Мікола Адам - Шоўк (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Шоўк (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шоўк (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шоўк (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса – такая сёння проза Міколы Адама.
Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

Шоўк (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шоўк (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Што такое? – занепакоіўся я, трывожна прыслухоўваючыся да ночы, якая афрыканскім азадкам намагалася выціснуць вокны.

– Чаго ты спалохаўся? – засмяялася Насця. Відаць, у мяне сапраўды быў спалоханы твар, таму што я насамрэч падумаў, што здарылася нешта сур’ёзнае. – Я проста ўспомніла, што ў нас ёсць віно. Будзеш?

– Чаго ты пытаешся? – Ад колькі кропелек спіртнога я ніколі не адмаўляўся, але гэта не азначае, што я алкаголік.

– Праўда, яно самаробнае, – гаварыла Насця, вымаючы пляшку з драўляным коркам са сценнай шафачкі. Краем вока я заўважыў, што адной пляшкай самаробнага віна запасы Насцінага бацькі не абмяжоўваліся. Там стаялі і гарэлка, і каньяк. Добры, відаць, піток…

Насця адкаркавала бутэльку сама і сама ж разліла віно па фужэрах, якое мы смакавалі разам з макаронамі. Было так смачна, што здавалася, нічога смачнейшага не піў і не еў ніколі. Нарэшце мой страўнік супакоіўся і заснуў Сцяпашкаю з перадачы «Добрай ночы, малышы!».

…Насцін пакойчык быў невялікі. Там стаяў ложак, пісьмовы стол, на стале – камп’ютар з прынтарам, крэсла-вярцёлка, вялізная дубовая шафа, сцены абклеены ружовымі шпалерамі з пацалункамі. Кніг было мала і ў асноўным паэзія: Ахматава, Цвятаева, Хадасевіч, Блок, Верлен, Рэмбо, Бадлер, Апалінэр, Лорка, По, Кітс, Эліат, Уайлд, Ясенін, Морысан, Цой, К. Вараб’ёў – «Забіты пад Масквой». На пісьмовым стале ляжала адкрытая на 189-й старонцы кніга. Я адгарнуў фарзац: У. Барроўз – «Мяккая машына». Цікава-цікава…

– Ты доўга яшчэ? – нецярпліва вымавіла Насця. Яна ўжо ляжала пад коўдрай, чакаючы, пакуль я распрануся. Я, між тым, быў зацікаўлены падборам кніг на паліцах. Седзячы на ложку, аслабаніўшы адну нагу з джынсаў, я спытаўся, адкуль у яе Барроўз, таму што імя апошняга з шэрагам паэтычных імён ніяк не стасавалася. Іх немагчыма было параўнаць…

– Гэта Варанкоў даў пачытаць, – сказала Насця. – Барроўз – яго любімы пісьменнік.

– І як ён табе? – вызваліў я другую нагу.

– Я ўжо другі месяц чытаю, – адказала Насця. – Мне нават у рукі кнігу браць агідна.

– Ясна. Далей можаш не распавядаць.

– А ты чытаў?

– Чытаў.

– І…

– Што і?

– Твае ўражанні?

Я крыху падумаў і сказаў:

– Вярні кнігу Варанкову і болей не чытай яе. Насця адвярнулася да сценкі.

Я павесіў джынсы на крэсла.

– Выключы святло, – прамовіла Насця ў сценку. Гук атрымаўся, нібы з трубы. – Але спачатку ўключы магнітафон.

– Якую касету? – падышоў я да падаконня, на якім пузаціўся прайгравальнік.

– Там ужо ўсё пастаўлена, – нервова прамовіла Насця. – Націсні «плэй» і выключы святло.

Я націснуў на «плэй», апарат запрацаваў, але дынамікі маўчалі. Разгублены, я павярнуўся да Насці. Яна перавярнулася на жывот, падтрымліваючы галаву рукамі, локці танулі ў вораху шоўка, нібы ў зыбучых пясках.

– Усё нармальна, – усміхнулася яна, аблізнуўшы вусны язычком, нібы ласка. – Хадзі да мяне… Выключы святло… Я хачу сказаць, што даўно не дзяўчынка…

– Можаш не тлумачыць, я даўно гэта зразумеў.

Нечакана мяне аглушыла вельмі моцная і цяжкая музыка, я ажно падскочыў. Гэта быў Курт Кабэйн.

– Ты ведаеш, як гэта робіцца? – намагаючыся перакрычаць музыку, пракрычала мне ў вуха Насця.

– Здагадваюся, у кіно бачыў…– прашаптаў я сам сабе.

…У тую ноч Насця спярша, нібы настаўніца, праверыла на што здатны я, пасля вучыла мяне ўсяму таму, што ведала і ўмела сама. Толькі пад раніцу мы заснулі. Прачнуўся я тады, калі сонца ўдарыла па вачах, нібы пугай. Насці побач не было. Відаць, яна ўжо прымала душ. Мне да млосці захацелася курыць. Я ўціснуўся ў джынсы і зайшоў на кухню. Адкрыў фортку і запаліў «прыміну».

З клазета пачуўся характэрны гук зліўнога бачка, дзверы адчыніліся. Падцягваючы спартыўнае сіняе трыко з белымі лампасамі, на мяне глядзеў вусаты, што Сталін, дзядзька з голым торсам і татуіроўкай на плячы ў выглядзе змяі і кароны.

– Курыць у хаце нават я не дазваляю сабе, – прамовіў дзядзька. – На лесвічнай пляцоўцы – калі ласка.

Гэта быў Насцін бацька, не іначай. Яна гаварыла, што ён у камандзіроўцы, і я, як той дурань, спытаўся:

– Вы толькі што вярнуліся?

– Адкуль? – не зразумеў Насцін бацька.

– З камандзіроўкі…

– Я толькі што вярнуўся з прыбіральні, а гэта не адно і тое ж, – сказаў Насцін бацька і рэзка змяніў тэму. Ён паведаміў, што Насця пакінула мне цыдулку і дадаў ад сябе, што я доўга сплю. На маё пытанне, дзе сама Насця, яе бацька рассмяяўся мне ў твар і адказаў, што я, калі яшчэ буду так доўга спаць, прасплю ўсё на свеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шоўк (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шоўк (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шоўк (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шоўк (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x