Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Немцаў у вёсцы амаль у кожным двары. Толькі на­шу хату абмінулі. Затое ў Санькавай размясціўся афіцэр. Цётку Марфешку выгналі ў сенцы, але ў сенцах па начах холадна, і яна спіць у суседзяў.

Мы аббеглі ўсе вуліцы, ткнулі насы ва ўсе двары, у завулкі. Санька налічыў дзесяць грузавікоў, а я дванаццаць і дзве легкавыя машыны. Санька збегаў і да палявой кухні, дзе салдаты атрымлівалі абед. Праўда, тут яго заўважыў повар і адразу ж запрог — прымусіў цягаць з калодзежа ваду. Хлопцу гэта не спадабалася. Ён прывалок два вядры і, як толькі немец адвярнуўся, даў драла.

Дамоў ён прыйшоў апоўдні. Каза спакойна стаяла ў хлеўчуку і ела траву. У сенцах нікога не было. Затое, калі Санька сунуў нос у пярэднюю хату, адтуль рыкнула:

— Цурык!

Відаць, гэты афіцэр — важная птушка, калі пад вокнамі ў двары ўвесь час таўчэцца вартавы, а ў пярэднюю хату не толькі што Саньку і яго маці нельга заходзіць, самі немцы заходзяць баязліва.

Што робіцца за зачыненымі дзвярыма, не можа ба­чыць ніхто. Ніхто, апрача Санькі. Дашчаная перагародка калісьці была аблеплена каляровымі паперкамі і ста­рымі газетамі. Аднак клей, звараны з мукі, вельмі спадабаўся мышам. Цяпер сцяна абшарпаная не горш за Санькавы штаны.

У адной з дошак, якраз супраць печы, быў калісьці невялікі смаляны сучок. Санька неяк раней прабіў у сучку дзірку, накрышыў у яе серкі з запалак, заткнуў зверху цвіком і агрэў як мае быць абухом. Хацеў, каб пеканула. А яно не пеканула. Сучок разам з цвіком выскачыў у пярэднюю хату, і атрымалася добрая, гладкая, круглая адтуліна. Праз яе відаць усё на свеце.

Спачатку за перагародкай нічога цікавага не было. Здаравенны афіцэр з шырокай чырвонай патыліцай, якая складваецца над каўняром гармонікам, разглядае карту. Другі сухі, як кіёк, перавязаны раменнем, стаіць побач і робіць выгляд, што яго карта таксама цікавіць. Спачатку яны мірна паміж сабой гергеталі, затым таўсташыяму штосьці не спадабалася, і ён закрычаў, пырскаючы слінай. Чым далей, тым больш яго разбірала. Нарэшце ён грымнуў па стале кулаком, і сухі немец выскачыў за дзверы чырвоны, быццам печаны рак.

«Ух і злосны ж», — падумаў Санька. У яго ўжо здранцвелі ногі і самлела спіна. Сядзець, сагнуўшыся ў крук, вельмі нязручна.

Па падлозе прагрукаталі салдацкія боты, гэта немец панёс белы эмаліраваны тазік і ручнік. Начальнік, зняўшы з сябе мундзір, таксама пайшоў на двор — будзе мыцца.

На стале побач з тоўстай скураной сумкай паблісквае чорнай, халоднай сталлю пісталет. У Санькі ёкнула сэрца. Вось яна, зброя.

— Узяць, узяць, узяць, — застукала кроў у вісках.

— А калі зловяць? — на нейкі момант завагаўся Санька. Але без зброі ў партызаны не бяруць.

Гэта адбылося на працягу адной хвіліны. Санька хуценька выскачыў з-за мяшка з просам, на пальцах падбег да дзвярэй і ўзяўся за ручку. З-за коміна саскочыў кот, якога маці прынесла замест павешанага радыстам Паулем. Саскочыў, быццам кованы конь. Сань­ка аж уздрыгнуў.

Ніхто ніколі но чуў, каб дзверы ў гэтай хаце рыпелі. А тут, калі трэба прашмыгнуць ціха, яны рыкнулі старымі, нямазанымі варотамі. Аж у грудзях пахаладзела.

Тры хуткія крокі, і пісталет у руках. Куды яго? 3 пісталетам на вачах у немцаў не выскачыш. Ён адцягнуў кішэню так, што штаны трэба трымаць рукамі. Загнаным зверам Санька аглянуўся на дзверы, на вокны. У двары маячыць каска і штык. Акно на вуліцу прыадчынена. За вокнамі дашчаны плот, яблыня і густы, вы­сокі бульбоўнік.

— Шух-х! — зашамацеў бульбоўнік, і пісталет знік пад пажаўцелым ужо лісцем.

Санька глянуў на дзверы.

— Шух-х! — паляцела наўздагон за пісталетам і палявая афіцэрская сумка.

У сенцах Санька схаваўся за ступу і прыціх. Сэрца калоціцца, нібы злоўлены верабей. Нават у пот кінула. Нават дыхаць перастаў. А немец фыркае на двары маржом.

«Чыстаплюй!» — са злосцю падумаў Санька.

Глянцавыя, хромавыя боты прагрукаталі за два крокі ад Санькі. Таўсташыі фашыст, асвяжыўшыся, быў у добрым настроі. Ён на хаду выціраў свае гладкія ружовыя шчокі і напяваў вясёлую песеньку.

Як толькі ляпнулі дзверы, Санька выскачыў з-за сту­пы, але на парозе сутыкнуўся з салдатам і выбіў у яго з рук эмаліраваны тазік. Немец вылаяўся і паддаў нашаму камандзіру кованым ботам. Той куляй зляцеў з ганка і расцягнуўся пад самымі нагамі вартавога, які заржаў так, быццам яго казыталі пад пахамі. У сваю чаргу ён даў Саньку дабаўкі і закрычаў услед:

— Русь, русь!

У нашым двары Санька ніяк не мог аддыхацца.

— Пойдзем, калі добра сцямнее, — сказаў ён мне. — Трэба забраць пісталет і сумку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x