Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пан, васэр, баба боршч перасаліла!

Немец падазрона глянуў у мой бок і чорнай пальчаткай паказаў на неба, адкуль сыпаўся мяккі снег.

— Эс іст кальт!

— Няважна, мне не холадна, — махаю яму рукавом і зноў за свае: — Пі-іць, пі-іць.

Нарэшце ён не вытрымаў, палез у кішэню і дастаў адтуль штосьці закручанае ў бліскучую паперку. Разгарнуў — карычневая плітка, разлінееная на клеткі. Адламаў дзве, наглядзеў на мяне, вырашыў, мабыць, што не здужаю з'есці, спалавініў. Адну сабе кінуў у рот, другую мне працягнуў. Падкупляе, гад. Я хацеў не браць, — патрэбен мне фашысцкі пачастунак, а потым пайшоў на хітрасць, узяў. Няхай думае, што я нічога не маю супраць, магу і дарогу паказаць, а піць мне хочацца проста так, пасля салёнага.

— Гут? — спытаў немец.

— Гут, — кіўнуў я галавой, хоць добра і не рассмакаваў, горкі ён ці салодкі той іх «шыкалад».

Ён зноў заскакаў на снезе, а я зноў зацягнуў сваю песню: пі-іць.

Немца ўзяла злосць.

— Ком! — гыркнуў ён і так тузануў за плячо, што я ледзь носам снег не ўзараў.

Я хітры, а ён хітрэйшы. Сам павёў паіць мяне ў бліжэйшую хату. Прыцішыліся спалоханыя гаспадары, стаіць над маёй душой немец, а я над вядром жлукчу праз сілу з меднага карца ваду. Не хачу, а п'ю, каб нічога не падумаў.

Ну, цяпер капцы. Цяпер ты, хлопец, не адкруцішся і ці вернешся дамоў — невядома. Звязуць куды-небудзь, як звезлі ўжо аднаго хлапчука ўласаўцы, або прыстрэляць, чаго добрага. Ад такіх думак стала моташна на душы, і я зусім нос павесіў.

Калі з-за павароту на шашы паказаліся машыны, мой немец занепакоіўся. Ён нешта крыкнуў шаферу, паправіў на шынялі папругу і пачаў нервова то нацягваць, то сцягваць пальчаткі. Цыгарэту, якая да гэтага куродыміла пад яго дзюбатым носам, выплюнуў у снег і затаптаў.

3 пярэдняй, легкавой машыны, за якой ішлі крытыя брызентам грузавікі, вылез начальнік не ніжэй, мабыць, генерала. На плячах плеценыя сярэбраныя пагоны і ў пятліцы шыняля чырвоная стужка.

Дзюбаты сарваўся з месца, пабег насустрач генералу і, прыклаўшы руку да картуза, выцягнуўся тэлеграфным слупам. Генерал дробненькі, сухі, як шчэпка, але злосны і сварлівы. Ён чамусьці крычыць на дзюбатага, а той нясмела і паслухмяна бубніць адно і тое ж:

— Яволь... Яволь...

Афіцэру зараз не да мяне, а генерал на мяне нават і не глядзіць.

Я адышоў да паркана. Спыняць, скажу, што ў зацішак ад ветру хачу стаць. Азірнуўся — ніхто не спыняе. Афіцэр стаіць да мяне спіной і паказвае начальству карту. Я шмыгнуў у варотцы, у двары сігануў цераз плот, па кустах парэчак, засыпаных снегам, выбег да раўчака, скаціўся кулём з гары, падхапіў на хаду шап­ку, якая звалілася з галавы, і пусціўся куды вочы глядзяць.

Дамоў не пайшоў. Зноў можа зайсці той фашыст. Тады не паздаровіцца. Я пайшоў да Санькі. Мой прыяцель быў ужо дома.

— Ну што? — спытаў ён, саскакваючы з печы.

— Уцёк, — выдыхнуў я.

Санька высока ацаніў мой учынак. Ён сказаў, што я паўтарыў подзвіг Сусаніна.

Якога яшчэ там Сусаніна? Пра такога мне чуць не даводзілася. Пра Гастэлу яшчэ да прыходу немцаў радыё гаварыла, пра кулямётчыка Жукава таксама чулі, нават верш пра яго склалі:

Купямётчык Жукаў,

Ён фашыстаў стукаў.

А пра Сусаніна штосьці не чуваць было.

— Эх, ты! — з папрокам паківаў галавой Санька і выцягнуў з-за коміна кніжку, якую прынёс з раскіданай Няўмыкам школьнай бібліятэкі. Гэта быў падручнік гісторыі.

Аказваецца, і сапраўды жыў калісьці такі Сусанін, гадоў можа дзвесце, а то і трыста назад. Тады на Маскву ішлі палякі. Яны заблудзіліся і хацелі прымусіць аднаго селяніна, каб той паказаў ім дарогу. Селянін завёў іх у густы лес, у балота. Чужаніцы засеклі яго шаблямі, але і самі не знайшлі дарогі назад. Звалі таго селяніна Іванам Сусаніным.

Сапраўдныя героі — людзі сціплыя. Яны не любяць гучнай славы.

— Дык хіба ж мяне засеклі? — аднекваюся я. — I ў лес я іх не завёў. А што ўцёк, дык першы раз, ці што?

I тут я цыркнуў скрозь зубы. Хацелася, каб выйшла, як у Міцькі-Мангола, але сліна павісла на падбародку. Давялося выціраць рукавом.

29. РАЗМЯСЦІЎСЯ У ПЛЁСАХ АТРАД

Ура — немцы капаюць акопы! I робіцца гэта, вядома, не так сабе. Ідуць нашы. Першым гэтую навіну прынёс у хату Няўмыка. Неяк раніцой ён прыйшоў у наш двор і забарабаніў сваей гумавай палкай у шыбу.

— Эй, вы! Адзін чалавек на акопы!

Бабуля бразнула аб чалеснік патэлышй і выбегла на ганак.

— Ды які з мяне капач, Аўдзеіч?

— Няхай хлопец ідзе! — буркнуў Няўмыка і падаўся ў другі двор.— Карміць будуць! — паабяцаў ён напаследак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x