Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая муха, забойца мужчын: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая муха, забойца мужчын»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Альгерда Бахарэвіча – гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Белая муха, забойца мужчын — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая муха, забойца мужчын», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Привидения? Не забегайте вперед, вам все расскажут и покажут», – нэрвова сказала жанчына з турбюро, узіраючыся ў неспакойнае неба над замкам.

«Не хотите говорить, как зовут, буду вас Почемучкой называть», – махнуў рукой бляндын і сеў на сваё месца, драпежна выставіўшы падабродзьдзе. «Что за девушки пошли, бабочки им не нравятся, – зьвярнуўся ён да мяне. – А кто нравится? Мухи? Ничо. Все равно поймаем и определим, куда надо, в замке темных закоулков на всех хватит, скажи, Почемучка?» – і ён падміргнуў мне: як мужчына мужчыну. І я чамусьці падміргнуў яму ў адказ. Як мужчына му.

«Прывідзенія… – зноў накінуўся на аўстрыяка чалавек у акулярах, які ўважліва сачыў за размовай. – Усе вушы прагудзелі гэтай Ганнай. Вось у Баварыі я разумею – прывіды. Я быў, я бачыў. Вось, скажам, Нойшвайнштайн. А тут панавыдумляюць… Прывідзенія. Усіх прывідаў даўно бальшавікі да сьценкі паставілі. І Ганну гэтую вашую… Вось у Аўстрыі – вось там прывіды. А ў нас? Мазгі тлумяць беларусам. Каб толькі грошы плацілі ні за што. Турбюро… Не, ну скажыце ім, як еўрапеец? Вам, пэўне, гэта ўсё сьмешна, хаха».

І ён фальшыва засьмяяўся, тыцнуўшы аўстрыяка ў бок.

«Он же вас не понимает, – ня вытрымала Жанчына ў Зялёным. – Вы ему по-английски хотя бы скажите, а то совсем утомили человека».

Чалавек у акулярах пагрозьліва абярнуўся ў яе бок: «А вы мне рот не затыкайце! Я на сваёй зямлі і заўжды і з усімі размаўляю на роднай мове! А не падабаецца – едзьце ў сваю Маскву! Няма чаго швэндацца па нашых старажытных замках!»

Аўстрыяк закаціў вочы. Яму хацелася, каб гэты дзень як мага хутчэй скончыўся. Навошта яна замовіла яму гэтую экскурсію? Яны яшчэ не даехалі да Замку, а ён ужо стомлены, як пасьля месяца працы ў офісе. Мо яна працуе ў турыстычным агенцтве, яго нявеста? І проста зарабіла на ім? Дый ці можа ён назваць яе нявестай? Тут нікому нельга верыць. А сусед працягваў: незнаёмыя, хуткія, няўлоўныя, крыўдлівыя словы.

«У чалавека мова, як і маці, адна! – павучальна і строга сказаў чалавек у акулярах. – Вось так, спадарыня. Шкада, што ня ўсе гэта разумеюць! Іншых моваў нам ня трэба! Вас ніхто па-беларуску размаўляць не застаўляе! І вабшчэ: можа, ён так нашу мову вывучыць. А што?»

Тут ужо бляндын ня вытрымаў і зарагатаў, дакрануўшыся да пляча дзяўчыны ў белай сукенцы: «Представляю себе: белорусскомовный австриец! Бульба, драник, данкешон!»

Усьміхнуўся нават адстаўны вайсковец, патузаў вусы. І зірнуў употай у водсьвет на тэлефоне, заклапочана, нецярпліва.

Ніхто, апрача мяне, тады гэтага не заўважыў. А я добра запомніў ягоныя вочы: у кожным па пляне, вялікім пляне, якія трэба абавязкова зьдзейсьніць.

Ня толькі ў аўтобусе, але і ва ўсёй краіне ніхто ня ведаў, што адстаўнік працаваў на адну вельмі важную фірму ў суседняй дзяржаве. Можна сказаць, што і на саму суседнюю дзяржаву – але можна і не казаць, здаравейшы будзеш. Праца была непрыкметная, але дужа сур’ёзная. Роўна а другой у Замак прыйдзе чалавек зь Міхалінаў. Таксама дачнік – да якога ў нашага адстаўніка была важная справа. Яны мусяць спаткацца недзе ў ценю замкавых муроў, загаварыць, нібы выпадкова, пра кошты на дачы, пра надвор’е, пра рыбалку. І застацца ў прахалодным закуточку сам-насам, калі экскурсія рушыць у сутарэньні. Такі ў іх быў плян. Ім шмат трэба было абмеркаваць. І калі ўсё ўдасца і сыдзецца, заўтра а чацьвертай раніцы на няіснай, але праведзенай на мапах усходняй мяжы пачнецца рух. Ранішняя смуга запахне выхлапнымі газамі, з памежнага лесу вызірнуць вострыя насы браніраваных істотаў, самалёты перасякуць нябачны паветраны бар’ер за адну сэкунду. На шашы і тых незьлічоных дарогах, якія ўпадаюць у яе паўнаводную, бэтонную плынь, зьявяцца грузавікі з надпісам «Люди». Калі ўсё ўдасца і сыдзецца, калі Там «далі дабро», а Тут гатовыя яго прыняць – тады заўтра пачнецца вялікі, ранішні, імклівы і незваротны рух. Рух жалеза і здаровай, маладой чалавечыны. Рух на Захад.

А можа, нічога і не пачнецца. Можа, выступленьне перанясуць на восень. Ці зусім адменяць. Усё залежыць ад таго, якой будзе сёньняшняя сустрэча. Сустрэча двух непрыкметных адстаўных дачнікаў, пажылых, але маладжавых мужчын, якія пасадзілі, вырасьцілі і пабудавалі, але не парушылі прысягу.

«Што ж вы не фатаграфуеце? – зласьліва ўсклікнуў чалавек у акулярах, тыцкаючы пальцам у акно аўтобуса. – Га, спадарства? Што яны не фатаграфуюць? – ён зноў павярнуўся да аўстрыйца. – Бо ім сорамна! Стыдоба! Хіба гэта замак? Гэта ж павільён Беларусьфільму нейкі! Дзе аўтэнтыка? Зірніце на муры! Эх!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая муха, забойца мужчын»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая муха, забойца мужчын» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Белая муха, забойца мужчын»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая муха, забойца мужчын» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x