Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны.
Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс). Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні – недарэчнасці, а недарэчнасці – ненаўмысныя.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Пакуль мяне не будзе, паўтарыце вершык, – з гэтымі словамі яна падалася на калідор.

– Chto ty jesteś? – паслухмяна запытаўся Лабановіч.

– Polak mały! – імгненна адказала цемнаскурая панначка.

– Jaki znak twój? – зацікавіўся Кільмандовіч і памкнуўся зазірнуць пад кароткую сукенку.

– Orzeł Biały! – шляхотна патлумачыла мулатка.

Янка нясмела наблізіўся да яе:

– Чаму ты такая счарнелая? Цябе сёстры-кармеліткі з пекла выцягнулі?

– А ў нас на Місісіпі такім колерам нікога не здзівіш, – годна азвалася дзяўчынка.

Недаверлівы Брыль адсунуў Лабановіча, паслініў палец і церануў па плячы мулаткі.

– Пэўне, не мурзатая! – уразіўся ён.

– А давай сябраваць! – па-кавалерску прапанаваў Аянька Кільмандовіч і выцягнуў з похваў цацачную шабельку, – яна заўсёды да тваіх паслугаў. Цябе як завуць?

– Ісабэль, – мулатка зрабіла кніксен.

– А чаму не па-тутэйшаму? – прымружыўся Янкель Фінберг.

– Ісабэль па-іспанску – “цудоўная”, – пасміхнулася амерыканка, – мой родны кут Луізіяна.

– А ў нас што робіш? – здзівіўся Іван Брыль.

– У Злучаных Штатах пануюць парнаграфія, гангстэрызм, імперыялізм, расізм і бездухоўнасць – з інтанацыямі вучонага шпака патлумачыла мулатка.

– Што, ад пагромаў уцякла? – шчыра паспачуваў Янкель.

– Так, – пацвердзіла Ісабэль, – нашыя пагромнікі называюцца Ку-Клукс-Клан. Яны простаму люду жыцця не даюць. Усе лепшыя землі сабе пабралі.

– Як прышлыя асаднікі? – з разуменнем удакладніў Янка Лабановіч.

– Амаль. Тамтэйшыя ку-клукс-кланаўцы – моцныя белыя людзі, якія вядуць рэй на ўсёй Луізіяншчыне. Гэта заможныя і нахабныя мудзілы. З раніцы яны п’юць шампан і паляць кубінскія цыгары, а ўвечары жлукцяць ром і палююць на цемнаскурых людзей. Вось мы і ўцяклі да Варшавы, каб не працаваць на іх бавоўнавых плантацыях. Бацькі сканалі, а мяне забралі сёстры-кармеліткі.

– Непарадак! Ну што, хлопцы, паедзем у Луізіяншчыну? – Янка Лабановіч імгненна прасякнуўся ідэямі сацыяльнай справядлівасці. – Пашнуруем Ку-Клукс-Клан, забярэм зямлю і зажывем, як заможныя белыя людзі…

– … мудзілаў-лайдакоў з Ку-Клукс-Клана прымусім працаваць на бульбяных плантацыях, а самі будзем піць сельтэрскую пад сала, паліць цыгары пад мальвазію… – імпэтна падхапіў Ванька Брыль.

– …танчыць пад джаз “Лявоніху” з галівудскімі дзеўкамі… – Янкель Фінберг матлянуў скрыпкай.

– …і скакаць на тэхаскіх мустангах, – Аянька Кільмандовіч выцяў па дупе драўлянага коніка.

– Грамада пэўна жартуе? – расчулілася Ісабэль і спыніла позірк на дыктавай шабельцы Аянькі.

– То не жарты! Галоўнае, каб усё было па справядлівасці! – вызначыў жыццёвую праграму Лабановіч.

– А па справядлівасці – гэта як? – дзяўчынка даверліва кранула Янкаву руку.

– На чацьвярох! – Лабановіч азірнуўся на сяброў.

– Толькі чаму на чацьвярох? – не пагадзіўся маленькі ліцвінскі татарын Аянька, – справядліва – на пяцёх. Бо ў Ісабэль такая прыгожая шакаладная дупа. Ты нам яшчэ раз яе пакажаш?

– Магу і не толькі яе… – прыўкрасная мулатка сарамліва прыкрыла павекі, – толькі няхай гэта застанецца нашай маленькай таямніцай.

Ружовыя далонькі гулліва зрушылі прыпол. Хлопцы паселі на кукішкі, каб выгодней было назіраць…

І тут на калідоры грымнула, нібы пярун у нябёсах ляснуў. Дзеці імкліва выскачылі з пакоя. Пад шклянымі, да паловы зафарбаванымі дзвярыма першага класа кармеліцкай Школы Падставовай курчыўся на зламаным зэдліку бела-русы старэйшы хлопец. Гэта быў Пярдолэк – спрактыкаваны нягоднік, якога жахаліся не толькі дзеткі і мнішкі, але й нават сам пан пробашч. Пярдолэк падбухторваў дзетак-беларусаў маляваць на касцёльнай агароджы чэлясы, дзіравіў майткі сёстраў-кармелітак, што сушыліся на гаспадарчым двары, і нават хлусіў аднагодкам, што ўжо займаецца ананізмам. Напэўна, вычварэнец-пачатковец прыўзняўся на дыбачкі, страціў пільнасць і ляснуўся з верхатуры.

Лабановіч схапіў ножку ад зэдліка і сунуў у пысу нягодніку. – Гэта чужая дупа! Яна не табе паказвала!

Вычварэнец заенчыў і сплюнуў малочным зубам. З каламутнага вока выплыла празрыстая сляза. Рот расцягнуўся авалам. З рассечанай губы закропала. На тонкай мурзатай шыі запульсавала пакручастая сіняя жылка.

Аматар чужых таямніцаў размазаў кулаком ружовую сліну з саплямі і спрытным пацучком заскочыў у шафу.

– Мужыкі-хамы-быдла! – пачулася з сярэдзіны істэрычнае скавытанне. – Вось вырасту, пайду ў пшэцкія жандары і ўсім вам адпомшчу!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x