Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сяркоу - Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цэ ж добра, цэ ж добра, што так яшчэ абышлося. Мне як наканована, як хто штурхнуў у бок — ідзі ва­ды! А цэй біс, — і яна добра скубанула Саньку за саламяную грыву,— ляжаў на печы. Не скруціла табе га­лаву, нячыстая сіла...

Санькава маці месца сабе не знаходзіць. Яна збіраецца паклікаць Санькавага дзядзьку Харытона. Той мо­жа паладзіць печ і заадно добра «ажэніць» самаго Саньку.

— Ён ажэніць, — з новай сілай разгараецца яе злосць, — ажэніць і долю дасць, хай табе грэц.

I, выходзячы за парог, зноў бядуе:

— Ішла да калодзежа — быў комін, іду назад — ня­ма коміна. Ах, каб ты...

Калі справа даходзіць да жаніцьбы, нам тут з Міцькам няма чаго рабіць. Мы заглянулі ў праём столі, праз які комін выходзіў на дах,— свеціць неба, паспачувалі Саньку і пабеглі: прыйдзе Харытон, будзе і нам тая ж чарка.

У тым, што італьянская граната нарабіла шкоды, Санька, між намі кажучы, і не вінаваты. Ён паклаў «яйка» ў печ на цёплы под да раніцы. Жару там не было, а толькі лёгкі дух. Ён разлічваў устаць раней за маці, узяць ужо сухую гранату і занесці ў хованку, ды праспаў. Маці наклала ў печ дроў, наставіла чыгуноў, падпаліла сухія трэскі і пайшла па ваду. Пакуль яна гаманіла з суседкай ля калодзежа, штосьці гахнула. Падышла да хаты — коміна няма.

А Санька наогул спачатку нічога не зразумеў. Невядомая сіла падхапіла яго, з грукатам шпурнула на пад­логу і агрэла па твары цаглінай. Навокал дым, галавешкі. Ля дзвярэй стаіць да смерці перапалоханая маці і галосіць, як па нябожчыку. Толькі Санька не чуе яе ляманту, у галаве яго гудзе, быццам ён прыклаў вуха да тэлеграфнага слупа.

Тыдні праз два выйшаў Санька на вуліцу, ды і то яшчэ кульгаючы.

— Ну, а дзядзька цябе ажаніў? — спытаў Міцька.

— Хацеў, — сціпла прызнаўся мой прыяцель. Мне ён расказаў больш. Харытон усё ж накруціў яму вушы, асабліва пасля таго, як, складваючы новую печ, знайшоў у саломе нашу хованку: прапалі нашы патроны, прапаў наш таўкачык. Цяпер мы зусім абяззброеныя.

28. Я ПАЎТАРАЮ ПОДЗВІГ СУСАНІНА

Стогне ў коміне другая ваенная зіма. Ноччу патрэскваюць ад марозу бярвенні сцен. Абкруціла зямлю бе­лымі бінтамі завіруха, засыпала наш раўчак, закавала возера, замяла дарогі, насыпала гурбы снегу вышэй платоў. Вераб'і зашыліся пад стрэхі. Я, Глыжка і Сань­ка — на свае печы. Нас там і вяроўкай бы не прывязаў, калі б было што апрануць. У рызманах не вельмі далека разгонішся, хіба выскачыш паглядзець, ці не трапіўся ў сілок снягір.

Глуха на печы. Рэдка калі рыпнуць дзверы і з ма-розным воблакам загляне ў хату навіна. То Чмышыха-манашка прыйдзе пазычыць вугалькоў, каб у печы рас­паліць, то дзед Мірон загляне даведацца, як мы тут жывём.

У Чмышыхі адны навіны.

— Госпадзі! — закатвае манашка вочы. — Гэта ж трэба! Вакол усё разбілі, а стаяла капліца са святымі абразамі, і нават пясчынка не звалілася, лампадка як гарэла, так і гарыць. Бог не дапусціў.

У дзеда Мірона навіны другія.

— Учора ўсю Сартыровачную перааралі. Ты паглядзела б, Матрона, як чыгунныя рэйкі пакруціла, аж у вузлы пазавязвала. Во сіла. А поезд з білізінам гарэў — глядзець страшна. Узяліся, відаць, нашы, акрыялі. Мо, дасць бог, і дачакаемся...

I пад калматымі бровамі заіскрацца вочы, пацяплее позірк. А потым памаўчыць і ўздыхне:

— Дзе ж гэта мой Васіль? Сны пра яго дрэнныя Гана бачыць.

Бацькі майго таксама не чуваць. Нашы цяпер прылятаюць кожную ноч. Павесяць над горадам ліхтары — і снег аж вочы слепіць. Вохкаюць у цемры разрывы зенітных снарадаў, глуха стогне зямля.

Фашысты задумалі нашых абхітрыць. На беразе возера за вёскай яны наставілі фанерных самалётаў, нарабілі з жалезных бочак карыт і паляць у іх у час бамбёжкі мазут. Гэта для таго каб нашы падумалі, што тут аэрадром, і кідалі бомбы. Так нашых і абдурыш. Яны і глядзець не хочуць на гэты «аэрадром».

Затое на гарадзішча адну бомбу скінулі. Там стаяў нямецкі пражэктар. Пражэктар не свяціў дні тры, а по­тым і зусім на іншае месца пераехаў.

Калі на дварэ адлёг мароз, мы пабеглі глядзець ямку. Вось гэта яміна! Не тое, што была на Скокавым агародзе ад нямецкай бомбы. Сюды ўжо сапраўды цэлая хата ўлезе.

— Добрая галушка! — з гонарам за савецкую бомбу сказаў Санька.

А Міцька дык той зусім у гэтай справе знаўца.

— Фугаска, — даў ён свае тлумачэнні. — Асколашная такую яму не выкапае...

Неяк Міцьку падваліла шчасце. За агародамі ў балоце ён знайшоў зусім цэлую ракету, тую, што вешаюць самалёты. Труба вялікая, пакрэкчаш, пакуль на плечы падымеш. Парашут з шаўковага палатна Міцька забраў сабе, а нам, як добрым таварышам, дазволіў накалупаць па поўнай кішэні таго, што гарыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x