Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзядуля паклаў грыб пад капялюш.

– Вось і прыйшлі. Гэта твая вёска, – паказаў на хаты ён.

– Дзякуй вам вялікі. Я пайду тады, маці, мабыць, чакае мяне – вечар жа.

І хлопчык пабег да платоў. Дзядуля пайшоў назад, у лес, несці смачныя паганкі сваім родзічам.

– Эх, хлопча, бяжы, бяжы. Тры гады маці цябе чакае…

22 ліпеня 1794 года Вогнішча аблізвала бакі двух тлустых глушцоў смакуючы - фото 1

22 ліпеня 1794 года

Вогнішча аблізвала бакі двух тлустых глушцоў, смакуючы пажаўцелую скуру з перцам і соллю. Полымя кусала за ногі, крылы, шыі і грудзі птушак, быццам не жадаючы пакідаць хоць кавалачак смачнага мяса жаўнерам, што сядзелі побач. Базыль ахоўваў ежу ад пражэрлівага агню, круціў палку, на якую былі насаджаны птушкі, і раскідваў вуглі. На краі вогнішча стаяў чыгунок з кашай.

Непадалёк на сене адпачываў Янка. Сёння ноччу, калі дывізія прыйшла ў Шарашова, яго з дзясяткам вершнікаў адправілі з дазорам у бок Белавежы. Малады ўлан запрог толькі што рассядланага чорнага каня і, амаль без адпачынку пасля дзесяцігадзіннага маршу, рушыў у шлях. Вярталіся яны ў час, калі сонца разагнала ранішні туман і высушыла расу. «Хто ідзе?» – спыталі каля мястэчка. «Свае, з патруля», – адказаў харунжы Сыракомля, пад кіраўніцтвам якога Янка і служыў.

З сабою ў дарогу вершнікі ўзялі сабак – паляванне тут было забаронена, але што скажуць егеры дзесяці ўзброеным вайскоўцам, якія выконваюць загад генерала? Звер у пушчы вадзіўся, і што самае галоўнае – не прызвычаены да чалавека і палявання, якое аказалася простай справай. Янку дасталося два вялікія глушцы. Зараз улан драмаў з капелюшом на твары, каб ліпеньскае сонца менш перашкаджала ўяўляць ноч.

– Дзень добры, панове, – тры шляхцічы падышлі да вогнішча.

– Добры, – пракруціў ражон Базыль. – З кім маем гонар пазнаёміцца?

– Гавел Пшэмісцкі, герба «Буйвалова глова», – пакланіўся старэйшы з трох, – а гэта Сташак Чаўлініч, мой добры сябра і першая шабля Перкавічаў, і Яшка Бараш, наш служка і цырульнік.

– Мяне клічуць Базыль Войцек. А гэта, – улан кіўнуў у бок сядзячых ля вогнішча, – Лешак Збруя, Анджэй Свенчыц і Мілаш Чашнік. Там на зямлі спіць Ян Ліпініч, яго не чапайце – усю ноч у сядле правёў.

Гасцей запрасілі да вогнішча. Уланы знялі першую птушку з ражна і разрэзалі на часткі. Яшка дастаў з торбы каравай, сала ды бутэльку настойкі.

– Самі мы з Драгічына, прыйшлі толькі сёння, – сёрбнуў Гавел.

– Дык вы і ёсць тое падмацаванне валанцёрамі? Шмат вас? Кажуць, Літва паўстае ўся, – ажыццявіўся Базыль.

– Чатыры сотні, не менш. Спрабуем як можам. У мінулую нядзелю кінулі кліч па павеце – і вось.

– Шляхта, мабыць, з добрай зброяй, – умяшаўся Мілаш. – Я ведаў некалі драгічаніна, які мог з карабіна пацэліць у вавёрку з трохсот крокаў.

– Так, я вось узяў добрую пару пістоляў, – Сташак паказаў старую, з трэшчынай на дзяржальні, пістолю. – Яшчэ мой бацька ёй карыстаўся.

Хутчэй за ўсё, гэтай пістоляй карыстаўся яшчэ і дзед, а можа і прадзед грознай першай шаблі Перкавічаў. Зброя, што звычайна была ў дробнай шляхты, старая, даўно адстраляная, са сваёй гісторыяй, з перамогамі і паразамі. Але зараз яна хутчэй нашкодзіць свайму ўладальніку, чым ворагу: выпадзе крэмень, узарвецца дула, паляціць куля ўбок. Драгічанскія госці пачаставалі ўланаў настойкай, гаркавата-салодкай, на перцы, імбіры, чаборы і мёдзе. Тыя ж адказалі гасціннасцю і падзяліліся дзічынай.

– Дзякуй, смачная птушка, – глынуў Гавел са шклянкі, якая зрабіла поўныя два колы.

– Гэта трэба дзякаваць Янку, – Базыль паглядзеў на сябра. – Прынёс раніцай. Панове, трэба пакінуць яму добры кавалак, бо чалавек стараўся.

– Ён што, у пушчу хадзіў? – здзівіўся стары драгічынец.

– Дык я ж казаў табе, пане, што ўсю ноч на кані нашы правялі.

– Злодзей, – ціха сказаў Яшка, адразаючы кавалак сала для свайго гаспадара.

– Дурань, – Базыль пляснуў па карку служкі. – Зладзеі і браканьеры – у мірны час. А мы – кароннае войска.

– Але гэта злачынства ўсё роўна. Пушча – забарона, – адрэзаў Гавел.

– Гэй, Янка, цябе тут злодзеем называюць, – крыкнуў улан сябру.

Крык выцягнуў Янку з дзіўнага сну пра чаплю на балоце. Чапля ў гэтым сне завязла ў дрыгве і крычала, пакуль вужы зацягвалі яе пад зялёна-карычневую глебу. Янка расплюшчыў вочы.

– Чаго раскрычаўся, Базыль? – ён падняўся на ногі. Уланам стала цікава, чым скончыцца нечаканая барацьба за ежу, і Мілаш кпліва звярнуўся да Янкі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x