Ігар Сідарук - Выкраданьне вепрука

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Сідарук - Выкраданьне вепрука» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданьне вепрука: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданьне вепрука»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сябра Таварыства Вольных Літаратараў Ігара Сідарука аб'яднала лешыя празаічныя творы, напісаныя за ўвесь час літаратурнай дзейнасьці. Проза аўтара адрозьніваецца экспрэсіўнай, дзёрзкай манерай пісьма. Героі аповедаў Сідарука часта трапляюць у абсурдныя, фанасмагарычныя сытуацыі. Выйсьце зь якіх – трагічна-сюррэлістычнае…
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Выкраданьне вепрука — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданьне вепрука», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кабанчыкі, нібы адчуўшы, што замест мешанкаў ім зараз можа перапасьці нешта нашмат смачнейшае ды больш задзёрыстае, ужо пачалі ледзь ня кідацца на загароджу, за якое муляліся двое гарапашцаў валацужна-партызанскага аблічча.

– Ну, давай! Лі ў карыта яму, к-кароста!.. – чвэхнуў у сьпіну жонцы Грысь. – Яшчэ ўчуе хто… Адразу канец кіну будзе!..

– Сам стой ціха! – агрызнулася Марылька. – Я сюды што – сама перлася? – Яна ўрэшце адкаркавала бутлю ды перахіліла яе цераз загарадку: – Гэтаму ліць ці якому?

– Ды гэтаму, гэтаму! Магамаю!..

– А я ведаю: Магамай гэта ці Мамай!..

– У Магамая бакі чорныя. І вуха! Яму й лі! Марыля ніжэй нахіліла рыльца пасудзіны, і ў карыта Магамая паліўся магутны струмень з духам перабрадзілых дрожджаў ды яблыкаў. Гэты жэст, аднак, займеў нечаканыя і не зусім адэкватныя бягучаму моманту наступствы. Бо сам Магамай уставіў лыч у карыта ды пачаў хлябтаць бражку, аж зарохкаўшы адметным басам ад сьвінскага свайго задавальненьня. Затое другі кабанчык, хутка адчуўшы такую дыскрымінацыю, храпатнуў так, што Магамай яшчэ шчыльней прысунуўся да свайго карыта, зусім не зьбіраючыся дзяліцца з аднакроўкам ані кропелькаю дурнап'яннага зьмесьціва. Якраз у той момант, калі крыўдны хроп абдзеленага бражкаю вепручка зьбіраўся перейсьці ў зацяглы ды невыносны віскат, Грыська вырваў з Марылькіных рук бутлю і бабохнуў амаль усю бражку, якая яшчэ заставалася, і ў ягонае пустое карыта.

Вепручкі, прыцмокваючы ды ўзрыгваючы, захлябталі бражку ў два лычы.

Грысь аж аслупянеў, так яго мілоціла гэткае ідылічнае вепручынае паеньне. Урэшце ён адарваў пагляд ад чорнага вуха Магамая, заклапочана акінуў ягоную сьвінячую паставу. Пасунула бровы адно на адно і Марыля:

– Ну, што?..

– А чорт яго ведае! Здаецца, не бярэ…

– Яшчэ дабаў…

Грысь перакуліў бутлю, але адтуль выцекла ў карыта Магамая толькі некалькі кропель каламутнае жыжкі. Здаволены хмельным пітвом вяпручок усярбнуў і гэтыя кроплі. Зноў задраў лыч угору, патрабуючы саладжавага дадатку. Дадатку, аднак, болей не было ані макаўкі.

– Ну, давай, Магамайчык, давай! – імкнуўся паддобрыцца да жывёліны Грысь. – Ну!.. Што глядзіш? Не праняло ці што, чорт ты паганы!..

– Ня лайся так. Яшчэ ня пойдзе, – прашаптала Марыля, якая рабілася з кожнай хвіляю ўсё болей пераляканаю. Бо ёй здавалася, што ў хаце даўно пачулі, як яны тут капошкаюцца, і зараз сам гаспадар Андрэй Шупейка выйдзе ды ўсмаліць ім так, што яны зарыюцца ў зямлю ня горай за таго ж паганага вепручка, якога не бярэ ні чорт, ня бражка.

