Міхась Андрасюк - Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Самагонка? Харошая?

– Вельмі харошая. Добрая, – упэўнена адказвае Жлуктоў. Мабыць, з вуснаў усё яшчэ не вымыўся салодкагоркі, тыднёвай даўнасці прысмак збраджанага жыта, мабыць, у страўніку тлее пякучым агеньчыкам успамін пра Апаку і старога Іванюка…

Ішлі дружынай ад Вулькі, вызначалі граніцу. Жаўнеры цягнулі на спіне драўляныя слупы, лапаты, вінтоўкі. Зброя асабліва – самы неабходны і самы лепшы інструмент для абсталявання дзяржаўных граніц. Ва ўсялякі час і ва ўсякім месцы нашай планеты.

Капітан крочыў на чале, зазіраў у мапу, час ад часу прыпыняўся, крэсліў абцасам крыжык на распаленай сонцам зямлі і казаў: «Тут». А жаўнеры забівалі слуп у прызначанае месца. Сонечны дыск узлазіў на найвышэйшы хрыбет летняга неба, калі напнуліся на двор Іванюка. Капітан абцёр пот, глянуў у мапу і, разгартаючы абцасам курынае лайно, – чамусьці тут яго было вельмі багата, – паставіў крыжык у прытаптанай траве. Якраз каля пня, на якім Іванюк кляпаў касу.

– Тут, – сказаў капітан і ўздыхнуў з палёгкай…

– Што “тут”? – не зразумеў Іванюк.

– Граніца тут пойдзе, таварыш селянін.

– Граніца? Якая граніца?

– Нармальная, дзяржаўная. Польскасавецкая.

– Ну, як? Між хатай і стадолай граніца? – Іванюк спыніў працу. Глядзеў на капітана і досведам мінулых пакаленняў прадчуваў, што за ваеннымі мундзірамі зноў прыходзіць штосьці чужое, незразумелае, пагрозлівае.

Ухіляючыся ад мужыцкіх вачэй, капітан яшчэ раз паглыбіўся ў таямнічую мапу.

– Та-ак! Складанасць. Жыць будзеш у Савецкім Саюзе, а па сена давядзецца хадзіць у Польшчу. Бо тут стане граніца – абцасам, разбітым на еўрапейскіх дарогах і бездарожжах, паўтарыў крыжык, паглыбіў, замацаваў яго на век вечны.

А Іванюк глядзеў на мундзіры, якія апошнімі гадамі круціліся тут выпадковымі шкельцамі калейдаскопаў, заўсёды складваючыся ў невыпадковыя праблемы.

– Стаміліся? – Ён адклаў касу. – Напэўна, і прагаладаліся?

– Ага, яшчэ як. Савецкі жаўнер заўсёды галодны, – маладзенькі шараговы вышпарыўся наперад іерархаў, заяўляючы неадкладную гатоўнасць да пачастунку. Капітан кінуў злы позірк убок неразумнай фігуры. На вусны выціскаўся франтавы мужчынскі мацюк наконт скупога змесціва савецкіх жаўнерскіх страўнікаў. Аднак і ягоны, капітанскі, адмаўляючыся ад агульна прынятых вайсковых рэгламентаў, буркануў рэхам забытага сняданку. І капітан абяздолена махнуў рукой: – З’елі б штось, чаму не.

Палітыкі і дыпламаты, абсеўшы круглыя сталы ў грандыёзных кабінетах, з тысячы позіркаў і жэстаў складаюць бліскучыя мазаікі, перакідваюцца пустымі словамі або камянеюць у разумным маўчанні. Перакананыя ў несмяротнасці, ігнаруючы час, гуляюць у шахматы вечнасці. Просты чалавек крочыць да мэты простым шляхам. Уладкоўвае пад грушай дубовы стол, запрашае гасцей, стаўляе заткнутую газетай паўтарачку. Просты чалавек ведае цану часу і, не губляючы яго лішне, кажа сваёй жонцы: “Сонька, дай што-небудзь на стол”. А яна знаходзіць у кладоўцы ладны кавалак сала і, вокамгненна распаліўшы печку, рыхтуе на кухні дымячую яечняй патэльню.

– А калі б так… – рука Іванюка сіне-зялёнай бутэлькай прычаляла якраз да шклянкі. Ён глядзеў у вочы капітану і штосьці перажоўваў у вусах… ці то сала, ці то слова… – А калі б так ад’ехаць крыху ўбок з гэтай граніцай?

– Як убок? Куды?

– Ну, крокаў на сто. Саюзу гэта ж тое, што сабаку муха. Там вунь, за Саўчуковай стадолай паставіць яе….

– Няма такой магчымасці, – капітан кульнуў шклянку, закусіў яечняй, паправіў шкваркай, рукавом абцёр вусны. – Немагчыма! – паўтарыў. – Сам бацька Сталін вызначыў. А ягонае слова і полк танкаў не адменіць.

Але Іванюк, мала знаёмы з сапраўднымі законамі вялікага свету, верыў, што па агульных законах і канстытуцыях, якія пішуцца пяром чалавечага спачування і шчырасці, кожнаму, нават гэтаму капітану, дазваляецца мяняць лёсы да лепшага без згоды генералаў і іншых начальнікаў. І таму сіне-зялёныя паўтарачкі вытыркаліся з усіх бакоў. Вырываліся раз з левага фланга, другім разам з правага, крочылі цэнтрам. Жоўтыя кускі сала ападалі на стол і, быццам шрапнелі, разрываліся, рассыпаліся асколкамі шкварак. Капітан адчуваў, як даручаны яму адрэзак граніцы выслізгвае з рук. Апошнімі сіламі, адбіваючыся ад пякучых салютаў, учапіўшыся рукамі за дубовы бункер стала, ён усё яшчэ выстойваў пазіцыю: – Нельга. Граніца – гэта граніца.

І тады Іванюк з сакрэтных сваіх боепрыпасаў вычараваў апошні аргумент. Памаленьку, саноўна, бы магутны Т–34, дайшла да стала пузатая бочка мёду. Прыпынілася, прыцэлілася і залатым, салодкім языком ляснула па абаронцах польска-савецкай граніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Вуліца Добрай Надзеі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x