Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мільярд удараў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мільярд удараў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, – гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Мільярд удараў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мільярд удараў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Я не хачу гаварыць! – пачаў крычаць Імбэцыл і раптам сарваўся на істэрыку: – Пайшоў ты… сука!»

Ён павярнуўся і скіраваў у дальні кут.

«Стаяць! – зароў Шэрыф і падхапіўся на ногі. – Ану сюды, мастурбант, маць тваю, зараз я цябе ўлагоджу!»

Ён выцягнуў з кішэні ключы, кінуўся да дзвярэй, адчыніў іх і вывалак Імбэцыла вонкі.

«Ааа!» – узвыў той, відавочна напужаны.

«Лаў-кік» справа па вонкавай паверхні бядра прымусіў яго рохкнуць ад болю і апусціцца на падлогу. Слядак, які раней нейкі час, хоць і па-аматарску, займаўся рукапашным боем, адзначыў пэўны прафесіяналізм Шэрыфа.

«Устаць, жывёла!» – загадаў той.

Трымаючыся за сцяну, Імбэцыл падняўся з падлогі. Левая нага не слухалася яго і дрыжэла.

«Дык вось, – сказаў Шэрыф, – табе задалі пытанне: чаму ты не натурал? Можа, ты ўвогуле бертраніст, педык, стрыкер, заафіл? Гавары, вырадак, маць тваю!..»

I Шэрыф, не чакаючы адказу, правёў «лаў-кік» злева, па другой назе. Імбэцыл зноў паваліўся.

«Мне пара», – сказаў Слядак.

«Ды вы не спяшайцеся. Зараз ён пачне гаварыць. Такое вам нагаворыць, што яшчэ раз сюды прыедзеце па працяг. Падобныя на яго маньякі іншым разам становяцца горш за звера».

«Другім разам, – ветліва адмовіўся Слядак. – Магчыма, заўтра».

«Чуеш? – спытаў Шэрыф вязня. – Рыхтуйся да заўтра. Абдумай адказы, бо ты будзеш гаварыць шмат і доўга».

Слядак паціснуў плячыма і павярнуўся на выхад, бо ў ізалятары, да таго ж, адчувальна смярдзела. Ды што было тут пытаць?

«Клініка», – толькі і сказаў ён Шэрыфу. Урэшце, яго ў гэты час цікавіла і непакоіла зусім іншае.

Праз паўгадзіны, таропка і сціпла паснедаўшы купленай у краме бляшанкай кількі і чвэртачкай хлеба, Слядак рушыў на возера.

Сонца ўжо высока ўзнялося ў бязвоблачным небе. Выпаленая, пажоўклая трава на абочынах дарог і кволыя, напаўзасохлыя дрэвы не абаранялі ад пылу. Пах дыму з тарфянікаў казытаў лёгкія. Следаку было горача; як і раней, у кішэню ён, па парадзе Шэрыфа, паклаў з сабой нож. Хадзіць тут без яго было ўжо неяк нязвыкла. Да таго ж ноччу на ўскрайку Паселішча чулася страляніна, якая, праўда, праз некалькі хвілін спынілася. Шэрыф патлумачыў, што гэта, пэўна, ішла чарговая разборка паміж наркаманамі, і прапанаваў забраць рэвальвер, але ён адмовіўся.

Слядак пайшоў сваім старым шляхам – берагам возера на ўсход, пакуль не знайшоў адноснага ўзвышша, на якім крыва расло некалькі асін. Ён ускараскаўся наверх і выцягнуў з сумкі бінокль.

Цяпер большая частка возера, а таксама бліжні бераг былі перад яго вачыма як на далоні. Толькі далёкі востраў хаваўся ў лёгкім вэлюме дыму і прыбярэжнай зеляніны. Слядак лёг на зямлю і стаў глядзець у аб'ектыў. Часам ён прыпыняўся і даваў вачам адпачыць. Ён тады клаўся на спіну і слухаў ціхі плёскат хваль аб бераг і крыкі варон. «Што там балбатаў часам неадэкватны, як відаць, Крэз пра міфічных эрыній, якія быццам пасяліліся на востраве? – меркаваў ён. – Але ці такі ён неадэкватны дзівак, за якога сябе іншым разам выдае? Яго інтэлект разпораз адчувальна выпірае з яго супраць яго ж волі і жадання. Безумоўна адно: пэўна, напужаны зачысткамі ці чым іншым, Крэз залёг тут на дно і пра многае маўчыць. Асабліва цяпер, калі жыццё чалавека ў Паселішчы, тым болын у Мегаполісе, а ўрэшце і ў іншых рэгіёнах, не вартае і пляўка».

Слядак зноў лёг на жывот і паднёс да вачэй бінокль. Невялікія хвалі беглі па паверхні возера, слабы ветрык варушыў на востраве прыбярэжныя зараснікі і вербалоз над імі. «Як ціха, – падумаў Слядак. – Цішыня – лепшае, што я тут чуў». Пачуццё спакою і душэўнай раўнавагі зноў на кароткі час ахапіла яго. Чалавеку, зрэшты, не так і шмат трэба: ежа, сон, сям'я. Душэўны спакой. Але для большасці гэта цяпер недасяжная мара…

Слядак успомніў, як у час Катастрофы загінулі яго бацька і маці. Яшчэ напярэдадні некаторыя найбольш «прасунутыя» навукоўцы (дарэчы, усе яны потым трапілі пад «зачыстку») пачалі выказваць і сцвярджаць дзікія, нават вар'яцкія думкі. Яны казалі, што чым раней адбудзецца агульная цывілізацыйная Катастрофа, тым лепш. I што інакш «энергія адтэрмінаваных змен» будзе настолькі вялікая, што перакрые сабой патэнцыял выжывання ўсяго чалавецтва. Яны папярэджвалі, што з моманту яе пачатку пераход у стан хаосу будзе непазбежным, што, урэшце, і здарылася.

Але перадусім у свеце, як заўсёды перад вялікай бядой, нечувана распаўсюдзіліся танны папулізм, крымінал, жорсткасць, подласць, хцівасць, нянавісць, хамства, абрынуўшы апошняе, што трымалася за рамкамі элементарнага выжывання. Пакуль… пакуль і не адбылася тая самая выпадковасць. Трынаццацігадовы хлопчык, геніяльны хакер ад нараджэння, які нейкім чынам праз Сеціва здолеў узламаць камп'ютэрную абарону адной з атамных электрастанцый, запісаў у ячэйкі памяці электроннай сістэмы паразітычны модуль, які памяняў параметры ўводу стрыжняў у актыўную зону рэактара. Вылічальная сістэма, якая абслугоўвала станцыю, выдала няправільны загад робатам, якія загружалі ядзернае паліва ў рэактар. Пачалася некантралюемая ядзерная рэакцыя і – адбыўся выбух накшталт чарнобыльскага. А другога Чарнобыля чалавецтва ўжо не адужала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x