Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца мармуровага анёла (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі.
Гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца мармуровага анёла (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адна Марыля Гудзевіч, зеленавокая прыгажуня Марылька, якая ўжо скончыла педтэхнікум, бо была на два гады за яго, Антося, старэйшая, у сваім плюшавым пінжачку выглядае па-сапраўднаму элегантна. Вось толькі дарэмна яна ўвязалася за імі…

– Сядайма тут, – скамандаваў Цыпрыян і першым апусціўся на каменную лаўку пад маладой таполяй.

Ля яго сеў Міхал. Астатнія прымасціліся, хто як мог. Антось падумаў быў сагнаць Цыпрыяна, каб пасадзіць Марылю. Але ж яна пакрыўдзіцца – знайшоў карункавую паненку! Вунь, калючая і прыўкрасная, як шыпшына, незалежна прысела на масіўны чорны ланцуг, што звісае між слупкамі па краях нечае магілы, і пагойдваецца, адштурхоўваючыся ножкамі ў старэнькіх чаравіках ад прэлай могілкавай зямлі… Каркаюць вароны… Пазвоньвае ланцуг… Развяваюцца русыя пасмачкі валасоў на скроні… Поўны дэкаданс! А злева з дзяўчыны не зводзіць сініх, напэўна, яшчэ сінейшых, чым у яго, Антося, вачэй прыгажун Янук. Куды ўжо Антосю з ягонай правінцыйнай нехлямяжасцю…

Лірычныя думкі перарваў Рыгорка:

– Чулі, што Дзям'ян Стасевіч больш не рэктар універсітэта?

– А яго за што? – недаўменна паціснуў плячыма Янук. – Крышталёва чысты перад савецкай уладай чалавек. За палякамі сядзеў як рэвалюцынер.

– А цяпер – беларускі нацыяналіст, – зазначыў Рыгорка без заўсёднай усмешкі.– Як Шпадарук, як Антось Злыкун… Як Севачка…

– Як усе мы, – падрахаваў Антось.

– Я не нацыяналіст, я патрыёт! – ускочыў з месца Цыпрыян і смешна замахаў доўгімі рукамі.– Калі я каго пакрыўдзіў з іншага народу пагардай да чагось ягонага? Навучыліся паняцці падмяняць! Люблю рускае – патрыёт-інтэрнацыяналіст. А калі сваё – не даказваю, заўважце, што яно, маё, лепшае або адзіна вартае, не… Толькі паважаю за не горшае, вартае любові і права на жыццё… Тады я – нацыяналіст! Вораг!

– Сядзь! – тузануў прамоўцу за крысо Міхась. – Пра гэта мы ўсе неаднойчы выказаліся. Таму і прыйшлі сюды.

Ён нетаропка дастаў з глыбокай кішэні паперы, акуратна загорнутыя ў хустачку. Павярнуўся да Антося, пільна паглядзеў у ягоныя сінія вочы, памаўчаў. Усе стаіліся.

Нарэшце загаварыў – важка і цвёрда:

– Я праверыў. Да якіх крыніц толькі змог дабрацца. Нават з'ездзіў у твой Старавежск. Перагартаў гару дакументаў. На жаль, я не так добра ведаю старажытнагрэчаскую, як латынь. Але асабліва складаныя мясціны мне дапамог перакласці сам Сахнут-Бічэўскі. Вядома, я не тлумачыў, для чаго. Да таго ж прафесар лічыць мяне як бы магчымым пераемнікам у навуцы. Так што я ў ягонай хатняй бібліятэцы – як у сваёй. Вось і скарыстаўся напоўніцу, да нахабства. І цяпер магу сказаць… Вельмі верагодна – заўважце, я не сцвярджаю адназначна, – але вельмі, вельмі верагодна, што ты, Антось, з'яўляешся нашчадкам візантыйскіх імператараў Палеалогаў, дакладней, апошняга з іх, Канстанціна ХІ Палеалога.

– Жыве Каралеўства Беларусь! – ускочыў Цыпрыян са сваёй лаўкі.

Астатнія падхапілі яго вокліч, і вароны з абураным карканнем паўзляталі з таполяў, абрынуўшы на магільныя камяні і сцяжынкі залаты дождж лістоты.

Антося кінула ў жар.

– Ты ўпэўнены? Няўжо сямейныя паданні – праўда?

– Глядзі! – Міхась сагнаў з лаўкі Цыпрыяна і на вольным месцы расклаў паперы. Усе згрувасціліся вакол – галава да галавы. – Вось… Гэта нават неспецыяліст зразумее. Малюнак твайго пярсцёнка. А тут – павялічаны фрагмент партрэта візантыйскага імператара другой паловы ХІІІ стагоддзя Міхаіла УІІІ, заснавальніка дынастыі. Бачыце? Такі самы пярсцёнак! Роўнаканцовы крыж, па краях – грэчаскія літары… Ніякіх камянёў, просты метал. А гэта выпіска з тэстамента падкаморага Юрася Дарбута, складзенага ў 1453 годзе. Адразу пасля таго, як у Еўропу дайшлі весткі пра смерць апошняга візантыйскага імператара – загінуў у бойцы з туркамі, абраняючы свой горад. Падкаморы меў траіх дзяцей. Старэйшага сына, Канстанціна, – ад нядоўгага шлюбу з Агнай Чагноўскай, дачкой старавежскага ваяводы, і яшчэ дзвюх дачок ад другога шлюбу. Вось ад гэтага Канстанціна (звярніце ўвагу на імя – радавое імя Палеалогаў!) і пачынаецца твой радавод. У пятнаццатым стагоддзі ў Княстве Літоўскім пры падзеле спадчыны карысталіся правілам, замацаваным потым ва ўсіх статутах: пры наяўнасці сыноў дочкі не наследавалі нерухомых маёнткаў бацькі, а атрымлівалі толькі адну чацвёртую частку кошту маёмасці. Між тым Канстанцін не ўспадчыніў нічога з тае нерухомасці, усё дасталося сёстрам. Хаця я нідзе не знайшоў, каб бацька абвяшчаў яго незаконным сынам. Далей… Нарадзіўся праз сем месяцаў пасля шлюбу. За два месяцы перад тым у Старавежску затрымаўся праездам візантыйскі каралевіч – адкрылася старая рана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца мармуровага анёла (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца мармуровага анёла (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людьмила Рублевская - Сэрца мармуровага анёла
Людьмила Рублевская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Сэрца мармуровага анёла (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца мармуровага анёла (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x