- Пасаромейся! - сказала яна з пагардаю. - Багi далi табе такую магутную сiлу, а ты хочаш гультайнiчаць i баляваць, карыстаючыся працай iншых, як бездапаможнае дзiця. Дужы распараджаецца жыццём, як гаспадар, ён сам робiць яго цудоўным - ён змагаецца з лiхам i ачышчае зямлю ад страшыдлаў i ворагаў. Сiла i розум даюцца чалавеку для барацьбы. Чым дужэйшы чалавек, тым цяжэйшае яго жыццё.
- Чуеш? - сказала Гераклу, смеючыся, красуня. - Пайдзi за ёю, i ты не спазнаеш радасцi, не будзеш мець нi спакою, нi адпачынку.
- Адпачываць добра пасля работы, - запярэчыла першая жанчына, - спакой чалавеку дае спакойнае сумленне. А самая вялiкая радасць для героя - ведаць, што ты зрабiў штосьцi добрае i не дарэмна жыў на зямлi. Паслухайся мяне, дружа! Сёння свята, заўтра баль - i душа чалавека апусташаецца, нудота завалодвае домам. Калi многа яды, прападае жаданне есцi, ад лiшняга сну чалавек робiцца слабым i вялым. Незайздросны лёс чалавека, якi ўсё жыццё толькi госць на чужым банкеце. Калi-небудзь скончыцца баль, слугi прагоняць тых, што заседзелiся, i ён застанецца адзiн на бязлюднай вулiцы. Каму ён будзе патрэбны, хто паклапоцiцца пра яго? Толькi той, хто папрацаваў у маладыя гады, заслужыць пашану i бесклапотную старасць. У бiтвах, у паходах, у далёкiх дарогах, у адзiнаборстве са страшыдламi, у бiтвах з ворагамi шчасце героя!
Пры гэтых словах твар жанчыны засвяцiўся незвычайным святлом, i Геракл, пакiнуўшы красуню, усклiкнуў:
- Багiня, я iду за табою!
У тое ж iмгненне знiклi з вачэй абедзве жанчыны, нават слядоў не засталося на пыльнай дарозе, быццам усё гэта прымроiлася Гераклу. Але цяпер ён весела i рашуча заспяшаўся дадому - ён ведаў, што яму рабiць.
- Я iду ў Мiкены, - сказаў ён ранiцай родным i сябрам. - Я павiнен выканаць волю багоў i здзейснiць дванаццаць подзвiгаў, якiя патрабуе ад мяне Еўрысфей.
Нiхто не асмелiўся яго адгаворваць, а самы блiзкi яго сябар, Iалай, падахвоцiўся iсцi з iм.
Геракл зрабiў сабе лук i стрэлы, выламаў у лесе моцную дубiнку i падаўся да цара Еўрысфея.
Першы подзвiг
Геракл забiвае Нямейскага льва
Ужо даўно жыхары Нямеi скардзiлiся, што нельга пасвiць жывёлу на лугах каля лесу, што ў лесе нi прайсцi нi праехаць i нават у дамах нельга спаць спакойна: вялiзны леў жыў у Нямейскiм лесе, i кожны дзень то авечка з чарады, то дзiця, то мiрны падарожнiк з дарогi знiкалi бясследна.
Нават смелы воiн з мячом i шчытом не выходзiў жывым з Нямейскага лесу, таму што зброя была бяссiльная супраць лютага льва - нi кап'ё, нi стрэлы не маглi прабiць яго шкуру, i нават востры меч не мог пашкодзiць яму.
- Гора нам! - гаварылi нямейскiя сяляне. - Хутка ўвесь наш край будзе спустошаны.
Багiня Гера, заступнiца цара Еўрысфея, навучыла яго, каб ён загадаў Гераклу забiць Нямейскага льва.
Геракл прыйшоў у Нямею i пачаў распытваць людзей, што жылi каля лесу, цi далёка логава льва i як яго знайсцi.
Але нiхто не хацеў паказаць яму дарогу, нiхто не адважваўся iсцi разам з iм.
- Леў сам знойдзе цябе, варта табе толькi зайсцi ў лес, - гаварылi людзi i з жалем пазiралi на маладога героя - яны не верылi, што ён зможа перамагчы страшнага звера.
Геракл адзiн падаўся ў лес. Высокiя дрэвы абступiлi яго з усiх бакоў i здзiўлена гайдалi вяршалiнамi, кусты чаплялiся за яго, каб затрымаць, птушкi крычалi, каб напалохаць яго, але ён iшоў уперад i шукаў на зямлi сляды звера.
Iшоў ён нядоўга i раптам пачуў непадалёку глухi рык iльва i пайшоў проста на яго. Леў таксама пачуў ворага i зароў так, што ўвесь лес задрыжаў. Леў зрабiў некалькi скачкоў i апынуўся перад Гераклам. Велiчна спынiўся ён насупраць героя, злосна зiркаючы вачыма, б'ючы сябе хвастом па баках i дзiка равучы. Геракл не разгубiўся, хутка падняў лук i пусцiў стралу проста ў вока льву. Леў злосна матнуў галавой i лапай змахнуў стралу, нiбы саломiнку. Потым прысеў, як кот, i скочыў, узняўшы лапу, каб раздушыць смельчака. Геракл ухiлiўся i цяжкай дубiнкай з усяе сiлы стукнуў iльва па калматай галаве. Але дубiнка адскочыла, не зрабiўшы нават драпiны льву, i выпала з рук Геракла. Леў зноў паматаў галавой, працягла i моцна пазяхнуў i раптам, нiбыта яму ўсё абрыдла, павярнуўся, пабег назад у глыб лесу i знiк.
Геракл пайшоў за iм.
Неўзабаве ён убачыў уваход у пячору. Геракл кiнуў лук i стрэлы i зайшоў у пячору. Там было цёмна, i Геракл вобмацкам прабiраўся наперад. Раптам леў скочыў яму на грудзi i хацеў разарваць яго, але Геракл схапiў звера аберуч за горла, сцiснуў яго шыю, быццам жалезнымi абцугамi, i задушыў.
Леў быў такi вялiкi i цяжкi, што Геракл не мог падняць яго.
Тады ён злупiў з iльва шкуру разам з галавою, надзеў яе на сябе i пайшоў у Мiкены.
Читать дальше