Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

і ў гістарычнай літаратуры. Як мы ўжо зазначалі, ён не мог быць язычнікам і тым больш літоўцам, бо меў славянскае імя, як, дарэчы, і яго чатыры браты, што па~ водле таго ж ГаліцкаВалынскага летапісу, з’яўляліся хрысціянамі. У той час існавала завядзёнка называць бязбожнікамі, паганымі, язычнікамі ўсіх сваіх ворагаў, незалежна ад веравызнання. Яскравы прыклад — Трайдзень, які зацята ваяваў з галіцкавалынскімі князямі, і атрымаў ад іхняга летапісца адпаведную характарыстыку. Ды зноўтакі праваслаўны Новагародак, асабліва калі ўлічыць, што перад гэтым тут княжыў надзвычай шчыры праваслаўны Войшалк, не пацярпеў бы на сваім пасадзе язычніка. А ці мог Віцень, будучы язычнікам, увесці дзяржаўны герб — «Пагоню», дзе на шчыце «збройнага» рыцара была выява крыжа? 58Невыпадкова таксама ж тое, што полацкі епіскап Якаў называў Віце59 ня «сынам сваш».

Пасля прыведзеных відавочных фактаў наўрад ці можна гаварыць, што Гедзімін быў язычнікам, і што ён быў «першы з літоўскіх вялікіх князёў, якія зразумелі неабходнасць прыняцця хрысціянства» 60. Аднак менавіта ў сувязі з Гедзімінам і найбольш сцвярджаецца аб перавазе язычніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Што ж з’явілася падставай для такога погляду. Гэтаму садзейнічала некалькі акалічнасцяў. Найперш успрыняцце Княства як краіны, дзе дамінавала язычніцтва, ішло з Ордэна і Рыгі, паколькі яны межаваліся з Жамойціяй, што сапраўды была язычніцкай. Дзякуючы гэтаму і стваралася ўражанне, нібыта язычніцтва пануе ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, а Гедзімін — кароль язычнікаў, што і знайшло адбіццё ў нямецкіх хроніках.

Аднак гэта зусім не адпавядае сапраўднасці. Жамойція і іншыя балцкалітоўскія землі складалі ў дзяржаве значна меншую частку абшару ў параўнанні з беларускімі, якія дамінавалі ў ёй, і насельніцтва якіх было ў цэлым хрысціянскаправаслаўным. I таму паўстае пытанне: ці магло яно падначальвацца вялікаму князюязычніку?

Але найболып важным аргументам на карысць перавагі язычніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім з’яўляецца шэраг дакументаў 1322–1324 гг., якія нібыта сведчаць аб намеры Гедзіміна ахрысціць сваю дзяржаву ў каталіцкую веру. I сапраўды аб гэтым сведчыць пасланне Гедзіміна рымскаму папу Іаану XXII у 1322 г. 61. Аднак дэталёвы разгляд гэтага і іншых, звязаных з ім, дакументаў наводзяць на думку, што гаворка ішла не столькі аб хрышчэнні язычнікаў, колькі аб перахрышчэнні праваслаўных у католікаў. Так, у лісце стража прускіх мінарытаў Мікалая да вернікаў ад 25 лістапада 1323 г. гаворыцца аб Гедзіміне, што ён «жадае з усімі прыбліжанымі і з усім каралеўствам ахрысціцца» 62. Зразумела, што ўсе «прыбліжаныя» Гедзіміна і ўсё яго каралеўства не складалася толькі з язычнікаў. Можа, гэта непраўдзівае сведчанне? Але вось у буле Іаана XXII ад 1 чэрвеня 1324 г., якая павінна была служыць інструкцыяй і адначасова пацвярджаць паўнамоцтвы легатаў, якія накіроўваліся да Гедзіміна з мэтаю хрышчэння, увесь час гаворыцца аб «схізматыках», якія павінны будуць прызнаць уладу рымскага папы, а аб літоўскіх язычніках у ёй прама не ўпамінаецца, і нават сам Гедзімін лічыцца, як відаць, схізматыкам 63. Такім чынам, папскае пасольства ехала да Гедзіміна з яснай мэтай: перавесці праваслаўнае насельніцтва (у тым ліку і самога Гедзіміна), г. зн., «схізматыкаў», у каталіцкую веру. Прычына такога намеру Гедзіміна ясная: ён хацеў тым самым пазбавіцца ад нападаў крыжакоў. Яго пасланне да папы перапоўнена скаргамі на крыжакоў і шматлікімі фактамі разбурзнняў і рабаўніцтваў, што чыніліся крыжакамі. Магчыма, прыняцце каталіцтва пазбавіла б, на ягоную думку, крыжакоў аднаго з іх заўсёдных і галоўных апраўданняў, што, маўляў, усё рабілася пад знакам пашырэння веры Хрыстовай, і менавіта — каталіцкай. Аднак рэч у тым, што калі пасольства прыбыло ў Вільню і перайшло непасрэдна да клопатаў аб хрышчэнні, Гедзімін адмовіўся ад ранейшага намеру, сказаўшы, што ён гэтага не прасіў пісаць у сваім пасланні і што словы пра хрышчэнне самахоць напісаў яго сакратар манах Бертольд 64.

Але ўсётакі, калі меркаваць, што Гедзімін меў сапраўды намер правесці хрышчзнне ў каталіцкую веру (а гэта пацвердзіў яго перакладчык), дык што прымусіла яго адмовіцца? Адказ далі папскія лягаты. Яны даведаліся, што супроць хрышчэння выступілі жамойты, але не па сваёй ініцыятыве, а па нагаворы прускіх крыжакоў, ад якіх яны атрымлівалі багатыя дары 66. Што ж, гэта цалкам зразумела, бо ў выпадку хросту

існаванне прускага Ордэна страціла б усялякі сэнс, паколькі ён меў еваім галоўным абавязкам пашыраць хрысціянства сярод язычнікаў, у тым ліку і сярод жамойтаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x