Уладзімір Сіўчыкаў - Бювар (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сіўчыкаў - Бювар (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бювар (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бювар (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам «літаратуры факту».

Бювар (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бювар (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чуў, што досыць хутка абсэнт выклікае алкагольную залежнасьць, але ў ХІХ—ХХ стагоддзях ён быў вельмі папулярны ў асяродку творчай багемы. Аднак мяркую, што Шарль Бадлер, Пабла Пікаса, Эрых Марыя Рэмарк, Эрнест Хэмінгуэй і іншыя спажывалі яго ў разнастайных кактэйлях, а не ў чыстым выглядзе. І ўсё ж, пагадзіся, каб спажываць такі кактэйль, як «Абсэнтнае вока» – траціна мятнага лікёру на дзве траціны абсэнту з дадаткам лёду, – таксама патрабуецца моц, калі не мужнасьць.

Як там ні было, але «Рэстаранны інтэр’ер», а таксама «Рэстаран “Сірэны”», дзе, мабыць, за «вогненнай вадой» заседжваўся з сябрамі наш вогненны Авен, – адны з самых спакойлівых, на мой погляд, палотнаў парыжскага перыяду. І хаця не магу ўявіць Ван Гога завадатарам застольных песьняў або прамоўцам тостаў, думаю, што парыжскі перыяд творчасьці быў ці не самы шчасьлівы ў мастака. Там быў поруч брат Тэа, былі сябры, была акрыленасьць, вера ў свае сілы, новыя адкрыцьці ў тэхніцы жывапісу. Там ён старанна і прагна засвойваў тэхніку пуантылізму Сёра, перадачу формы з дапамогаю графічна акрэсьленых плямаў колеру і сінтэтызм Гагена.

Фактычна першы раз удзельнічаў Ван Гог і ў выставах прафесіяналаў. У фае Свабоднага тэатра поруч з палотнамі Сёра і Сіньяка выставіў ён некалькі сваіх твораў. Выстаўляўся Ван Гог разам з Эмілем Бернарам, а потым і з Полем Гагенам. Адна зь іх выстаў экспанавалася ў кабарэ «Тамбурын», з гаспадыняй якога ў мастака адбыўся шалёны раман з «самымі неверагоднымі і даволі непрыстойнымі амурнымі прыгодамі». Італьянка, чымсьці няўлоўным падобная да японкі, былая натуршчыца Агасьціна Сегаторы, калі яшчэ раз пакарыстацца тэрмінам з японскай паэтыкі, стала ягоным саторы – духоўным абуджэньнем, прасьветленасьцю, азарэньнем… На той час захапіўся Ван Гог і японскай ксілаграфіяй, а найболей прываблівалі яго такія майстры, як Кацусіка Хакусай, Кітагава Утамара і Анда Хіросігэ. Вельмі арганічна ўпісваюцца ў тыя ксілаграфіі іерагліфічныя подпісы або нават цэлыя паэтычныя радкі. Таму не магу тут не згадаць, што вельмі захапляўся з сябрамі такімі японскімі формамі вершаскладаньня, як танка і хоку. Напэўна ж, падпісаў і Табе кніжку «Круглы год. Хоку беларускіх паэтаў»?

Ван Гог правёў у французскае сталіцы паўтары гады. Ён выразна ўсьведамляў, што займеў з гэтага шмат карысьці, але са сваёй натураю справіцца не змог. Людзі, што былі навокал, усё больш раздражнялі яго, а паводзіны самога мастака часам рабіліся неадэкватнымі. Ван Гог быў чалавекам чульлівым, успрымальным, але ж і характар меў, як кажуць, не падарунак: няўжыўчывы, зацяты, а часам быў зьвяглівы, няўдзячны, не цярпеў крытыкі і неразуменьня. Ван Гог сапсаваў адносіны з сямействам Тангі, дзе меў крэдыт, з каханкаю Агасьцінай, з сябрамі-мастакамі… Ён лічыў немагчымым заставацца ў сталіцы, быў упэўнены, што яму патрэбна перадышка, каб разабрацца ў сабе, зноў займець спакой і ўпэўненасьць.

Шчыра кажучы, не разумею я гэтай стомленасьці Парыжам і, мабыць, не зразумею, покуль не пабываю ў ім сам. А сёньня схіляюся давяраць Хэмінгуэю, дзякуючы якому французская сталіца – гэта «Сьвята, якое заўсёды з табою».

А Ван Гог з’ехаў, можа, таму, што так і не стаўся гараджанінам? Нездарма ж ў яго адносна мала ўрбаністычных краявідаў? Можа, не ставала яму паветра на мітусьлівых бульварах? Можа, ён вельмі цяжка пераносіў халодныя зімы, хаця яны наўрад ці халаднейшыя за нашыя менскія? А можа, проста абрыдлі яму крытыкі і дарадчыкі? Як там ні было, але мастак палічыў, што ягоным Эдэмам, ягонай чароўнай Японіяй павінен стаць поўдзень.

Забягаючы тут наперад, скажу, што мастакоўская інтуіцыя не падвяла. Калі перавесьці на мову літаратуры, дык часам бачыш, што таму-сяму апублікаванаму твору не стае дабразычлівага рэдактара-аднадумцы, ад парадаў і заўваг якога ён мог бы выйграць, узмацніцца. А абсалютная большасьць постпарыжскіх вангогаўскіх твораў створана (выбачай за таўталогію) без усялякіх крытыкаў, дарадчыкаў, рэдактараў і карэктараў. І плённасьць арльскага перыяду проста фантастычная! Яна дзівосная ў параўнаньні з творчасьцю любога іншага мастака ХІХ стагоддзя. Мяркуй сам – за чатырнаццаць месяцаў былі створаныя каля 200 палотнаў, больш за 100 малюнкаў і акварэляў, напісаныя больш за 100 лістоў!

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бювар (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бювар (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бювар (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бювар (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x