Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: Философия, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга пра Нішто (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга пра Нішто (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна.
Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага.

Кніга пра Нішто (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга пра Нішто (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Натуральна, эпахальныя змены не адбываюцца ў адначассе. Цягам колькіх там стагоддзяў ірацыяналізм веры і рацыяналізм мыслення (Тэкст сакральны і Тэкст дэсакралізаваны) існавалі ў пэўным суладдзі, двубочна падтрымліваючы адзін аднаго, а пазней адносна мірна разышліся, падзяліўшы між сабой «сферы ўплыву»: за сакральным Тэкстам засталася ірэальнасць, за дэсакралізаваным – рэальнасць.

Аднак пасля таго, як Дэкарт сфармуляваў сваё cogito, ergo sum, уся ўмоўнасць раўнавагі паміж ірацыянальным і рацыянальным сталася відавочнай. Хаця фармальна Дэкарт не супрацьпастаўляў «Я мыслю і таму існую» ранейшаму:

«Я прамаўляю [2]… (да Бога) і таму існую», бо меў намер не адпрэчыць, а толькі памысліць Бога з той жа мерай рацыянальнасці, што і ўсялякі іншы cуб’ект, але фактычна гэтай формулай ён паставіў пад сумнеў магчымасці Словабога быць універсальным Адказам на ўсе «апошнія» запытанні чалавека, паколькі Адказ цяпер чакаўся ўжо не ад Бога, а ад чалавека, які сам мысліць і ў акце свайго мыслення адкрывае тое, праз што існаванне апазнаецца як быццё існага, а значыць, цяпер чалавек сам сабою стаецца тым, што можна назваць ісцінай быцця.

Рашуча высунутае наперад усяго (і Бога) «Я» чалавека засведчыла, што ў сітуацыі дэсакралізацыі Тэкста чалавек ужо быў патэнцыйна гатовы сам, непасрэдна, не дзелячыся ні з кім сваім прадстаўніцтвам, прадстаўляць перад сабой самога сябе ў значэнні ісціны быцця. І гарантам гэтага ганаровага права, гэтай самадастатковасці самога сябе, гэтага апраўдання сэнсу свайго самаіснавання сталася не што іншае, як «я мыслю…»

Я сам мыслю, я сам існую, я сам – бог. Толькі не будзем «я сам» атаясамліваць з індывідуальным, персаналізаваным чалавекам. Альтэрнатывай Словабогу стаўся не чалавек як я-чалавек, а чалавек як суб’ект (гэтым актам праблема я-чалавека была зноў на нейкі час мінімізаваная, бо патэнцыя пытання «хто я?» утаймавалася ў адказе, сфармуляваным рацыяналістычным мысленнем: ты – суб’ект).

Ідэя суб’ектнасці я-чалавека анталагічна паходзіць з ідэі суб’ектнасці Бога. Суб’ект – гэта тое, што мае прычыну самога сябе ў самім сабе і паўстае з гэтага самім сабой, усведамляючы сябе сабой і маючы на мэце самога сябе як ісціну сябебыцця.

Бог, безумоўна, суб’ект. А вось чалавек, суб’ектызаваўшы сябе, надаў свайму «я» значэнне, якое яно не мела і не магло мець, паколькі «я» не само з сябе паходзіць і не сабе належыць. Прабачыць чалавека можна хіба адно тым, што ў прасторы а-рэальнасці тое, што мысліць, само стварае сябе са свайго акта мыслення, а значыць, у гэтым чыне прыпадабняецца (але не болей) да суб’екта.

Суб’ектывізацыя я-чалавека стаецца яскравым прыкладам таго, што напрыканцы эры Тэксту чалавек пачаў татальна перасоўвацца сваім быццём з прасторы рэальнага ў прастору а-рэальнасці ці, інакш, а-рэальніваць прастору рэальнасці і займаць там, на правах суб’екта, цэнтрапалеглае месца, браць на сябе значэнне трансцэндэнтнага Бога.

Ад суб’екта да дыскурсу

Панаванне суб’екта ў рацыянальна асэнсаванай прасторы Новай пары лішне не задоўжылася. Не паспеў суб’ект увабрацца ў сілу, як Шапэнгаўэр выбавіў з утоенасці магутную плынь волі да жыцця – і суб’ект заскакаў на яе хвалях бессэнсоўна і бездапаможна.

Выявіўшы ў прычыне існавання існага гэтую, у канец дэперсаналізаваную, плынь энергіі, Шапэнгаўэр пакінуў суб’екту адно права на пасіўнае ўяўленне як рэфлексію з нагоды тых ці іншых эфектаў волі да жыцця. Такім чынам ён, па сутнасці, разам пазбавіў быццё ўсіх ідэалагемных перспектыў і абрынуў яго назад у магму вітальнасці.

Прыкладна ў тую ж пару не вытрымаў дыктату ratio і Кіркегар. Свой бунт ён распачаў з жорсткай крытыкі Гегеля: «… кожны чалавек (курсіў мой. – В. А.), які захоча нешта зразумець у сваім асабістым прыватным жыцці з дапамогай гегелеўскагай філасофіі, згубіцца ў блытаніне».

Звернем увагу на выдзеленае – «чалавек». Філасофская «контррэвалюцыя» Кіркегара якраз і была скіраваная супраць суб’екта як загалоўнага феномену эпохі, праз які чалавек быў дэсакралізаваны і адлучаны ад трансцэндэнтнага – за вяртанне ў кантэкст быцця чалавека, ірацыяналізму і веры ў Словабога як адзінамагчымага гаранта сакральнай каштоўнасці чалавека.

Кіркегар першым сярод філосафаў паспрабаваў зразумець філасофію як філасофію існавання персаналізаванага я-чалавека. З чаго ён сягнуў туды, дзе ўжо, уласна, нічога, акрамя праблемы я-чалавека, няма. Праўда, метадалагічна Кіркегар вырашыў праблему я-чалавека сродкамі тэалогіі, праз напружаную драму стасункаў верніка з Богам. Апошняе якраз і схіляе да думкі, што за мяжой веры праблема я-чалавека бадай увогуле не можа знайсці «пазітыўнага» выйсця, прынамсі, у праекцыі ідэі ісціны быцця. Што, хай і ўскосна, пацвердзіў, магутна выбухнуўшы ў першай палове XX стагоддзя і гэтым выбухам выпаліўшы сябе, экзістэнцыялізм.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга пра Нішто (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга пра Нішто (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга пра Нішто (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга пра Нішто (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x