Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны.
Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс). Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні – недарэчнасці, а недарэчнасці – ненаўмысныя.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як праўдзівы нашчадак яблонаўскіх засцянкоўцаў, Янка Лабановіч ваяўніча ўрэзаў у дзвёрку кулаком.

– Выходзь, Пярдолэк! Выбірайся, мудзіла! – гукнуў ён. – Адразу на горкі яблык дастанеш!

У шафе імгненна сцішылася.

Невядома, чым бы гэта ўсё скончылася, але ў калідоры з’явілася старая мнішка з вільготным эмаліраваным гаршчком.

– Матка Боска Чэнстахоўска! – жахнулася яна, гледзячы на крывавыя пісягі. – Цо то ест?

– Яны сцягнулі з яе майткі! – імгненна сігналізаваў з шафы Пярдолэк, – збіраліся гуляць у паноў гінеколагаў!

– Пан Езус! – кармелітка закаціла вочы пад лоб. – От, падшыванцы, што надумаліся – паненку распрануць! Вы што робіце?!

А хлопцы тым часам расстаўлялі на падлозе рознакаляровыя аптэкарскія пляшачкі. Мулатка засяроджана разлівала ў іх зафарбаваную бураковым сокам ваду. Янкель каніфоліў смык.

– Чым займаемся? – перапытаў Лабановіч і ўзняў на мнішку даверлівыя валошкавыя вочы. – Ды ў шынок гуляем!

Кармелітка ўздыхнула і паківала галавой. – Я абавязкова давяду пра вашыя паводзіны пану пробашчу.

– Калі ласка, не трэба нікому нічога даводзіць, – годна папрасіла мулатка.

Рудое кастрычніцкае сонца плавілася ў кляштарным вітражы. Жоўта-барвовыя лісты нячутна зляталі з шатаў старасвецкага сада. Ад бульбяных палеткаў варшаўскага мудзілы-асадніка цягнула горкім дымам спаленага бацвіння. Спаланізаваны ліцвін Тадзік Касцюшка маркотна пасміхаўся дзеткам-беларусам з партрэта ў залачонай раме. На падворку стаяў 1925 год.

– Сястра Тэкля, не кажыце пану пробашчу, – Ісабэль шчыра прыклала кулак да сэрца. – Гэта мая віна, мая віна…

Сястра Тэкля была тоўстай, добразычлівай і спагадлівай цёткай. Яна вырашыла нікому нічога не казаць, бо па-першае, Ісабэль ужо мела рахунак сумлення, а па-другое, асаблівай правіны за мулаткай не было. Цікаўнасць да першасных полавых прыкметаў кармелітка палічыла натуральным памкненнем сіротаў, якія паспелі пазабыцца на бацькоўскія ласку і суворасць. У гэтую кармеліцкую Школу Падставову траплялі толькі тыя дзеткі, у каго не засталося бацькоў.

– Маладыя гады, маладыя жаданні… – спагадліва пасміхнулася мнішка, – няма на вас, небаракі, бацькі… Хаця б хроснага.

2

Празрыстая алкагольная кропля павольна выкацілася з навюткага меднага змеевіка і завісла над донцам, нібы вагалася: сарвацца адразу ці падгадавацца яшчэ. Але яе ўжо падганялі сотні сёстраў-блізнятак. Імгненне – і струмок бураковага первака зацурчэў у ёмістую металёвую бочку.

– З пачынам, хлопцы, – пасміхнуўся хударлявы дзядзька ў акулярах, падобны да вясковага настаўніка. Ён адрэгуляваў венціль, і стрэлка манометра знерухомела, – ну што, Хросны, каўтнеш?

– Не для сябе робім, на продаж. Янкі і пакаштуюць, – разважліва азваўся з гулкай паўцемры хрыплаваты барытон.

Пад конус электрычнага святла да гіганцкага самагоннага апарата выйшаў немалады ўжо мужчына са слядамі шматлікіх ліхтугаў на абліччы. Шнары і маршчыны на ягоным твары складаліся ў малюнак, які сведчыў пра вялікі розум і нялёгкі жыццёвы досвед.

Абрысы вялізнага індустрыяльнага памяшкання размываліся вільготнай цемрай. Словы, крокі і цурчэнне струменьчыкаў адгукаліся сцішаным рэхам. Дзесяткі драбнейшых самагонных апаратаў булькацелі, вывяргаючы паўпразрыстую пару. У паветры лунаў чароўны водар первака. Незлічоныя пляшкі каля сценаў міжволі вабілі вока таямнічым бляскам.

Той, каго хударлявы дзядзька ў акулярах назваў Хросным, сеў за пашарпаны палісандравы стол пад вакном, запаліў лямпу і адчыніў фортачку. Скразняк зашаргацеў лісткамі насценнага календара з выявай Маці Божай Вастрабрамскай.

Калі тэхналагічны працэс на гіганцкім апараце быў канчаткова адладжаны і заставалася адно чакаць, калі наспее час змяніць бочку, да Хроснага пацягнуліся хаўруснікі. Беларускія мужчыны паселі на доўгую лаву і годна памаўчалі, адно шморгалі насамі. Хударлявы ў акулярах няспешна выцягнуў з вялікай капэрты колькі беларускіх газетаў.

– “Звязда”, – голасна прачытаў ён.

З канца лавы нехта перадражніў:

– Ага! Мы сядзелі з табой каля яру, і шукалі ў небе “Звязду”… Не прышый рукаў! – і дурнавата рагатнуў.

Хросны сувора зыркнуў у цемру – блюзнер імгненна схаваўся за суседаву спіну. – Дык што там Саветы пішуць? – пацікавіўся Хросны.

Зашамацелі старонкі. Хударлявы паправіў акуляры і, з цяжкасцю разбіраючы саўнаркамаўскую кірыліцу, распачаў пранікнёна:

Пасецца калгасны статак
На беразе ціхай ракі,
А там, у Злучаных Штатах,
Рэжуць кароў мяснікі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x