Фларыян Чарнышэвіч - Надбярэзінцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Фларыян Чарнышэвіч - Надбярэзінцы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Надбярэзінцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Надбярэзінцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Надбярэзінцы» – самы вядомы твор Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі і з 1924 года жыў у Аргентыне. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея, напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле, апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах. Яе першае выданне ў 1942 годзе прайшло незаўважна, па-новаму было адкрыта польскімі інтэлектуаламі ў 1950-я гады, атрымаўшы надзвычай ухвальныя водгукі за рэалістычнасць і маштабнасць твору.

Надбярэзінцы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Надбярэзінцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я цябе пазнаў, ледзь ты толькі з лесу выйшаў, – гукнуў стары, калі ляснік ужо быў за некалькі крокаў ад яго.

– Значыць, багатым ніколі не буду, – адказаў той, напалову жартуючы, напалову верачы ў такія забабоны, і павітаўся, здымаючы шапку: – Хай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!

Ён схіліўся да рукі старога і гучна прыцмокнуў, цалуючы.

– На вякі вякоў! – азваўся стары і пацалаваў лесніка ў патыліцу.

Ляснік, у сваю чаргу, падаў руку для пацалунку хлопчыку. Пагладзіў яго па галаве і запытаўся:

– Як гадуешся, хлопча? От, гасцінцу ніякага для цябе не маю… А што за кій у цябе? На рыбу такія восці выстругаў?

– Гэта не восці, – пакрыўджана запярэчыў малы, – гэта штых!

– Штых? Навошта штых?

– А з мужыкамі ваяваць!

– З мужыкамі ваяваць?! А што, пане Балашэвіч, – звярнуўся ляснік да старога, – няўжо зноў нітаўцы збіраюцца?

– Так. Цэлай вёскай заўтра прыйсці хочуць, нібыта праз знявагу грамадскага пастуха, якому пазаўчора нявестка мая шмат клопату ўчыніла, з лугу разам з быдлам праганяючы.

– Цэлай вёскаю напасці хочуць? Але ж і зладзюгі! Бандыты! Закалотнікі! А можа, толькі для постраху чуткі распускаюць, га?

– Дык нам людзі з саміх Нітаў данеслі, што не маняць тыя.

– Ось яно як… Ну, то дзякуй Богу, што хаця б знайшліся добрыя людзі і вам данеслі, цяпер час ёсць падрыхтавацца і навучыць гадаў за чужы плот няпрошана не лазіць. Пэўна ж, паклікалі вы ўрадніка?

– Не, сваёю радзінай, як звыкла, бараніцца будзем.

– Дык вас жа цэлая вёска ўшчэнт затопча, а тое, не дай Божа, і заб’юць каго. Што ж вы сабе думаеце?

– Затопчуць дык затопчуць, заб’юць дык заб’юць, але ўрадніка прасіць ні я, ні сыны мае не хочам. Самі бараніць будзем.

– Гм, прасіць не хочаце… А тады чаму ж хаця б нас не паклікаці? Мы ж можам разам, усе ляснічыя з аб’ездчыкам сабрацца, з засценку дзясятак які спрытнейшых хлопцаў узяць, і як будзеце ведаць, што маюць прыйсці, засесці за мастком у лесе, а там ужо грамадою лупануць ды матыліцу з галоваў выгнаць.

– Яно калі захацець – дык можна і людзей сабраць, і перцу ўсыпаць, а далей што? Сёння ім талакою адлуп дамо, а раніцой яны зноў накінуцца. Не будзем жа ўвесь час напагатове стаяць. А зусім раз’ятрацца – дык і спаліць могуць. Што, не так?

– Вы іх адно раздражніце і ўсё. А я вам кажу, што як добра налупіць, дык больш не прыйдуць. Вось як дзяцей свавольных вучаць?

Балашэвіч нязгодна пакруціў галавою і цяжка ўздыхнуў.

– Ой, пане Васілеўскі, верыш – так нам гэтая грызня з імі ўгоркла, аж страх! Мы ўжо з сынамі гаварылі: хай толькі Бог дасць да канца кантракту дажыць, а болей не трэба. Свайго, уласнасці сваёй, ужо будзем у люднейшым месцы шукаць.

– Ай, ды перамелецца ўсё, праміне – і далей тут жыць будзеце. Столькі гадоў ужо… Такі хутар кідаць не варта… А яшчэ чаго ў вас новага? Як здароўе вашае?

– Дзякуй за клопат, от, клыпаю памаленьку.

– І тое добра. Вам, пане Балашэвічу, зараз толькі жыць і песні спяваць. Такую гаспадарку паднялі, такіх сыноў разумных выгадавалі! Во, – павярнуўся ён да хлопчыка, – і ўнук ужо які! Такі ваяка. А вучышся як? Чытаеш лоўка ўжо?

Ён на ўласныя вушы чуў неяк, як хлопец чытае, але згадаў навуку, бо хацеў пахваліцца ўласным сынам.

– Добра вучыцца, – сказаў Балашэвіч. – Ты ж чуў яго чытанне.

– І мой ужо чытае, дзякуй Богу.

– Чытае, кажаш? А я ж помню, што як зімою малацілі, то быў у нас і не ўмеў ні бэ ні мэ.

– Так, зімою жаднай літары не ведаў, а цяпер от чытае – як рэпу грызе.

– Скуль жа так хутка? Навучыў хто?

– Дык часам Казік са Смалярні, Каралеў унук, паказвае, а астатняе сам. Знойдзе якую паперку друкаваную і разбірае сабе, чытае, вучыць. Так яму навучыцца закарцела, што нават і ў сне пра гэта гаворыць.

– Калі так моцна хоча, то вучыце, час ёсць яшчэ, хлопец не стары.

– Лёгка сказаць – вучыце, але дзе, як, за што?

– Зімою хай да Казіка ходзіць, недалёка ж. Ці, можа, ён болей вучыць не будзе?

– Вучыць будзе, але незасцянковых баіцца браць, каб ураднік не разагнаў.

– Пагутары са сваім аб’ездчыкам, мо штосьці…

– Ды што там аб’ездчык, – перарваў Васілеўскі. – Я самога памешчыка хачу прасіць. Калі прыедзе зімой на паляванне і з мядзведзем пашанцуе, дык пакланюся яму нізка, руку пацалую і буду прасіць памагчы ды парадзіць. Прасіць буду.

– Прасіць можна, язык не адваліцца, – пагадзіўся Балашэвіч і паглядзеў на сонца, якое ўжо хавалася ў прагал між верхавінамі лясных дрэваў. – Але пакуль мы тут з табою блынды правім, час бяжыць. Мне сёння трэба яшчэ з сынамі параіцца і да заўтрашняга разбору падрыхтавацца. Хадзем, Сташку, – паклікаў ён унука. – Запрашаю, пане Васілеўскі, да нас на хутар у госці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Надбярэзінцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Надбярэзінцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка
Аркадзь Чарнышэвіч
Отзывы о книге «Надбярэзінцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Надбярэзінцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x