Андрэй Адамовіч - Таўсьціла і лешч

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Адамовіч - Таўсьціла і лешч» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таўсьціла і лешч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таўсьціла і лешч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча? Ці могуць вячоркі з алькаголем ля вогнішча скончыцца панажоўшчынай? Можа быць, мясцовыя скрадуць вуды? А калі сяброў разарве мядзьведзь? Нельга выключаць і пытаньня “А ці ня ўтопіцца хто зь іх?” Як завуць двух астатніх сяброў і чым будуць займацца яны? Адказы на гэтыя загадкі – у кнізе. Таксама вы можаце выкарыстоўваць яе як кароткі даведнік па фідарнай лоўлі і галяктычных падарожжах. Для шырокага кола чытачоў.

Таўсьціла і лешч — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таўсьціла і лешч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Аптымісты, – пракамэнтаваў Віктар.

Гарачыня зусім сышла. Максім адчыніў свае дзьверы й адну за адною высунуў ногі на вольны ад травы лапік пяску. Ён устаў і зрабіў чатыры крокі. Ногі крыху здранцьвелі. Максім пацягнуўся й набраў Марыю.

– Нічога ты ня зловіш. Можаш не спадзявацца.

– Дзякую на добрым слове.

– Толькі абавязкова сёньня закінь. Можа, і сёньня ня зловіш, і заўтра ня зловіш.

Хлопцы нешта крычалі ад вады, але словаў было не разабраць.

– Я так хачу ляшча. Бацька яго гатаваў і мяне навучыў. Гэты смак зь дзяцінства. Як ня зловіш, набяры мяне яшчэ раз. І перад сном абавязкова. Ты што замешваць будзеш?

– Эрэску спорт.

– І сабе, і Віце?

– Так. Можа, яму “плотку”. Пагляджу.

– Толькі “плотку”. Нават і ня думай яму “ляшча” мяшаць. Ці хай падалей адыдзе.

– Тут не адгадаеш, трэба паспрабаваць.

– Мама дала сто даляраў.

Марыя дала слухаўку Яну, і бацька сказаў яму колькі словаў. Сын быў не ў гуморы і не адказаў. Хлопцы неўзабаве вярнуліся і ўзяліся за намёт. Ставілі збольшага лаянкаю. Максім паліў на лаве, бо зьбіраўся спаць у машыне. Намёт быў чужы, дый піва яшчэ ня выйшла, і хлопцы ніяк не маглі даць рады. Малады бацька спусьціўся да вады.

Мясцовыя паставілі кружкі. Два чалавекі ў драўлянай, фарбаванай у зялёнае лодцы плылі на вёслах уверх, да пасёлка. На тым беразе палілі вогнішча. Краявід псавалі толькі высачэзныя, тонкія антэны, відаць, нейкай вайсковай радыёлякацыйнай часткі. Максім паглядзеў на іх яшчэ раз і падумаў, што яны стаяць тут так даўно, што нічога ўжо не псуюць, і што, можа быць, менавіта для вайсковых патрэбаў, як люстра для радара, запрудзілі гэтае вадасховішча, і каб не радар, тут была б нешырокая ручаіна. Агледзеўшы бераг, Максім сабраў колькі пакетаў ад прыкормкі, пустую бутэльку, недапалкі і зь дзясятак накрывак.

У вадзе ўздоўж берагу ляжала бервяно. Максім апусьціў далонь у ваду. “Лешч, прыходзь да мяне, ты вялікі й разумны лешч, а я тоўсты й слабы, але я даўно чакаю цябе, прыходзь, лешч”. А пасьля, падумаўшы, дадаў: “Ці не прыходзь. Мне ўсё адно, лешч”.

Ля вады было крыху сьвятлей, чым на палянцы, але пачыналі спадаць прыцемкі. Максім узьняўся берагам да машыны. Аддыхаўшыся, ён адчыніў багажнік і выцягнуў па чарзе дзьве вялікія торбы, фатэль, фідар і пікір для Віктара. Сваіх вудаў у швагра не было. Сябры акурат далі рады з намётам.

