Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але яно не толькі гарыць, яно і страляе. Возьмеш кавалачак з гарошыну, пакладзеш на абух і малатком як гакнеш — быццам з ружжа. Цяпер у многіх дварах, дзе ёсць такія стралкі, як мы, толькі і чуваць:

— Бах! Бабах!

Аднойчы мая бабуля нам з Санькам ледзь вушы не паабрывала за гэтыя штучкі. Яна апасаецца, што вочы павысмальвае, і што ты ёй скажаш? Каб ужо ў вайско­вай справе разбіралася хоць з камарыную дзюбку, дык не крыўдна было б слухаць.

А сёння нам воля. Яна пайшла да дзеда Мікалая, захапіўшы торбачку ячменю. У старога ёсць уласны млын, зроблены з тоўстай сасновай калодкі і чыгунных чарапкоў. Раней я малоў, а цяпер бабуля мне не давярае: круцячы жорны, палавіну мукі ў рот жменькамі перакідаю.

Не паспелі за бабуляй ляпнуць варотцы, як у хаце пачалася страляніна. Мы ўваткнулі сякеру ў шчыліну на падлозе і давай гасіць малатком па абуху. Аж шыбы звіняць. Каб Глыжка нас бабулі не выдаў, мы і яму па­ру разоў далі пекануць, а потым паабяцалі даць яшчэ і загадалі глядзець у акно — можа хто ісці будзе.

I толькі гэта па разу ці два смалянулі, Глыжка спа­лохана саскочыў з услона.

— Немеч!

Санька за свой «зарад» ды ў кішэню, а я і сякеры не паспеў схаваць, вельмі ты яе выцягнеш са шчыліны — па самы абух загналі.

Гэта быў высокі, сухарлявы афіцэр з дзюбатым тварам. Пераступіў парог і падазрона нюхае паветра, уважліва разглядае мяне, Саньку і Глыжку.

Потым паляцелі са стала пустая гліняная салонка і драўляныя лыжкі. Немец змахнуў іх на падлогу чорнай скураной пальчаткай і разгарнуў карту. Ён доўга і ўважліва штосьці на ёй разглядае, мерае то бліскучым цыркулем, то лінейкай, а мы слупамі стаім каля печы, гатовыя кожную мінуту шмыгнуць за комін.

— Ком гэр! — ківае немец нам чорным пальцам, і мы нясмела падыходзім да стала і таксама ўтаропліваемся ў карту. Хваробу ты на ёй разбярэш: накручана-наверчана розных загагулін, ды япгчэ па-нямецку падпісана.

— Падльюбітшы? — пытае фашыст.

Мы маўчым.

— Штаразеле? — тыцкае ён пальчаткай у карту.

Гэта ён пра Стараселле пытае. Знайшоў у каго пытаць. Так мы яму і скажам. Санька ўважліва разгля­дае карту і моршчыць лоб, усім сваім выглядам паказвае, што і ў сне пра такое не чуў. Я таксама паціскаю плячыма.

Але немец трапіўся ўпарты, па карце пальцам водзіць і дзяўбе свае, як дзяцел:

— Падльюбітшы? Штаразеле?

Санька слухаў, слухаў і рашуча адрэзаў:

— Нікс фарштэйн!

Дзюбаты змераў нас з галавы да ног: Санька — нізкі, прыземісты, дзіця горкае, хоць і стары хрушч, а я высокі і тонкі, як лазіна.

— Ком! — махнуў ён мне рукой, накіроўваючыся за дзверы.

Не мела баба клопату — купіла парася. Так і я з гэ­тым немцам — не хапала яшчэ дарогу яму паказваць. Трэба неяк выкручвацца.

— Пан, бабы дома няма, — захныкаў я. — Прыйдзе, сварыцца будзе.

Ух, і злосная ў мяне бабуля! Не то што сварыцца, яна і адлупцаваць можа, і я шлёпаю сябе рукой па шта­нах, паказваю, як мяне яна будзе лупцаваць. Афіцэр ківае галавой, быццам усё разумев, ды як гаркне. Давялося ісці.

Сухі снег крухмалам хрускае пад нагамі. Вецер наскрозь прашывае маю світку, а я цягнуся следам за немцам і праклінаю ўсё на свеце. Прынеслі яго чэрці на маю галаву.

На скрыжаванні дарог, каля старой школы, стаіць чорная легкавая машына, пыхкае шызым дымком. Відаць, зараз мяне сюды пасадзяць і павязуць. Пакатацца на фордзіку, вядома, нядрэнна — ніколі ў жыцці мне не далодзілася нават пасядзець на мяккіх скураных падушках, але гэта было б здрадай: ехаць з немцамі і па­казваць ім дарогу. Я ведаю два шляхі ў Стараселле: адзін — кругам, шырокі і наезджаны, другі — полем і лугамі, наўпрасткі. Вось другім і павяду — там будзе якраз снегу па вушы, няхай пабуксуюць. Толькі лепш за ўсё было б зусім не весці, а даць лататы.

На мае шчасце, немец не пасадзіў мяне адразу ў машыну. Ён спыніўся ад яе крокаў за дваццаць на самым ветры і чагосьці чакае, углядаючыся ў канец вёскі. Зразумела. Яшчэ павінны пад'ехаць. Пакуль суд ды справа, трэба нешта прыдумаць. Сказаць яму, што жывот забалеў, дык на мой жывот ён чхаць хацеў. Вось хіба прыкінуцца, быццам хачу піць, можа што і атрымаецца. Забягу ў першы ж двор, а там — на агарод і бывайце, фашысцкія морды, здаровы!

Афіцэр стукае абцасамі, стараючыся сагрэць ногі, трэ пальчаткамі збялелыя вушы і не звяртае ўвагі на мае хныкание:

— Пан, пі-іць!

Я глытаю сліну, стараюся зрабіць выгляд, што мяне зусім замучыла смага. А ён, доўбня глухая, нават вухам не вядзе, скача ад холаду, і ўсё.

Шпару па-нямецку:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x