Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы згрупаваліся, каб саграваць адна адну, і ў нейкі момант я заснула. Прачнулася ад таго, што ў ЦІП і на вуліцы стаяў гул — мужчын зноў пачалі біць. Ня толькі мяне ў тыя дні затрымалі разам з хлопцам, былі і іншыя дзяўчаты, чые маладыя людзі таксама знаходзіліся на Акрэсьціна — мы сядзелі, слухалі, як іх б’юць, і плакалі.

Празь нейкі час нас пачалі разьмяркоўваць па камэрах у будынку. Я трапіла ў чатырохмясцовую, куды разам са мной пасадзілі яшчэ прыкладна 50-60 дзяўчат. З намі была жанчына, якую затрымалі п’янай. Калі яна працьверазілася, пачалася белая гарачка. І яна ўмудрылася разьбіць у камэры галаву. Дзяўчаты прасілі выклікаць ёй „хуткую“, але канваіры проста кінулі ім бінты. А на астатнія просьбы адказвалі: „Калі вы не заткняцеся, мы вас пусьцім па коле“.

Калі ў камэры многія ўжо спрабавалі паспаць, мяне і яшчэ адну дзяўчыну папрасілі на выхад. Прымусілі падпісаць нейкія паперы (адзінае, што я пасьпела ў іх убачыць — параграф „У выпадку паўторнага затрыманьня будзе крымінальная адказнасьць“) і вывелі на вуліцу. Сказалі апусьціць галаву ўніз, каб мы ня бачылі, як хлопцы праходзяць праз „калідор“ з дубінак. І, калі мы ўжо выйшлі за вароты ЦІПу, да нас падбег хлопец у вайсковай форме, паказаў, дзе стаяць валянтэры, і параіў быць больш акуратнымі. У той момант хацелася яму адказаць:„Сур’ёзна?“

Было каля чатырох гадзін раніцы. Валянтэры адразу далі мне плед і тэлефон, але я ня ведала на памяць ніводнага беларускага нумару, а інтэрнэту тады не было.

Запаліла цыгарэту, але, не пасьпеўшы дакурыць, пачула крыкі: „Амон!“ Усе пачалі ўцякаць, але я бегчы не магла — кульгала. Я ўпала недзе ў кустах, накрылася пледам і малілася, каб мяне не знайшлі.

Калі вакол стала цішэй, вырашыла паспрабаваць дайсьці да праспэкту. Але, як толькі паднялася, за мэтраў 20-50 убачыла „касманаўта“ ў чорным шлеме. І схавалася ў біятуалет, які быў зусім побач. Думала, што прасяджу да сьвітаньня, але пачула, як хлопец, які ішоў міма, нешта гаварыў у тэлефон. І выскачыла з гэтай прыбіральні проста на яго. Ён зноў адвёў мяне да валянтэраў. Яны расказалі, што адзін мужчына, які жыве на Акрэсьціна, аддаў свой дом пад валянтэрскі рух. Яго злавілі і моцна пабілі той ноччу.

Ключоў і дакумэнтаў у мяне не было — усё засталося ў машыне, якую зь месца нашага арышту зьвезьлі сілавікі, таму я папрасіла адвезьці мяне да сяброўкі. Так скончылася маё знаходжаньне ў пастарунку і ЦІП. Майго хлопца і сябра таксама адпусьцілі — хоць іх пасьля Акрэсьціна этапавалі ў Слуцак, дзе нават накармілі і пусьцілі ў душ. Але, у адрозьненьне ад мяне, хлопца пасьпелі асудзіць на 15 сутак, а сябра — на 11.

Мы адразу ж вырашылі, што хочам зьехаць — калі не з краіны, то хаця б зь Менску, таму паспрабавалі ануляваць ягоны прысуд. Хлопец заікаецца, і гэта быў шанец. А яшчэ ў нас быў моцны адвакат, таму ўсё атрымалася — суткі „адмянілі“. Да гэтай гісторыі нашы стасункі можна было апісаць фразай „сябры з бэнэфітамі“.

Але калі ён выйшаў пасьля судовага паседжаньня, адразу ж зрабіў мне прапанову замуж. Сказаў, што калі на Акрэсьціна стаяў на каленях тварам у падлогу, зразумеў, што я „тая самая“.

Мы прабылі ў Беларусі да 27 кастрычніка. Забралі рэчы і машыну — на зьдзіўленьне, нават цэлую. Праўда, з нашых гаманцоў, якія засталіся ў аўтамабілі, зьніклі 300 рублёў. Толькі ў маім партманэце хтосьці ўсё ж вырашыў пакінуць 25 рублёў пяцёрачкамі.

Самае цікавае, за ўвесь гэты час я не атрымала ніякіх позваў. Была ўпэўненая, што пра мяне проста забыліся, ажно не. У сьнежні дадому ў Менск прыйшоў ліст з фразай „Вырашаецца пытаньне аб ануляваньні ВНЖ“. Я патэлефанавала ў міграцыйную службу, там сказалі, што я парушыла грамадзкі парадак паводле артыкулу 23:34.

У выніку ў мяне больш няма віду на жыхарства, але ёсьць забарона на ўезд у Беларусь на пяць гадоў.

Крыўдна і злосна ад таго, што ты хацеў зрабіць нешта добрае, але цябе за гэта пабілі і амаль зьнішчылі маральна. Пасьля таго, што здарылася, у мяне разьвілася моцная форма посттраўматычнага стрэсавага расстройства (ПТСР), якое дайшло да памежнага разладу псыхікі. Першы час, калі мы яшчэ былі ў Беларусі, я не магла нават хадзіць па горадзе адна. На жаночыя і нядзельныя маршы ў верасьні хадзіла зь сябрамі — жаданьне змагацца не прапала, я ўсё адно той яшчэ воін. Траўмаваны, але воін. Цяпер мой стан палепшыўся, у Літве стала нашмат спакайней, але я працягваю працаваць з псыхатэрапэўтам.

Самае іранічнае ў гэтай гісторыі тое, што за год да 11 жніўня 2020-га я паехала жыць у Лёндан. Калі ў Беларусі пачаліся пратэсты, вырашыла падтрымаць беларусаў у „загнілым Захадзе“ і кінула кліч у фэйсбуку, каб сабраць людзей на акцыю салідарнасьці каля амбасады. І разам зь іншымі беларусамі сабрала! У нас на акцыях былі Яўген Чычваркін, Мікалай Халезін, Аіша Янг з Amnesty International, Alan Flowers і шмат іншых выдатных людзей. У выніку ў Англіі ўтварылася паўнавартасная беларуская дыяспара з прыкладна тысячы чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x