Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Забойца анёла (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Забойца анёла (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік складаюць 13 апавяданняў, большасць якіх публікавалася ў перыядычным друку. Апісаныя ў іх падзеі разгортваюцца ў недалёкім савецкім мінулым, перабудовачнай парой і ў наш час.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Забойца анёла (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Забойца анёла (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я не мару, а даследую праблему, – папраўляю сябра: гэты мудрагелісты выраз я пачуў аднойчы з вуснаў Мішкавага бацькі, і ён мне вельмі спадабаўся.

У класе стаўлю глобус на стол і, прыціснуўшы палец да цэнтра Еўропы, пераконваюся, што другі канец шахты губляецца ў бязмежных акіянскіх прасторах. А вось праз полюсы ніякай шахты і капаць не трэба. Зямная куля працятая там бліскучым стрыжнем.

Вакол мяне збіраецца купка аднакласнікаў.

– Чаго, Лёня, глобус торгаеш? – пытаецца Пецька Мацапура. Пецьку я недалюбліваю, бо той задавака і хлус.

– Вывучае праблему падарожжа да цэнтра Зямлі, – тлумачыць Мішка Зыль, але ўжо голасам спакойным і разважлівым.

– Як гэта? – Пецька дробна міргае вачыма.

– А вось так… Пракопваем праз цэнтр Зямлі шахту…

– Чым, рыдлёўкай? – перабівае мяне Мацапура, і я не ведаю, як адказаць задаваку.

– Мы разглядаем не практычны, а тэарэтычны бок праблемы, – прыходзіць на выручку Мішка. Слоў такіх Мішка, вядома, нахапаўся ад бацькі. – Ты вось, Мацапура, адкажы… Калі скочыць у такую шахту – ці вылеціш на другім канцы?

– Вылеціш, – без вагання адказвае Мацапура, – і не проста так, а наперад нагамі.

– Вось гэта нумар! – захоплена выдыхае другагоднік Васька Хвошч. – Скочыў у трубу – і адразу ў Амерыцы!

– Слухайце сюды, – кажа Мішка Зыль і малюе крэйдай на дошцы вялікае кола. – Вось гэта Зямля, вось тут… – Мішка перацінае кола пункцірнай лініяй, – мы прабіваем шахту і скочым у яе наперад нагамі. Дык вось, мы да Амерыкі не даляцім. Будзем лётаць туды-сюды, пакуль не захраснем у цэнтры Зямлі. – Сябрук, няйначай, паўтарае тое, што дачуўся ад бацькі, выкладчыка транспартнага тэхнікума.

Я таксама хапаю крэйду.

– А калі вось тут, на другім баку, – крэйда крышыцца, пакідаючы на дошцы крывую дугу, – выкапаць глыбокую яміну. Даляціш да краю ці не?

Мішка чухае лоб, пэцкаючы крэйдай левае брыво.

– Тады, відаць, даляціш, – няўпэўнена прамаўляе сябрук, і ў клас рашучай хадой уваходзіць геаграфічка.

Ксенія Спірыдонаўна ніколі не падвышае голасу. Вось і цяпер, ні слова не сказаўшы, стаіць ля стала і чакае, пакуль мы сядзем за парты.

– Каролік… чаму дошка не выцертая?

– Сёння Зыль дзяжурны, – паведамляе Галка Патрыкеева, але я іду да дошкі, сціраю мокрай анучкай Мішкавы крамзолі.

– Ксенія Спірыдонаўна, – звяртаюся, выціраючы рукі аб нагавіцы.

– Слухаю цябе, Каролік.

– А якая таўшчыня лёду ў Антарктыдзе?

– У сярэднім таўшчыня лядовага покрыва складае два кіламетры. Аднак пра Антарктыду мы пагаворым пазней. А зараз праверым, ці вывучылі вы тапаграфічныя знакі.

Геаграфічка вядзе тупым канцом асадкі па класным журнале, а я плюхаюся на сваё месца, усведамляючы, што такую тоўшчу ломам не праб’еш. Тут і атамны выбух наўрад ці дапаможа.

На перапынку нікуды не йду. Чытаю «Літаратурку» – выцягнуў з паштовай скрыні, як ішоў у школу. На перадапошняй старонцы артыкул пад назвай «З жыцця “пчол” і “жукоў-гнаевікоў”». Вочы чапляюцца за радкі: «Хто ж гэтыя загадкавыя “жукі”? На жаль, гэта ўсяго толькі ангельскі эстрадны ансамбль “Бітлз”… – Чытаю, соўгаючыся азадкам па лаве: гэта ж пра Юркавых улюбёнцаў! – Цяжка нават уявіць, якія гукі выдаюць гэтыя маладыя людзі, які змест у іхных опусах», – чытаю далей і чую ля вуха гарачае дыханне суседкі.

– Там што, пра «Бітлз» напісалі?

– Можна падумаць, ты іх чула, – гмыкаю, не адрываючыся ад газеты.

– А ты сам хоць чуў?

– Ды ў мяне, каб ты ведала, дома кружэлка ёсць, – я піхаю газету ў партфель, падымаюся на ногі.

– Дай паслухаць! – Галка таксама падхопліваецца, бліскае раскосымі вачыма.

– Не магу… братава.

Ужо на калідоры чую зычны Галчын воклік:

– Усё, Лёнік, скончыліся твае перапісоны. Такая заява прымушае спыніцца.

– Ладна, – выдыхаю я, перахапіўшы Галку ў дзвярах. – Прынясу для пачатку капэрту з фотаздымкам.

Звініць званок. Па калідоры, узняўшы над галавой разгорнутую мапу Рымскай імперыі, бяжыць Мішка Зыль. Наступны ўрок у нас – гісторыя.

Артыкул пра бітлоў прачытала палова класа. Нават газету пакамячылі. Уяўляю, што што будзе з Юркам, калі ён прачытае такое. І вось, вярнуўшыся са школы, ад парога крычу брату:

– У газеце пра «Бітлз» напісалі!

Юрка выхоплівае з маіх рук «Літаратурку», перагортвае старонкі, а я іду на кухню, ляпаю створкамі кухоннай шафкі і, не знайшоўшы нічога спажыўнага, цягну са слоіка маласольны гурок.

– Не, якую лухту пішуць! – абураецца за сценкай братан. – «Давядзецца жабраваць па шынках…» І хто піша: Мікіта Багаслоўскі! «Як на шахце вугальнай х… знайшлі адрублены». Ды гэты ёлупень іх ніколі не чуў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Забойца анёла (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Забойца анёла (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Забойца анёла (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Забойца анёла (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x