Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Забойца анёла (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Забойца анёла (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік складаюць 13 апавяданняў, большасць якіх публікавалася ў перыядычным друку. Апісаныя ў іх падзеі разгортваюцца ў недалёкім савецкім мінулым, перабудовачнай парой і ў наш час.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Забойца анёла (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Забойца анёла (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напачатку Аўрора падумала, што Макеіха прыхавалася ад дажджу пад піўным намётам, што гэтак дарэчы абрынуў з неба, а потым, крыкнуўшы яшчэ раз, з жахам падумала, што небараку прыбіла маланкай.

Дождж лупіў як мае быць, і на двары ўтварылася разлеглая лужына, якую раз’юшана бамбардзіравалі непамерна вялікія кроплі. Аўрора скочыла з ганка, паслізнулася, плюхнулася ў лужу. Памкнулася ўстаць, ды неба над галавой раздзерла траскучая маланка, і выбірацца з лужы давялося на карачках.

Сцяна дажджу была такой шчыльнай, што за два метры не было нічога бачна, дый вочы засцілі струмені вады. Залева прыбіла піўную летамку да зямлі, яна пляската ляжала на лехах і толькі ў адным месцы прыкметна пукацілася.

– Ці жывая ты? – запыталася Аўрора, абмацаўшы Макеішын азадак. – І праз шалёнае лапаценне дажджу аб цырату Аўроры падалося, што пад намётам ціха застагналі. Кабета адкінула намёт, схапіла небараку пад пахі, паспрабавала сцягнуць з капусных лехаў.

– Суседаўна, чуеш?… толькі не памірай!

Макеіха, падобна, была жывая, бо пад пахамі ў яе было цёпла і вусны злёгку варушыліся. Падцягнуўшы суседку да паркана, Аўрора зморана плюхнулася на лясе, уголас пралепятала:

– Божухна, а куды ж я цябе цягну?

Перабіраючы рукамі штыкеціны, жанчына стала выбірацца з агарода, падабрала па дарозе згубленую басаножку і ўжо амаль непрытомная ўвалілася ў хату.

Пальцы зусім занямелі, і «хуткую дапамогу» Аўрора набрала толькі з чацвёртага ці пятага разу. Потым яна зняла з сябе прамоклую сукенку і, пашнарыўшы вачамі па пакоі, падхапіла з крэсла лінялы Макеішын халат.

Жанчына выйшла на ганак, і навакольны свет падаўся ёй дзіўным і незнаёмым. І гэта ад таго, што пад вокнамі ўжо не было старой вішні – яна, як і яе гаспадыня, ляжала ля паркана, наставіўшы ўгору востра-зламаны, брунатнага колеру камель. Завеса дажджу рассунулася, наўкол павіднела, і Аўрора адчула раптам, што глядзіць на свет іншымі вачыма і што навальніца змяніла не толькі двор, але і саму яе. Штосьці змянілася, перайначылася ў душы. У той момант яна нават забылася на Макеіху і проста стаяла пад паветкай, з дзіўнай асалодай назіраючы, як аціхае залева. Старая настаўніца ўсё жыццё пражыла на самоце і саромелася гэтага. І заўсёды прыспешвала крок пад слінявымі позіркамі суседак – старых пенсіянерак, што днямі поркаліся ў агародах, пад вечар глядзелі серыялы, а ўвечары збіраліся тут, ля Макеісішынай хаты, каб папляткарыць ды панаракаць на сваіх баламутных зяцёў ды нявестак. Яна і варажыць пачала – на картах і на кававай гушчы – каб убіцца да іх у давер, і нават пачала гаманіць на іхнай мове. І вось цяпер, дыхнуўшы азону, адчула, як сорам выпетрыўся з душы і замест яго там угняздзілася высакамерная грэблівасць да гэтых цёмных і неадукаваных пляткарак, да гэтай вуліцы і да ўсяго гэтага няўклюднага свету.

Струмені вады, што ліліся з паветкі, зрабіліся зусім ценькімі, разбэрсаныя хмары яшчэ кінулі некалькі буйных кропляў, уваслед ім сыпанула цёплая імжа, прыемна крануўшыся шыі, але неўзабаве і яна сунялася. І апошняя грымота пакацілася за далягляд – усё адно як хтосьці вялізны і грозны пратупаў па небе. І да яе незласлівага вуркатання далучыўся перарывісты гуд машыны «хуткай дапамогі».

На двары з’явіліся дзве маладухі ў белых халатах. Яны ўважліва абміналі лужыны, пра штосьці гаманілі, але, убачыўшы мокрую і завэдзганую хворую, што ляжала скраю агарода, збянтэжыліся. Але толькі на імгненне, бо тут жа скочылі праз лехі, прыселі на кукішкі. Маладая лекарка прыўзняла хворай павекі, намацала пульс, штосьці – каротка і няўцямна – сказала медсястры. Тая адчыніла валізу, дастала шпрыц, і Аўрора Леанідаўна, якая надта ж баялася ўколаў, адышла да весніц. Паклаўшы рукі на брамку, зірнула ўздоўж вуліцы. Па вулцы, збоку крамы, шпаркай хадою ішлі трое мужчынаў. Яны круцілі галовамі, заклапочана азіраліся, і Аўрора Леанідаўна махнула ім рукой.

Праз вецце зламанай грушы было бачна, як маладухі паклалі хворую на піўны намёт – галава пры гэтым уперлася ў літару «О», а ногі спачылі на літары «В», – лекарка цісканула гумовую грушу, моўчкі кіўнула сястры, і тая пабегла да машыны, скалануўшы паветра агідным пахам лекаў. Сівагаловы кіроўца выцягнуў з машыны насілкі, гэтаксама моўчкі кіўнуў рабацягам, што падышлі да хаты, і неўзабаве, сапучы і дробна перабіраючы нагамі, мужчыны вынеслі Макеіху з двара.

– Што ж вы сваю халеру не замацавалі? – Аўрора Леанідаўна паспрабавала надаць голасу суровыя ноткі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Забойца анёла (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Забойца анёла (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Забойца анёла (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Забойца анёла (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x