Мікола Адам - Шоўк (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Шоўк (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шоўк (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шоўк (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса – такая сёння проза Міколы Адама.
Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

Шоўк (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шоўк (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даганяцца я адмовіўся і паехаў дамоў. Першае, што мяне здзівіла, калі я адчыніў дзверы – пах. Гэта быў не мой пах, атручаны танным тытунём, паветра выпраменьвала водар апельсінавага соку, які мой арганізм не ўспрымаў і выпрацоўваў імунітэт у выглядзе алергіі. Я моцна чыхаў, каментуючы кожны чых, нібы мастацкі фільм з субтытрамі. Попельніца сустрэла мяне ідэальнай чысцінёй і ўсміхалася, як шчаслівая нявеста ў час шлюбу, калі была павінна трымаць на сабе трупы цыгарэт і попел, сустракаючы мяне гэтым, як хлебам-соллю. На маім любімым стале, побач з камп’ютарам, там, дзе павінен ляжаць непачаты пачак «Прымы», нібы дыстрофік, што звесіў ногі ў адпачынку, ляжала вільготная анучка, якой, як я разумеў, хтосьці выціраў пыл. Можа, у мяне завёўся ці завялася нейкая барабашка? А можа, я дапіўся да галюноў? Адзін мой сябар ужо ведае, што гэта такое, нават курс лячэння прайшоў у Навінках, толькі наўрад ці той курс дапамог невылечна хвораму чалавеку…

З ваннага пакоя пачуўся гук накшталт шуму вады з-пад крана. Можа, ужо канец свету? Марсіяне акупавалі Зямлю, пакуль я свята адзначаў у ГУМе? У добрых традыцыях галівудскага баевіка я падкрадаўся да дзвярэй ваннай, праз шчылінку якіх прасочвалася электрычнае святло, трымаючы ў выцягнутых руках уяўны пісталет Сцечкіна. Я адчуваў сябе Брусам Уілісам, Арнольдам Шварцэнегерам і Ван Дамам разам узятымі.

Крута распахнуўшы дзверы (дзіўна, але яны не былі замкнутымі на шпінгалет), я ўляцеў у пакой з настаўленым уяўным пісталетам на ўяўнага ворага, які па шыю сядзеў у ванне, поўнай гарачай вады і пены, і міла мне ўсміхаўся.

Я больш не адчуваў сябе галівудскім баевіком, я адчуваў сябе ідыётам, які стомлена абапёрся аб вушак і ўскудлачыў валасы ад неверагоднасці ўбачанага, таму што ў маёй ванне сядзела русалка і мылася маім шампунем.

– Здрасьце, – стомлена прамовіў я і раптам дадаў: – А што, мора ўжо асушылі?

– Што? – звонка рассмяялася русалка. Яна наліла цалюткую далонь шампуню, што нагадваў сыры жаўток, і змяшала яго са сваімі мокрымі доўгімі валасамі, якія мне падаліся тонкімі злоснымі пугамі.

– Я кажу, чаму вы не ў моры? – паўтарыў я. – Ці мора для вас такое вялікае, што вы абралі вось гэтае…

– Я нічога не чую, – данеслася да мяне. Яшчэ б! Цяпер русалка нагадвала сапраўднага марсіянскага прышэльца, у мыльных пухірах і ў пене, што нагадвала своеасаблівую скуру або вопратку. На некаторы час русалка знікла пад вадой, і я ўжо спалохаўся было, ці не ўтапілася яна? Русалка – русалкай, а ўсякае бывае, можа, яна развучылася плаваць ці яшчэ вучыцца, напрыклад, рыхтуецца здаваць іспыт на сапраўдную русалку ва ўніверсітэце? Хто ведае? Можа, яна русалка-студэнтка, таму што занадта яшчэ маладая. Цікава, у колькі гадоў ім выдаюць дыплом з дазволам працаваць русалкай? У прынцыпе, яны і без дыплома працуюць, дай божа!..

Так-так, зразумела. Дакладна, яна – студэнтка, а я – нешта накшталт фальклорнай практыкі. У яе заданне да іспыту – патапіць каго-небудзь з людзей. Вядома, зараз гэты працэс камп’ютарызаваны, але ж практыка ў яе фальклорная, яна любіць даўніну і хоча ўпэўніцца ў неўміручасці занятку продкаў. Толькі ў ванне цяжка ўтапіцца. Не, вядома, калі захочаш, можаш… а ці няма там другога дна, якое вядзе адразу ў акіян?..

Тут мяне папрасілі пакінуць памяшканне і зачыніць дзверы з таго боку. Я падпарадкаваўся без лішніх слоў, сам не ведаючы, чаму, разумеючы толькі адно: тапіць мяне не будуць, і, відаць, мая русалка – не студэнтка. А шкада.

Яна выйшла праз некалькі хвілін, на хаду выкручваючы, нібы мокрую, толькі што папаласканую бялізну, валасы. Але не хвост з залатой лускою трымаў яе раўнавагу, а стройныя прыгожыя чалавечыя ножкі з драпінкай, відаць, ад кашачых кіпцюроў, на левай каленцы, крыху ніжэй края блакітнага шаўковага халаціка, які павінен вісець у шафе на плечыках. Гэта рэч сястры, якую яна забылася ў спешцы забраць з сабой у Італію, калі ад’язджала разам з мужам-італьянцам, пакідаючы мне кватэру. Я ірвануў да шафы, расчыніў дзверцы, пустыя плечыкі торгаліся на вешалцы, як Бураціна на цвіку.

Яна не была ніякай русалкай. Яна была проста Насцяй, мокрай Насцяй, з зачасанымі назад валасамі, з кавай глыбокіх, крыху раскосых вачэй, з крыху ганарлівым носікам і капрызлівымі вуснамі. Яна была той Насцяй, якая тры дні таму пры размове са мной не паверыла ніводнаму майму слову. Гэта было на «Художниках», пад вечар, калі надвор’е не выпендрывалася, і, хоць сонца ўжо зайшло, вецер і хмары не выкарысталі яго адсутнасць. Спакойна, як сонныя вароны, яны сядзелі на правадах прысутнасці і пазіралі на нас, як мы на тэлевізар – у чаканні, калі экран засвеціцца каляровым відарысам. Я выпадкова ішоў міма, мне было па дарозе да метро, і сустрэў даўняга сябра, якога даўно не бачыў. Некалі мы разам вучыліся ва ўніверсітэце. Зрэшты, калі ўспамінаць кожнага сябра, з якім я вучыўся і з якім сустракаўся ў той або іншы дзень тыдня ці вечар, – не хапіла б ніякага часу для асабістага жыцця і кубачка кавы, якую я вельмі люблю, асабліва з цыгарэтай. Тады я піў «Крыжачок», якім пачаставаў мяне сябар і сабрат па пяры Ілля Варанкоў, які, як і заўжды, знаходзіўся ў кампаніі прыгожых дзяўчат – паэтак і актрыс, бо лічыўся лепшым паэтам, што і было насамрэч. Насця не піла. Яна курыла нейкую дамскую цыгарэту адасоблена ад усіх, седзячы на самым куточку лаўкі, і дрыжэла, хаця было цёпла, у тонкай чорнай куртцы з тканіны падобнай да ядвабу. Верагодна, ёй адной толькі не хапала цяпла, таму што яна не прымала ўдзелу ў размове, цэнтрам якой з’яўляўся той самы Ілля Варанкоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шоўк (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шоўк (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шоўк (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шоўк (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x