Мікола Адам - Шоўк (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Шоўк (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шоўк (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шоўк (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса – такая сёння проза Міколы Адама.
Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

Шоўк (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шоўк (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У цябе было шмат жанчын? – раптам спытала Насця.

– Шмат, – не задумваючыся, адказаў я.

– Я ведала, што менавіта такім і будзе твой адказ, – задаволена ўсміхнулася Насця. – І з усімі ты спаў? – спыталася.

– Ні з адной, – зноў не задумваючыся, адказаў я.

– Гэта як? – відаць, мой адказ здзівіў яе. Насця павярнулася тварам да мяне, і зараз мы дыхалі адно адному ў твар, удыхаючы пах кожнага асабіста, ад чаго кружылася галава і хацелася большага, чым проста ляжаць і займацца абы чым, толькі не тым, чаго абое жадаем з нечуванай прагай, але не можам сабе дазволіць вольнасці. Не можам разняволіцца і адпусціць тармазы, бы ў аўтамабілі, адначасова, як у матацыкле, завёўшы матор, выціснуць на счапленні ўсё мажлівае.

– Мяне з кожнай хапала толькі на некалькі дзён, – тлумачыў я. – Мы не паспявалі дабегчы ці дабрысці да ложка. Я іх выкарыстоўваў як удзячных слухачак, рэкламуючы самога сябе, упіваючыся ўвагай да сябе такіх прыгожых дзяўчат, на якіх заўсёды азіраюцца міма праходзячыя хлопцы і зайздросна думаюць: «Во пашэнціла казлу…» Калі мой запал высыхаў, як крыніца, мне ўжо нецікава было з той, каму я ўсё распавёў, ды й не было аб чым з ёю больш гаварыць, я пераносіў свой позірк на іншую, і паўтаралася тая ж карціна.

– А яны не біліся паміж сабой?

– Не, дзякаваць богу.

– Ты хочаш сказаць, што мне пашанцавала? У наш век знайшла адзінага на ўвесь свет дарослага чыстага чалавека?!

Колькі часу мы глядзелі адно адному ў вочы. Насця не верыла мне, а паверыць у праўду мною сказаных слоў ёй вельмі хацелася, як хацелася ўведаць, што ў маіх думках, ці сапраўды я адношуся да яе з пяшчотай і каханнем, ці прытвараюся. Я не баяўся ейнага позірку, не баяўся патануць у топкай багне разлітых кавай вачэй, таму што, як ніколі ні з кім, з ёю быў шчырым. Я казаў праўду, што здаралася вельмі рэдка. Ды я і не маніў ніколі, проста праўду трэба было шукаць на задворках і завулках слоўных вуліц і кварталаў. Насця паверыла, спадзяюся, бо сказала, што ГЭТА менавіта і хацела пачуць ад мяне, хоць штосьці праясніла для сябе. А мне чамусьці нясцерпна захацелася есці; галодныя спазмы страўніка выконвалі ледзь не сімфонію Шастаковіча, патрабуючы ежы, толькі дома ў мяне нічога не было. Апошнюю тушонку мы з Насцяй даелі перад тым, як я прыняў лекі, і пасля таго, як пакурыў. Я адчуваў сябе так, быццам, калі чаго-небудзь не з’ем у бліжэйшы час, – памру. Пра сваю бяду я распавёў Насці.

– Есці сярод ночы? – здзівілася яна. – А ты не можаш патрываць да раніцы?

– Не магу. Арганізм патрабуе, не чуеш?

Быццам у доказ, у страўніку пачуўся паланэз Агінскага, прычым Насця пагадзілася, што гэта быў менавіта паланэз і менавіта Агінскага.

– У мяне дома ёсць макароны, – прамовіла яна. – Калі хочаш, можам паехаць.

– А бацькі? – спытаў я. Зрэшты, бацькі мяне не хвалявалі, я проста так спытаў, дзеля прыліку, таму што згадзіўся ехаць з першых яе слоў. Ды Насця запэўніла мяне, што бацькі ў камандзіроўцы і прыедуць толькі ў нядзелю, а Торы – у Варанкова, да таго ж у іх хутка вяселле.

Апранаючыся, я зноў спытаў Насцю пра тое, што мяне турбавала, у прыватнасці, ці ёсць у яе сала?

– Знойдзем, – запэўніла яна.

Апрануўшыся, абуўшыся, я здзіўлена пазіраў на Насцю, якая сядзела на ложку, хутаючыся ў халацік, і ціха смяялася.

– Што такое? – не зразумеў я.

– Ты падумаў, на чым мы паедзем? Я не надта блізка жыву, каб датопаць на сваіх дзвюх, – прамовіла Насця.

– На тралейбусе, вядома. – Я зусім забыўся, што зараз ноч і нёс нейкую бязглуздзіцу, а Насця не пераставала смяяцца. Мяне, як мне здавалася, ейны беспрычынны смех раздражняў.

– Чаго ты смяешся? – пытаўся я. – Давай разам пасмяемся…

– Тралейбус ажно да пад’езда падкоціць, містар Адам? – працягваючы смяяцца, сказала дзяўчына.

Тады я дапяў прычыну ейнага смеху і ўсміхнуўся сам.

– Трэба выклікаць таксоўку, – прамовіў я. – Толькі грошай у мяне няма.

– Твае праблемы, – усё яшчэ смяялася Насця. – Ды я жартую, – прамовіла пасля, – выклікай.

Насця зноў апранула маю кашулю і мае джынсы, таму што ў ласінах, у якіх прыехала да мяне, па такім надвор’і можна памарозіць усё, што заўгодна. І заміж ейнай куртачкі я даў ёй сваю скуранку, сам апрануў плашч. Насця яшчэ начапіла маю бейсболку і шакіравала сваім выглядам таксіста, але варта ёй было толькі ўсміхнуцца, як таксіст – сталых гадоў сіваваты мужчына з жывоцікам ад ужывання піва – таксама расплыўся ва ўсмешцы, паказаўшы свае рэдкія жоўтыя пракураныя зубы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шоўк (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шоўк (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шоўк (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шоўк (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x