– Я яму не пайду! – качнуўся наперад Грысь, сам чапляючыся за загарадку ды нахіляючыся ўніз, рызыкуючы зваліцца проста ў карыта Магамая. Той, адчуўшы знаёмы бражнячы водар, які зыходзіў ад Чаравячкі, таксама памкнуўся наперад і, рохкнуўшы, нават ускінуў пярэднія лапы на драўляную папярэчку, дзе й пасьпяхова зашчаміў іх. Тут Чаравячка, нарэшце, заўважыў жаданае. Маленькія сьвінячыя вочкі Магамая набрынялі цяжарам, пачалі налівацца тупым саноцьцем, рохканьне зь ягонай пашчы вырывалася зь нейкім прыбулькацелым прыдыхам, ён нядобра пачаў завальвацца набок. Грысь, каб кабан не абрынуўся ўніз і не сапсаваў грукатам ужо немаленькай сваёй тушы ўсю іхнюю авантуру, здагадаўся зноў нахінуцца да загарадкі ды зноў дыхнуць сьвінчуку проста ў лыч. І тут здарылася неверагоднае.

Круглыя дзьве дзюрачкі на магамайскім лычы, уцягнуўшы пах сьмярдзюшнага гарыва з чаравячкавага рота, сьцяліся, выпрасталіся; вяпручок, стоячы на задніх лапах, памкнуўся ўверх і… раптам сашчаміў свае іклы на здубянелым грысевым твары.

– А-а! – зароў Грысь, не могучы крыкнуць на ўсё горла і заходзячыся калатуном ад шоку, болю й крыўды. – Ён мяне грызануў! Падла! Марыля!.. Ён мяне грызануў! – ціха галёкаў Грысь.

У той жа час ён яшчэ мог больш-меньш адэкватна ацэньваць абстаноўку, таму, не марудзячы, накінуў вяроўку на шыю Магамая, вышмаргнуў са сваёй завэзганае штаніны шырокую драную насоўку і, злосна мацюкаючыся, скамечыў яе камляком ды запхнуў вепручку ў пашчу. Пры гэтым ён нават не пасьпеў спужацца: а раптам падпоеная жывёліна храпнула б яго на гэты раз ужо за руку?..

Далей усё замільгацела ў тлумнае, замутнёнае калейдаскапічнасьці.

Вяпручок ацяжэла пачаў апускацца ўніз. Грысь, стараючыся не надта плявацца крывёю, па-малу адпускаў нацягнутую вяроўку, каб Магамай не загрукацеў на салому ўсімі сваімі рэбрамі. Марыля спачатку кінулася да дзьвярэй хлеўчуку, але пачуўшы грысева: “Загарадку!.. Загарадку адкінь, баба дурная!..”, памкнулася назад, непаслухмянымі пальцамі ўчапілася за бярвенца. Грысь пачаў асьцярожненька выводзіць за вяроўку кабанчыка, а той, не раўнуючы, бы наркаман-апушчэнец, упарта цягнуў свой лыч да твару Чаравячкі. Грысю нічога не заставалася, як раз-пораз хукаць на вепручка перапалам, пры гэтым са сполахам адразу ж адстараняцца, каб, крый Божа, гэтая вышкрэбтаная поскудзь ня зжэрла яму твар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданьне вепрука»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданьне вепрука» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Роже Мартен дю Гар - Семья Тибо.Том 1
Роже Мартен дю Гар
Ігар Бабкоў - Хвілінка
Ігар Бабкоў
Роже Мартен дю Гар - Семья Тибо. Том 2
Роже Мартен дю Гар
Роже дю Гар - Старая Франция
Роже дю Гар
Роже дю Гар - Семья Тибо (Том 3)
Роже дю Гар
Роже дю Гар - Семья Тибо (Том 2)
Роже дю Гар
Роже дю Гар - Семья Тибо (Том 1)
Роже дю Гар
Отзывы о книге «Выкраданьне вепрука»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданьне вепрука» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x