Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ды вось гэты шляхцюк кажа, што ты ў круля глушакоў скраў і цябе трэба судзіць.

Янка скінуў расшпілены мундзір і ўзяў шаблю ў ножнах, што ляжала побач. Базыль усміхнуўся, бо не раз быў сведкам двубою свайго сябра. Нават калісьці сам біўся з ім на шаблях з-за таго, што не маглі падзяліць месца побач з прыгожай дзяўчынай. Перамаглі бацькі, якія ўсыпалі абодвум.

– Значыцца, гэта ты, пан, кажаш на мяне дурное людзям?

– Ты хай і жаўнер, але падпарадкоўваешся законам гэтай зямлі. А паляваць у пушчы – забаронена. Таму ты, пан, злодзей, як добра сказаў мой слуга, – пацвердзіў Гавел.

– Гэта не браканьерства, а нарыхтоўка фуражу, – усміхнуўся Янка. – А ты, як адукаваны шляхціч, павінен ведаць розніцу паміж гэтымі справамі. А калі пан неадукаваны, дык я магу заняцца тым, чым не займаліся езуіты ў свой час.

Драгічынец скокнуў на ногі і схапіўся за шаблю:

– Двубой?

– Станавіся.

Жаўнеры абступілі паўкругам двух шляхцічаў. Тыя скінулі ўсе паясы, пальчаткі, жупаны ды мундзіры і засталіся ў кашулях. Янка зрабіў тры ўзмахі шабляй у паветры, і Гавел пайшоў на яго. Першы ўдар драгічынец паклаў проста зверху, каб выпрабаваць свайго суперніка. Улан злавіў шаблю на прамую руку, як меч, не спрабуючы адказаць. Другі ўдар быў злева. Янка таксама выпрабоўваў старэйшага шляхціча, бо той мог аказацца добрым фехтавальшчыкам. Але валанцёр з Драгічына біў прама, без складаных прыёмаў. Чацвёрты ўдар, пяты, на шосты ўлан злавіў шаблю праціўніка за спінаю, зрабіў крок наперад, вызваліў сваю зброю і нацэліўся на нагу. Драгічынец адбіў такім жа простым і прамым блокам, як і біў. Раптам нехта схапіў маладога ўлана за каўнер кашулі і тузануў да плота.

– Што, чорт вас забяры, вы мне тут робіце? – уварваўся харунжы Сыракомля, трымаючы відэлец з кавалкам смажанага мяса. – Мне крычаць – бойка, маскалі, а тут вы.

– Вы хто? – Гавел стаяў у баявой стойцы.

Уланы хутка, перабіваючы адзін аднаго, распавялі пра спрэчку наконт заканадаўства і яго выкарыстоўвання пад час вайны. Харунжы даеў мяса і тыкнуў відэльцам у драгічынца.

– Ты, пан, кажаш, што мой чалавек злодзей, але і я там быў. Што, атрымоўваецца, я таксама браканьер? У нас ёсць распараджэнне збіраць правізію ўсюды, дзе толькі можам.

Яна будзе аплачана праз казну. Перапіс гэтых птушак, як і астатняга, будзе дададзены да папер дывізіі, і пасля вайны сам кароль вырашыць, плаціць або не. Ці ты хочаш паспрачацца з генералам, які аддаў загад на адлоў звера?

Генерал-маёр Серакоўскі [3] Караль Ёзаф Серакоўскі (1752–1820) – польскі генерал-маёр, узначальваў польска-літоўскую дывізію падчас вайны 1794 года. насамрэч нічога не ведаў пра паляванне. Але на абед яму падалі добра засмажаную нагу дзіка, якая была сустрэтая вельмі станоўча. Да і наўрад ці хто будзе пісаць паперу пра дзясятак-другі дзічыны там, дзе мядзведзі могуць проста прыйсці ў агарод і заначаваць.

– Таму, Янка, прасі прабачэння ў пана, што вызваў яго на двубой. Ты, пан з міліцыі, прасі прабачэння ў майго чалавека за абразу… А, кажаце, першы пачаў служка? Ён шляхціч?

– Не, пане, – збянтэжыўся Яшка. – Габрэй.

– Тады дзесяць бізуноў, – Сыракомля сышоў да сябе.

23 ліпеня 1794 года

Дзверы вазка, упрыгожаныя белай сякерай на чырвоным шчыце, адчыніліся. Мужчына ў цёмным паходным мундзіры накіраваўся да ўвахода ў дом старасты.

– Генерал-маёр прымае? – перадаў паперы мужчына.

Вартавы прачытаў надпіс на лісце, паднёс пячатку да святла і знік за дзвярмі на некалькі хвілін.

– Так, пана чакаюць. Прашу за мной.

Яны прамінулі доўгі калідор з партрэтамі шляхты і ўвайшлі ў кабінет. Па пакоі былі расстаўлены скрыні з дакументамі, кнігамі, мапамі, паперамі і іншымі канцылярскімі прыладамі – штаб дывізіі пераязджаў амаль кожны дзень, і разбіраць усё не паспявалі. Вартавы абвясціў, што прыйшоў генерал-лейтэнант Павел Грабоўскі [4] Павел Ежы Грабоўскі (1759–1794) – дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнант, стараста ваўкавыскі. , і зачыніў за сабою дзверы.

За сталом таўсманы чалавек гадоў сарака чытаў ліст. Кіцель вісеў на крэсле, а шабля стаяла побач. Генерал-маёр Серакоўскі жэстам прапанаваў наведвальніку сядаць.

– Вы спазніліся, – ён адклаў ліст да другіх папер.

– Так, пан, але мы чакалі патрулёў, каб сабраць больш інфармацыі. Спадзяюся, генерал прабачыць мне.

Генерал маёр прагледзеў ліст. Нічога істотнага: «просім прыняць», «размаўляць як са мною» ды «найлепшых пажаданняў». Звычайны рэкамендацыйны ліст, з якім адпраўляюць амбасадара ці прадстаўніка. Пасля хуткага знаёмства Грабоўскі выцягнуў яшчэ два аркушы з-пад мундзіра. Адзін ліст ад генерала Хлявінскага, другі ад пана Карніціча, што загадваў рэкагнасцыроўкай у літоўскай дывізіі. Серакоўскі зламаў пячатку на першым. Хутка прагледзеўшы тэкст, ён працягнуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x