Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыплом на царства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыплом на царства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гістарычна-прыгодніцкі раман вядомага беларускага аўтара Аркадзя Ліцьвіна пра малавядомыя падзеі першай трэці ХVII стагоддзя, у якім апісваецца, як жаўнеры Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага бралі чынны ўдзел ў захопе і ўтрыманні маскоўскага Крамля падчас Смуты, а таксама шукалі там легендарную залатую статую Божай маці. Праз цяжкія выпрабаванні яны мужна і годна вяртаюцца на радзіму героямі…

Дыплом на царства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыплом на царства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Толькі войска здолее пераканаць Шэіна, – уздыхнуў Жулкеўскі.– Але мне здаецца, іхмосьці з марнымі васьмю тысячамі кавалерыі і чатырма пяхоты спадзяюцца з налёту ўзяць такую фартэцыю? – Жулкеўскі звяртаўся наўпрост да караля, разумеючы адкуль ідзе ваяўнічае натхненне тых, хто ні з шабляй, ні з драбінай не пойдзе на сцены.

Шмат хто з прыбочных верыў гетману і пачынаў разумець, якую плату жаўнерскімі жыццямі давядзецца пакласці пад смаленскімі сценамі. Змоўклі і не квэкаюць раней такія гаваркія аўгуры. Зараз і перад катам не прызналіся б да сваёй балбатні, нібыта горад сам адчыніць брамы перад каралём. Затое, з тым жа запалам заклікаюць на штурм, бо перад войскам Найяснейшага пана ніхто не ўстоіць! Нездарма той ды другі з вайскоўцаў апускае вочы ў злосці і нерашучасці, але гетман не збіраўся слухаць глупствы людзей, няздольных адрозніць шпораў ад шораў. Горш, што сярод нядобразычліўцаў шчыруюць браты Патоцкія*: Ян, ваявода брацлаўскі ды генерал падольскай зямлі і Якуб, белакамянецкі стараста. Хоць і нападаюць на яго найзаядлей, злосці на іх не мае, бо ваяры. Іншая справа Сапегі, Вішнявецкія, Мнішхі ды Ражынскія, іхнія падпявалы.

– Але ж якой кавалерыі! – высокі голас з каралеўскай світы гучаў добра ўдаваным захапленнем і такім жа абурэннем. – Ці ж ёсць яшчэ дзе—небудзь падобная?

Мацей Лубеньскі, познаньскі канонік, каралеўскі сакратар і рэгент кароннай канцылярыі, не знаўся на вайсковых справах, затое кеміў у змаганні з іншаверцамі. І ведаў, чым дагадзіць манарху.

– Не веру, што пан гетман сумняецца ў ваяўнічасці і адвазе нашай славутай гусарыі? – заўзяты пратэктар езуітаў добра засвоіў іх рыторыку. – Гэта ж табе не венгерская пяхота, з—за няздарнасці якой не ўзялі горад з налёту!

Невысокая, шчуплая постаць старога ваяра здавалася выпраменьвае стрыманую злосць і пагарду да невукаў. Ён, які ніколі не хаваўся за спінамі іншых, павінен, з ласкі караля, цярпець бязглуздыя меркаванні людзей, калі і трымаўшых шаблю, то выключна дзеля партрэтавання. «Бач іх, ужо разабраліся ў прычынах першай няўдачы! І з кавалерыяй ім усё ясна: хвост не там, дзе грыва!»

– Няўжо васпан бачыў, як гусарыя бярэ сцены ў конным шыхце? – з'едлівы тон гетман падмацаваў здзеклівым позіркам у напрамку палацавага стратэга. – Для неўсвядомленых, – ён надзяліў поглядам ледзь не ўсіх прысутных, – для неўсвядомленых спяшаюся давесці, што скакаць давялося б ледзь не на дзесяць сажняў, каб не зачапіцца капытамі. Рады буду, калі хто пакажа, як гэта робіцца хоць бы на бліжэйшым паркане.

У гурме вайскоўцаў пырхнулі стрыманым смехам. Горкім смехам, бо якраз падобныя знаўцы могуць паўплываць на каралеўскія рашэнні і сотні жаўнераў лягуць у безнадзейным штурме. Але паспрабуй іх пераканаць, што лепш абыйсціся без штурмаў! А слава і трыюмф?

– Як не перасягнуць сцен гусарам, так не парушыць іх нашым трыццаці гарматам, – абураны пазяханнем некаторых слухачоў, гетман узвысіў голас. – Барыс Гадуноў не прагадаў, даверыўшы ўзвядзенне сцен славутаму дойліду Фёдару Коню*. А той знаўся на рамястве. Тоўшча тры сажні, ды і маскавіты не будуць пазіраць бязчынна на нашы спробы. Не сумняюся, што здольны і мужны ваявода будзе бараніць горад ad еxtremum spiritum, да апошняга ўздыху. – Нездарма і пасланца з каралеўскім універсалам папярэдзіў, што ўтопіць за наступную прапанову паддацца, – нясмела падтрымаў гетмана нехта з разумнейшых.

Палкае пярэчанне славутага гетмана ўсё ж збіла неразумную пэўнасць. Па ўсім выглядала не адступаліся ад гетмана і вайскоўцы, на якіх каралю найбольш залежала.

– Але што ж нам раіць пан гетман? – незадаволена запытаў кароль, з—пад апушчаных павекаў азірнуўшы вайскоўцаў. «Маўчун», як паціху называлі Жыгімонта Трэцяга, ані на момант не забываўся, што ён манарх, але востра перажываў неадпаведнасць сапраўднасці свайго тытулу «з ласкі Божай». У вачах каранаваных калег панаваў, о ганьба, з ласкі сваіх жа падданых. Замкнуты ў сабе, пануры і неадкрыты, быў пазбаўлены рысаў, якія падабаліся шляхце. А рэлігійны фанатызм і неталеранцыя выклікалі нават агіду. Адсюль і ягонае стаўленне да шляхты ў надзеі, што возьме яе пад абцас. Асабліва, калі гэта выправа пойдзе па яго мыслі.

Здавалася, кароль загадае выступіць з дыскусіяй супраць польнага гетмана, якому толькі за ўпартасць не мяняў малую булаву на даўно заслужаную вялікую. Тут і пры малой з чалавекам клопат! Мабыць ізноў у выпадку вакансіі аджартуецца, што ён, кароль, сам вялікім гетманам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыплом на царства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыплом на царства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дыплом на царства»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыплом на царства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x