Мікола Адам - Шоўк (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Шоўк (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шоўк (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шоўк (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса – такая сёння проза Міколы Адама.
Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

Шоўк (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шоўк (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне спадабаліся Насціны вочы і вусны ў рамцы шакаладнага колеру, які заставаўся на белым фільтры яе цыгарэты нейкім сімвалам, прынамсі, мне так падалося. А сама яна знешне нагадала Анжаліку Варум, расейскую спявачку, у лепшыя яе гады, а я на Агуціна не падобны ні кроплі.

Насця была нікім у гэтым згуртаванні талентаў і амбіцый (апошняга больш), калі не ўлічваць статус малодшай сястры Вікторыі ці проста Торы, як яе называлі сябры і сяброўкі, вядучай актрысы Тэатра кінаактора.

Я падсеў да дзяўчыны і сказаў, што сёння цудоўнае надвор’е. Яна запярэчыла. Я спытаў: чаму? Яна адказала: таму што ёй холадна і хутка заляскаюць зубы. Тады я прапанаваў сагрэцца «Крыжачком», дзяўчына прамовіла, што чакала ад мяне лепшага. Чаго лепшага? Невядома.

– З вамі цяжка весці размову, – заўважыў я.

– А я ўвогуле цяжкі чалавек, – не адмаўляла дзяўчына.

– Можна праверыць, наколькі? – па-блазенску падміргнуў я ёй. Мне было весела, таму што я прыняў колькі градусаў і таму, што трапіў у добрую кампанію. Мне хацелася развесяліць гэтую адзінокую заблукаўшую душу…

– Якім чынам? – не зразумела Насця. Вокамгненна я падхапіў дзяўчыну на рукі і закружыў на месцы. Яна змаўчала, а пасля ўзнагародзіла мяне дзвюма балючымі плюхамі і словамі, што я нявыхаваны, сапсаваны і прапашчы чалавек ды яшчэ і мярзотнік. Я запярэчыў, што гэта не я, што я – беларускі пісьменнік усяго… Яна спытала маё прозвішча, пачуўшы, сказала, што ніколі не тое што не чытала, а і не чула такога.

– Што ж, – цяжка ўздыхнуў я, – вы многа страцілі. А можа, і нічога.

Я павярнуўся да яе спінай, закурыў і пайшоў прэч.

– Стойце! – прагучаў загад, нібы стрэл. Ды толькі мне было ўсё роўна. Яна больш не аклікнула і не дагнала мяне, чаго я, у прынцыпе, і не чакаў, а праз тры дні – такі сюрпрыз.

…Яна сядзела на канапе (на якой зараз ляжаў я), падклаўшы пад локаць падушку, падкурчыўшы пад сябе і схаваўшы пад абарону шоўку ножкі, як золата ад злодзея.

– Фі, Адам, – прамовіла Насця пасля даволі працяглай паўзы, – як смярдзяць твае вочы!

– Яны яшчэ не так будуць смярдзець, – сказаў я, – пакуль ты не растлумачыш, што адбываецца?..

– У жанчын – свае сакрэты! – адзначыла Насця. У наступны момант ейны халацік накрыў маю галаву, нібы покрыва – клетку з папугаем. Калі я сцягнуў яго з сябе, Насці на канапе ўжо не было. Яна ляжала ў ложку за шырмай, па шыю захінутая коўдрай, і чакала мяне. Але паміж намі нічога не адбылося. Я паспрабаваў пацалаваць дзяўчыну ў вусны, але яна так ушчыкнула мяне, што прапала ўсякая ахвота.

Мы ляжалі побач і проста размаўлялі ні аб чым: пра зоры, якіх амаль не бачна, пра снег і вецер, пра дождж і завіруху, пра сонца і месяц, пра дзень і ноч, пра Кафку і Вулфа… пакуль, стомленыя, не засыналі.

4

– Насця! – паклікаў я дзяўчыну, але яна не адгукалася, зачыніўшыся ў ваннай. Верагодна, пакрыўдзілася, але я не адчуваў за сабой ніякай віны. – Насця! – зноў паклікаў я. Аднак дзяўчына маўчала. Я закурыў. Дым прыемна затуманіў мазгі, якія ўжо заплеснелі бескарыснымі думкамі. Дзверы ваннай адчыніліся. Насця грацыёзнай хадою кошкі падалася да мяне. Матава-бледны твар яе захоўваў непарушны спакой, нібыта нічога не здарылася, але кава вачэй здалася мне такой халоднай, гатовай выплеснуцца і замарозіць у імгненне ўсё жывое. Яна вырвала з маіх губ цыгарэту і зламала яе сутаргавым рухам пальцаў у попельніцы. Незатушаны цалкам попел разгарэўся зноў і задыміў. Дым падымаўся ўгару, як ад кубачка кавы – пара, толькі вось ад той кавы, якая мне падабалася, сыходзіў далёка не пахучы парочак. Насця, відаць, пачула, як я валэндаўся з запалкамі, таму і вызвалілася дачасна з добраахвотнага пастарунка. У мяне склалася ўражанне, што дзяўчына прыняла блізка да сэрца маю хваробу, бліжэй, чым я сам. Нашы позіркі, што сустрэліся, нібы два мячы ў бойцы, застылі ва ўпартай рашучасці і асабістай праваце, моцна самкнёныя вусны пакуль адмаўляліся ад ролі пасрэднікаў.

Насця першаю апусціла вочы, якія адразу пацяплелі, і я прыкмеціў ледзь заўважны, як ад цыгарэты, дымок.

– Табе нельга курыць, – стомлена прамовіла яна і села побач, узяла маю галаву ў свае цёплыя рукі з доўгімі нервовымі пальцамі.

– Я ведаю, – згадзіўся я, абняўшы Насціны рукі сваімі, з жоўтымі ад цыгарэт пальцамі.

– Тады навошта?..

– Зразумей, што хутка, ні з таго ні з сяго, нічога не робіцца, – патлумачыў я. – Як бы я не хацеў, вось так адразу ніколі б не кінуў курыць. Ды й навошта? Як ні банальна гучыць фраза, што Адам без цыгарэты – не Адам, – гэта праўда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шоўк (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шоўк (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шоўк (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шоўк (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x