя пасланні па гарадах, куды яны былі адрасаваныя, і паручыўшыся за іх сапраўднасць. Як бачым, саюз з Рыгай даваў Вялікаму княству значныя выгоды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x