Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прычынай эканамічнага цуду сталіся не толькі багатыя чарназёмы, але ж найперш – прыродная хахляцкая хітрасць. Басурманскія намеснікі, выхаваныя ў традыцыях артадаксальнага ісламу, грэбавалі алкаголем ды салам, аддаючы перавагу анашы з канінай. З тае прычыны вузкавокія ніколі не рабавалі ані кіеўскія вінакурні, ані палтаўскія аграгарадкі, што спецыялізаваліся на свінагадоўлі.

Залішкі сельгаспрадукцыі моцна паўплывалі на менталітэт сярэдняга Homo Slavіanikus ’а; Хахлы лічыліся ці не самай гасціннай нацыяй Еўропы. Закарміць і напаіць госця да смерці – і дагэтуль святы абавязак кожнае хахляцкае гаспадыні. А рэгулярна свінячыцца пад ладную лусту сала, у разуменні многіх Хахлоў – адзіны варты мужчыны занятак. Шматгадзінныя застоллі вымагалі хоць нейкіх фізічных практыкаванняў, і схільныя да лірыкі Хахлы наскладалі процьму цудоўных песень. Застольныя спевы прыемна напружвалі дыяфрагму і такім чынам спрыялі страваванню.

Малодшыя нашчадкі Homo Slavіanikus ’а па-ранейшаму сядзелі на балотных выспах сярод камароў, піявак, кляшчоў, кажаноў ды іншых паганых крывасмокаў і замілавана слухалі спевы жабаў.

Дурныя Бульбашы абралі ці не самыя няплодныя землі; да таго ж, апошні ледавік прыцягнуў на выспы процьму валуноў, якія трэба было прыбіраць з палеткаў, пашаў, сенажацяў і градаў. Менавіта гэтая акалічнасць і паспрыяла прыроднаму бульбашоўскаму працалюбству. Колькасць перанесеных камянёў трэ’ было запісваць, і гэта, у сваю чаргу, паўплывала на традыцыйную бульбашоўскую любоў да пісьменства і кніжнай справы. З непатрэбных брылаў Бульбашы складалі шматлікія бажніцы, і гэта – ці не галоўная прычына балотнай рэлігійнасці. Рэгулярны перанос цяжараў вымагаў неадкладнага зняцця стрэсу, і гэта – аснова нязводнага бульбашоўскага п’янства. Да таго ж, у Бульбашоў было непрынята скардзіцца на жыццё суседзям, і таму вакол лічылі, што ў пацвілай дрыгве сапраўды пануюць райскія парадкі.

Праўда, тагачасныя бульбашоўскія кіраўнікі ўважалі сваіх падданых апошнім быдлам, ацэньваючы жыццё тутэйшага земляроба-працаголіка нават танней за жыццё паляўнічага сабакі. Але памяркоўныя балотныя людзі ніколі не спрабавалі зрынуць непаважную ўладу; усё, што адбывалася на суседніх землях, заставалася па-за межамі іх увагі, інтарэсаў і ўплываў. У свядомасці прыдушанага працай людства традыцыйна панавалі дзве канцэптуальныя ідэі: “Можа, так яно і трэба?..” і “Абы было ціха!..”

Такім чынам, розніца менталітэтаў Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў сталася незваротнай, што канчаткова і вызначыла далейшыя гістарычныя лёсы гэтых народаў.

Хто смяецца апошнім

Старажытныя этнографы і псіхолагі аднадушна адзначалі абыякавае стаўленне Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў да ўласнае гістарычнае спадчыны. Прычына такой дзікай з’явы палягала навідавоку: мазгі братэрскіх народаў, атручаная самагонам, півам і брагай, не маглі ўтрымаць у памяці больш за тры пакалення продкаў.

Так з цягам часу нашчадкі сыноў Homo Slavіanikus' а канчаткова заблыталіся, якому народу належыць прывілея першародства. Аднойчы Кацапы, Хахлы і Бульбашы пастанавілі сабрацца разам, каб высветліць гэтае пытанне, а заадно – канчаткова правесці дэмаркацыйныя межы сувярэнных княстваў. Месцам сустрэчы князі абралі пракаветную пушчу ў раёне бульбашоўскіх Віскулёў. Спецыяльна для гэтага была збудавана дыпламатычная рэзыдэнцыя – так званы Камянецкі стоўп з чырвонае цэглы.

Кацапы дэлегавалі на братэрскі саміт князя Аляксандра, Хахлы – князя Данілу Галіцкага, а Бульбашы – полацкага князя Вячаслава Барысавіча, больш вядомага як князь Вячка.

Першыя тры дні, як і вядзецца на дыпламатычных сустрэчах, правадыры трох братэрскіх народаў прысвяцілі немудрагелістым забавам: пілі самагон, смажылі зубровыя тушы і спаборнічалі, хто далей пусціць стралу з вежавай байніцы. На чацверты дзень саміту князі дапіліся да белай гарачкі. У гонар гэтае падзеі вежу з чырвонае цэглы назвалі Белай, а пушчу ў раёне Віскулёў, дзе нашчадкі Homo Slavіanikus' аў вырашылі канчаткова падзяліцца – Белавежскай.

Бульбашоўскі правадыр Вячка быў цверазейшы за ўсіх. І, як разумны палітык, вырашыў скарыстаць сітуацыю на сваю карысць. Стоячы на верхняй прыступцы вежавых сходаў, ён абвясціў:

– Ад прадзедаў спакон вякоў нам дасталася спадчына. І спадчына гэтая належыць нам, бо Бульбашы – старэйшыя за астатніх братоў.

– Чаму? – у адзін голас спыталіся Аляксандр і Даніла Галіцкі. – Таму што Хахлы і Кацапы дагэтуль плоцяць даніну вузкавокім Басурманам, а землі Бульбашоў вольныя і ўвесь час пашыраюцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x