Мікола Адам - Шоўк (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Шоўк (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шоўк (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шоўк (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса – такая сёння проза Міколы Адама.
Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

Шоўк (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шоўк (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гэта глупства.

– Магчыма. Толькі іначай не атрымаецца. І хопіць пра гэта. Я не збіраюся пакуль на той свет. Куды ты знікла раніцай ды яшчэ ў маёй кашулі?..

Насця гладзіла мае валасы і не спяшалася з адказам. Мажліва, яна яго сачыняла, толькі я не хацеў чакаць, пакуль той адказ сфармулюецца ў звязны тэкст. Я вызваліўся з Насціных пяшчотных рук і падняўся з канапы…

Учорашнія Насціны намаганні разбіліся, бы аб сцяну гарох. Яна хацела ведаць пра мяне ўсё, толькі ўсё пра сябе не ведаў нават я сам.

– Навошта табе мая біяграфія? – пытаўся ў яе. – Няўжо нешта з гэтага зменіцца ў свеце? Стабілізацыя эканомікі ці ўсе народы раптам спыняць войны, зразумеўшы, што на працягу двух тысяч гадоў займаліся глупствам, і палюбяць адзін аднаго навечна? Не.

– Я пра цябе зусім нічога не ведаю, – цягнула сваё Насця, – акрамя самага горшага.

– Тым лепш, – падсумаваў я. – У цябе ёсць магчымасць да гэтага горшага лепшае прыдумаць. Мы можам фантазіраваць разам.

– Баюся, у мяне не атрымаецца, – прызналася Насця. – Калі я пачну фантазіраваць, – не хопіць часу, каб усё некаму выслухаць, калі я буду распавядаць, ні паперы, калі нешта запісваць.

– Затое ты паб’еш рэкорд Томаса Вулфа.

– Зараз так ніхто не піша. На тоўстыя кнігі няма ні грошай, ні часу, каб іх купляць і чытаць.

– А ты запісвай на касету. І ніякіх праблем. На касету ці на дыск можна запісваць бясконца.

– Мяне палічуць вар’яткай і ўпякуць у Навінкі, – усміхнулася Насця.

– Я цябе буду наведваць па выхадных.

– Сумняюся.

– Чаму? – не зразумеў я. – Не такі я ўжо і дрэнны чалавек…

– Не з гэтай прычыны. – Насця таямніча прымружыла вочы. – Месца ў Навінках хопіць і для цябе. Нашы палаты будуць знаходзіцца насупраць.

– Не, – запярэчыў я. – Мяне ў вар’яты ты не запісвай. Я-то пры чым?

– А пры тым, што людзі, якія праслухаюць хаця б частку майго трызнення, запісанага на касету ці на дыск, зацікавяцца асобай, пра якую я распавядала, і будуць шукаць і пытацца адзін у аднаго, што ж гэта за чалавек такі з нестандартнымі паводзінамі і філасофіяй жыцця? Запросяць дасье з усіх устаноў, дабяруцца да інтэрнэту і вылічаць, што чалавек гэты – Адам, беларускі пісьменнік, якога толькі за адзін род дзейнасці неабходна ізаляваць ад грамадства, пакуль яно не захварэла на тую ж хваробу, што і вышэй названы чалавек. Яны пазвоняць у дзверы тваёй кватэры, ты не адчыніш, таму што будзеш заняты… За адзін толькі твой занятак яны без размоў апрануць на цябе смірыцельную кашулю і як самага буйнага вар’ята павязуць у машыне з закратаванымі вокнамі пад эскортам пяці велізарных медбратоў.

Я з цікавасцю выслухаў Насціну гіпотэзу, але дазволіў сабе заўважыць, што яны ніколі не дазнаюцца аб тым, што я беларускі пісьменнік, таму што ў мяне няма ніводнай кніжкі, а часопісы такія людзі не чытаюць.

– Ты забываеш, што я назвала інтэрнэт, – абяззброіла мяне Насця, але я не здаваўся і сказаў: нават калі яны даведаюцца, што я беларускі пісьменнік, каму яны больш павераць? Беларускаму пісьменніку ці голасу на касеце або дыску, што належыць невядома каму? На самай справе, на голасе ж не напісана, хто яго ўладальнік, да таго ж я буду абараняцца…

– Ты не зможаш і пальцам паварушыць, – зноў «апусціла» мяне Насця, – таму што на табе будзе смірыцельная кашуля.

– Дык што? – проста, каб штосьці сказаць, бо слоў я ўжо не знаходзіў, нібыта яны закаціліся, як капейкі, пад ложак да самай сценкі, дзе шмат павуціння і павукоў, сказаў я.

– А тое, што палаты нашыя будуць насупраць, – нібы прысуд, вынесены суддзёю, прамовіла Насця, – будзь упэўнены. А калі сур’ёзна, – прамовіла пасля, – можаш мне нічога не распавядаць, я ўсё адно дазнаюся.

– Якім чынам? – мне ўсё ж такі было цікава, асабліва тое, як яна здолела трапіць у маю кватэру, не маючы ад яе ключоў і не ведаючы, дзе я жыву? За сябе я не мог адказваць. Раней ці пазней я выбалбатаў бы ўсё пра сябе, толькі слухай, але не зараз, калі ўсё так ненадзейна і туманна, бы ў адкрытым акіяне, а на табе толькі выратавальны круг і колцамі вакол – акулы.

– Табе скажы! – усміхнулася Насця. – Калі-небудзь сам даведаешся.

– Калі-небудзь – гэта калі?

– Калі-небудзь.

Мы ляжалі ў адным ложку, на адной падушцы, укрытыя адной коўдрай, пры святле вісячай лямпы, толькі займаліся не адным. Насця выводзіла нейкія ўзоры на тварах Ван Дама і Бандэраса (таксама, як і халацік, пакінутых сястрой на сценах) указальным пальчыкам. Магчыма, малявала ім вусы або бароды, або і першае, і другое разам, а магчыма, пацалункі, сляды ад памады мностваў прыхільніц. Я, лежачы на жываце і ўтыркнуўшыся тварам у падушку, нібы ў пясок, глытаў сліну і час ад часу шморгаў носам, дзейнічаючы тым самым на нервы Насці, але нічога змяніць не мог. Прастуда не выбірае час і не пытаецца, калі ёй можна прыйсці ў госці. Як вайна, яна ўрываецца ў жыццё і здароўе чалавека неспадзявана і імгненна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шоўк (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шоўк (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шоўк (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шоўк (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x