Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страшэнны ўдар прыйшоўся якраз па галаве. У ву­шах зазвінелі званы, ярка ўспыхнулі і патухлі зоркі, і Санька паляцеў у чорную бездань. Ён не чуў, як, акружыўшы яго, перагаварваліся немцы:

— Партызан! Партызан!

32. Я ІДУ У ПАРТЫЗАНЫ

Я чакаю Саньку за гарадзішчам, як было і дамоўлена, пад нахіленым стогам. Чакаю гадзіну, другую, да глыбокай ночы, а яго ўсё няма. Некалькі разоў мне карцела пайсці яму насустрач, але боязна размінуцца, боязна ў цемры наткнуцца на патруля.

Пракрычалі першыя, а затым і другія пеўні, а Санькі не відаць і не чуваць. Мутарна становіцца на душы, у сэрца крадзецца трывога. Што там здарылася? Можа яго застрэлілі? Адзін раз мільганула думка і аб здрадзе. Сам пайшоў, а мяне кінуў.

Дзесьці на краі вёскі грымнуў стрэл. Трасіруючая куля працягнула агністую нітку ад зямлі да неба і згубілася сярод зорак. Забрахалі ў дварах сабакі. Можа гэ­та Санька там напароўся?

Раніцой па агародах я прабраўся дамоў. Мяне сустрэла бабуля са слязьмі і лямантам.

— Прападзі ты пропадай са сваёй помаччу,— загаласіла яна. — Пазбаў ты маю галовачку ад бяды. Адзін ужо даскакаўся, дапартызаніўся, дапартызанішся і ты...

Бабуля і слухаць не хоча, каб я ішоў пасвіць карову. Яна сама прыгоніць Рыжую дамоў, а мне з хаты не дасць носа высунуць. Што яна скажа тады майму баць­ку, калі і мяне схопяць? Даруй, Кірыла, не ўберагла? Як яна тады ў вочы людзям будзе глядзець? Саньку, аказваецца, немцы схапілі.

Я ляпнуў дзвярыма, крыкнуў, што зараз вярнуся, і памчаўся на вуліцу. У сенцах зноў узняўся лямант. Бабуля мяне не дагоніць і думае ўзяць слязьмі.

Падыходзіць да Санькавай хаты небяспечна. На мя­не падазрона касавурыцца вартавы. Хлопцаў на вуліцы не відаць, няма ў каго распытаць, дзе зараз наш Чапа­еў. 3 дарослых ніхто толкам нічога не ведае: кажуць, што яго замкнулі ў школьным склепе, у былой валасной халоднай. Але да халоднай не падысці, там побач з ёй, каля палявой кухні, увесь час таўкуцца немцы.

План прыйшоў у галаву сам сабой, і, па-мойму, някепскі план. Трэба ўзяць на дарогу хлеба і бегчы хутчэй у лазу да партызана, можа, ён нас там яшчэ чакае. Да­лей разам з партызанам мы ідзём у атрад. Ноччу атрад нападае на немцаў, што размясціліся ў нашай вёсцы, і выручае Саньку. Галоўнае — не траціць часу.

Бабулі ў хаце няма. Глыжка сказаў, што яна пайшла да дзеда Мікалая.

— Яна кажала, — дакладвае Глыжка, — што дзед Мікалай табе пакажа. Яна кажала, што ён будзе бічча...

Што задумала бабуля, няцяжка здагадацца. Прый­дзе дзед, тады сёння не ўцячэш, не пусціць. Я адрэзаў лусту хлеба, паклаў яе за пазуху і ўжо на парозе папярэдзіў малога:

— Глядзі тут, Рыгор. Слухайся бабу. Калі бульба пад падлогу не ўлезе, закапайце ў капец.

Глыжка глядзіць на мяне і хоча заплакаць.

— А ты куды?

— Ты не плач. Я схаджу толькі ў адно месца і вярнуся. Скажы бабе, каб карову дамоў прыгнала...

Раскашлаціў напаследак непаслухмяны братаў віхор, як, ідучы на вайну, зрабіў гэта мой бацька, і падаўся на агароды. Што робіцца на душы, цяжка і сказаць: шкада кідаць старую з малым, і заставацца мне тут нельга. Санька ў небяспецы.

Да таго месца, дзе мы сустрэліся ўчора з партыза­нам, я дабраўся без прыгод. Хутка знайшоў і той куст, і тую купіну, але самога партызана няма. Крычу, свішчу — не адгукаецца. Абышоў навокал у надзеі, што ён можа заснуў, — ні жывой душы. Толькі на сухой грыў­цы пад развесістай вербалозінай знайшоў абярэмак прымятага сена ды побач з ім маленькі акурак са старой пажаўцелай газеты. Пайшоў. Не дачакаўся. Падмануў. У роспачы я заплакаў.

Гэта былі горкія слёзы крыўды. Пры чужых людзях я іх глытаў, стараўся не паказацца слабым. Глытаў, калі памерла маці, калі ўпершыню пабіў Няўмыка. Потым крыху аббіўся, зачарсцвела душа, акамянела сэрца. Калі крыўдзяць чужыя людзі, яно не так балюча. А тут свой. Не паверыў. Кінуў у той час, калі асабліва патрэбна яго дапамога, калі мы апынуліся ў бядзе.

Магчыма, яго можна яшчэ дагнаць. Ён пайшоў, напэўна, у бок лесу, трэба толькі не траціць ні хвіліны. Мне здалося, што я нават яго ўбачыў. Нейкі чалавек паказаўся на далёкім узгорку і знік у лагчыне за стагамі сена.

Купіны, пакрытыя мяккім зялёным мохам і асакой, зыбаюцца пад нагамі, угразаюць у рудую твань. 3 патрывожанага тарфянога дна вакол іх падымаюцца шыпучыя бурбалкі. Балота шырокае, з кіламетр. Калісьці да вайны ў яго густых буйных асоках вадзілася процьма ўсялякіх птушак. Не раз мы хадзілі сюды па вясне збіраць яйкі дзікіх качак. Так што і зараз мне прабірацца па зыбкай, заросшай зверху травяным кажухом багне не ў навіну. Іншы раз, праўда, ногі саслізгваюць з купіны і правальваюцца па калена ў гразь. Там, спадыспаду, зямля цвёрдая, як ток, і халодная, быццам лёд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x