Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зразумела, што ні мой сябра, ні я нікому і не заікнуліся пра тое, хто нас чакае ў лазе на балоце і куды мы збіраемся. У такіх выпадках лепш трымаць язык за зу­бамі.

31. ЗАСАДА

Дагарае за полем чырвонае неба. Хмары пакрыліся шэрым прысакам, клубяцца крывавымі цяжкімі клуба­мі. Па дзядоўніку пацягнула халоднай сырасцю, трава стала вільготная, і Санька праз паўгадзіны адубеў так, што дрыжыць кожная жылка і зуб на зуб не трапляе. Але ісці па пісталет і сумку яшчэ рана: з двара даносіцца нямецкая гаворка, бразгаюць вёдры каля палявой кухні, а дзесьці на краі вёскі працяжна, з надрывам вые сабака. Сабака вые — будзе няшчасце: пажар або нябожчык.

З-за хмары выглянуў шчарбаты месяц, нібы павіс на галіне школьнай таполі, асвяціў сады, стрэхі халодным, скупым святлом. Доўгія чорныя цені дрэў перасеклі дарогу. Над вёскай плыве цішыня.

Стала яшчэ халадней, калі ад раўчака пацягнула ту­манам. Рэдкімі кудзелькамі ён разаслаўся спачатку па лагчынах, а потым завалок крапіву, ахутаў агарод, толькі слупы агароджы выглядаюць з-пад белай коўдры, быццам гуляюць у жмуркі.

Санька павёў вухам, агледзеўся і пайшоў. Ён ішоў асцярожна, нячутна, як здань. Наперадзе нехта нерухома стаіць і прыслухоўваецца да начной цішыні. Стаіць і прыслухоўваецца і Санька. Цьфу ты, хвароба, ды гэта ж куст бэзу, які сам ён уласнымі рукамі пасадзіў сёлетняй вясной на мяжы пад самым плотам.

Месяц крыху павісеў на дрэве і зноў схаваўся за хмару. Цяпер хоць вока выкалі. Трэба прывыкнуць да цемры, бо нічога не відаць.

— Хальт! — гакнула, як вінтовачны стрэл, дзесьці каля палявой кухні. Гэта далека, можна асабліва не турбавацца, тым больш, што праз мінуту ўсё сціхла. Напэўна, самі немцы цягаюцца або прыйшла змена.

Па мяжы паміж бульбай і буракамі, паміж сцябламі кукурузы паўзці нязручна і цяжка. Хутка не разгонішся, бо сцяблы гарбузоў, якія садзяць дзеля семак, перапляліся, нібы вяроўкі, чапляюцца за ногі і рукі, цягнуцца следам, шамацяць. Бульба таксама пераблыталася, пакруцілася, быццам па ёй усё лета качаліся чэрці. А тут яшчэ маці, полючы грады, панакідала ў межы асоту. За лета ён высах, і калючыя іголкі лезуць у далоні, локці і калені. Колькі разоў загадвала яна Саньку, каб павыкідваў гэтае смецце на вуліцу. Дык ён не паслухаўся, паленаваўся, цяпер жа самому і горш.

Невядома, як нага зачапілася за кукурузіну, і тая не зашамацела, а загрымела сухім лісцем, як грыміць жалезны дах, калі на яго кінеш цагліну. А калі лёгкі начны вецер, заблудзіўшыся ў тумане, таксама трапіў на грады і пачаў скубці сухое лісце, здалося, што хтосьці сюды бяжыць. Тут Санька зусім уліп у сырую зямлю. Але неўзабаве вецер выскачыў на поплаў і знік у глу­хой начы.

Вось і казіны хляўчук. З-за вугла відаць, як топчацца на двары вартавы. У яго на поясе бразгае нейкая жалязячка. Некалькі цяжкіх крокаў у адзін бок — цішыня, некалькі ў другі — зноў цішыня. Немец прыслухоўваецца. Усё, здаецца, спакойна. Відаць, яны не хапіліся пісталета і сумкі, не заўважылі прапажы.

Санька асцярожна, нячутна прашмыгнуў уздоўж глухой сцяны хаты, залёг у крапіве за вуглом. Крапіва балюча апякла шчаку і рукі, але ён на гэта не звярнуў увагі. Як на тое ліха, зноў выглянуў з-за хмары месяц. Ён заблішчаў у шыбах, асвяціў плот і над плотам нямецкую каску. Каска не варушыцца, — здаецца, што яна павешана на слуп. Не варушыцца і Санька, хоць яму няёмка ляжаць, у бок упірае нейкае ламачча.

Калі нельга, тады асабліва хочацца чхнуць і чхнуць так, каб па сялу пракацілася рэха. Поўзаючы па агародзе, Санька набраў поўны нос пылу, і зараз там так свярбіць, што няма ратунку. Ён заціснуў нос пальцамі, сцяў зубы, закрыў далонню рот і чхнуў, чхнуў ціха, прыглушана, толькі ў вушах нешта хруснула.

Каска нічога не пачула. Пакуль Санька ўтаймоўваў свой нос, яна знікла ў двары, за шуламі, на якіх калісьці віселі вароты. Цяпер можна прабірацца далей.

Ён паўзе асцярожна, спрытна і нячутна, як вуж. Ён чуе, як стукае ўласнае сэрца, стукае гучна і трывожна.

Вось і тое акно. Тут, пад акном, павінны ляжаць сумка і пісталет. Санькавы рукі абмацваюць сырую зямлю і нічога не знаходзяць.

Э-э, чорт, зноў цягнецца вартавы. Цяпер ён спыняецца каля самай агароджы. Чуваць нават, як немец уздыхае. Мабыць, успомніў сваю далёкую Германію. А можа, проста надакучыла стаяць пад вокнамі, калі начальства соладка спіць пад цёплай коўдрай.

Калі пальцы дакрануліся да гладкай, крыху вільготнай ад начной сырасці сумкі, Санька супакоіўся. Усё тут. Вось і пісталет. Цяпер толькі бясшумна выбрацца з-пад акна, а там па агародах, па глухіх закутках на балота, у лазу. Лаві тады ветру ў полі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x