– Ну, што, Віталь, далучысься да фідарасаў? Ці буш свайго сама чакаць?

Прапанова была чыста рытарычнай, бо для яго ўсё адно не было ні фідару, ні пікіру. Віталь расшпіліў свой футарал і выцягнуў адтуль два матавіньні зь лёскаю, грузіламі, кручкамі й гумаю. Максім адвярнуўся.

– Назьбірайце вы лепш дроваў.

– А той сеткі ня хопіць?

– Можа, і хопіць. Але вы піць будзеце, хоць пры вогнішчы паседзіцё.

Ткач і Віктар сышлі, захапіўшы з сабою літруху. Максім выцягнуў дровы з багажніка й разрэзаў сетку нажом. Узяў сякеру й нарабіў трэсак. Аддыхаўся. Устаў на адно калена й пачаў складаць пірамідку. Моцна ікнуўшы, ня даў рады, і лускі разваліліся. Максім набраў паветра ў грудзі, але ня вытрымаў і дзесяці сэкундаў. Ікаўка вярнулася агрэсіўнейшай.

Ён агледзеўся. Да поўнай цемрадзі заставалася ня больш за гадзіну. Максім нагою пнуў трэскі й поскакам кінуўся да вудаў. Ён разьвязаў вяровачкі, выцягнуў фідар з чорнай шаўкавістай тканіны, прыхіліў да машыны. Уставіўшы каленцы адно ў адно, колькі разоў секануў паветра над галавою. Хутка выцягнуў шпулю й прыкруціў яе да вуды. Пачаў цягнуць пляцёнку праз колцы, але раптам спыніўся. Паставіў вуду да негабляванай дошкі лавы й вярнуўся да вогнішча.

Устаў на калені і па адной сабраў трэскі ў пук. Праз хвіліну пірамідка была гатовая. Пасечанае дрэва прыемна пахла.

Прыяцелі вярнуліся з гальлём.

– Дроваў назьбіралі?

– Ты агняхвал ці што? Маліцца буш дровам? Хопіць нам. – Памаўчаўшы, Ткач дадаў: – Мы там лаўжоў знайшлі, але браць ня сталі. Хтосьці зьбіраў. Спадзяваўся. Верыў. Таксама агняхвалы, думаю.

Максім паднёс запальнічку да трэсак і трымаў, пакуль не адляцела колца, а боль ня стаў нясьцерпным. Ён памахаў сьціснутым кулаком. Устаў і адкаціў тоўстую бярозавую калоду на мэтар ад вогнішча. У Віталя склалася ўражаньне, што Максіму трэба было патрымацца за гэтае бервяно, бо яму закруцілася галава, калі ён рэзка ўстаў.

Агонь узяўся. Максім запаліў, сеўшы на калоду. Ён узгадаў выпадак у дзіцячым летніку, калі вось таксама сядзеў, толькі быў яшчэ тонкім і нязграбным хлопчыкам, не такім нехлямяжым, як цяпер, але хуткім, толькі недакладным у рухах. І зь вялікімі, незаплылымі яшчэ вачыма. А важаты, што сядзеў побач, абняў яго за талію мяккаю й потнаю далоньню. І гэтая далонь лашчыла яго. Ніякай агіды ні тады, ні цяпер ён не адчуў. Узгадаў толькі, як спрабаваў неўпрыкмет яе адкінуць. Як гэта атрымалася, Максім не згадаў, бо задумаўся, што стала з тым хлопчыкам за ўсе гэтыя гады. Адзінае агульнае ў іх, што прыйшло яму да галавы, – нелюбоў да паху злоўленай рыбы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таўсьціла і лешч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таўсьціла і лешч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аркадий Адамов
Аркадий Адамов - Черная моль
Аркадий Адамов
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Григорій Адамов - Таємниця двох океанів
Григорій Адамов
Аркадий Адамов - Искатель. 1966. Выпуск №4
Аркадий Адамов
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Таўсьціла і лешч»

Обсуждение, отзывы о книге «Таўсьціла і лешч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x