Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Што ты мне лжэш, мядзведзь? Як ты ператварыў ваду ў крышталь? Адказвай, а не то я спалю ўсё наваколле, а цябе жывога скіну з самага небасхілу, і ляцець ты будзеш тры дні да зямлі, дзе цябе і расплюшчыць. Адказвай!» – вар’яцкім голасам праракатаў цмок. Уздыхнуў мядзведзь, дастаў вуду і закінуў яе ў ваду. «Ты, цмок, вялізны і магутны. Калі скінеш мяне, я закрыю свой гештальт пра палёты, а ты так і застанешся без смарагдаў. Давай зладзім спаборніцтва: хто больш рыбы навудзіць. Калі ты пераможаш, я распавяду, як ваду ў крышталі перарабляць. Калі я – ты зляціш з гэтай зямлі і ніколі не вернешся». Раззлаваўся цмок, схапіў мядзведзя ды падняў над зямлёю. А той нават вуды не выпусціў. Зразумеў тады цмок, што сілаю і жорсткасцю нічога ад ляснога жыхара не даб’ецца, і згадзіўся на спаборніцтва.

Кінуўся цмок у возера і давай рыбу вудзіць. Хвастом раз – і тры карпы на бераг адразу. А мядзведзь у гэты час вудай маленькага акуня выцягне ды побач пакладзе. Цмок кіпцюрамі хваць – і вялізнага сама выцягнуў, а буры з берага толькі новага слімака на кручок насаджвае. Праз гадзіну ля цмока вырасла гара вышэй за елкі, што раслі побач. «Ну, хітрун, мая перамагла! Распавядай!» – узрадаваўся цмок. Паглядзеў мядзведзь панура на чатырох рыбін, што злавіў сам, і пачаў: «Твая праблема ў тым, што ты надта гарачы. Смарагды робяцца ад холаду, а ты іх выпарваеш. Таму трэба дзьмухаць вельмі халодным паветрам». – «Значыць, мне трэба ў снезе зваляцца, каб крышталі выплаўляць?» – здзівіўся цмок. «Я шмат бачыў на гэтай зямлі і ведаю, што калі зімою зашмат часу ў лесе паблукаеш, змерзнеш, дык потым толькі гарачэйшы сам становішся. Трэба табе зрабіць наадварот. Ляці да сонца і трымайся ля яго, пакуль з ноздраў іней не пойдзе, і вяртайся…» Не даслухаў яго цмок і ўзляцеў. Махаў ён крыламі так моцна і хутка, як ніколі. Падымаўся вышэй і вышэй, пакуль зусім не знік на небасхіле.

Дзядуля схаваў грыб у левую кішэню.

– А што было потым? – спыніўся хлопчык.

– Нічога асаблівага. Мядзведзь сабраў рыбу ў вазок, што стаяў побач, і пакаціў дадому, а цмок ператварыўся ў сузор’е. Кажуць, у апошні час ён вернецца і пераўтворыць усю ваду на зямлі ў смарагды ды лалы.

– А як жа тады на раку хадзіць? – хлопец падхапіў буяк з зямлі.

– Не хутка гэта будзе… А цяпер далей, – стары выцягнуў з кошыка зялёны, як дрыгва, грыб і пачаў. – Гуляў неяк па лесе малады хлопец, рыцар. Гадоў на дзесяць-дваццаць старэйшы за цябе. Не ведаю, чаму і як ён апынуўся ў лесе, мабыць паляваў. Ехаў ён на чорным кані, у бліскучых даспехах, а на сядле каня быў герб – пень з рагамі. Стаміўся хлопец і прысеў адпачыць ля старога дуба, што памятаў часы без людзей, і заснуў. Сніліся яму дрэвы, што ходзяць і вітаюцца адно з адным, птушкі, што пяюць чалавечымі галасамі, і чорныя мурашы памерам з добрага парсюка.

Прачнуўся хлопец і не знайшоў свайго каня. «Жоўцень! – крычаў ён. – Жоўцень, ты дзе?» Ані фыркання не было чуваць. Убачыў ён паламаныя хмызы і пайшоў у тым напрамку. Не ведаю, колькі ён ішоў, можа пяць хвілін, а можа пяць гадзін, але раптам пачуў дзявочы крык. Рыцар выхапіў меч і кінуўся праз елкі. На палянцы вялізны сівы воўк з палаючымі вачыма трымаў прыгожую чаплю за шыю. «Выратуй мяне», – прарыпела яна чалавечым голасам. Кінуўся хлопец на драпежніка. Учапіўся воўк ікламі ў руку, пракусіў калёны метал і амаль дабраўся да косткі. Але меч апынуўся хутчэйшым – адно вока звера патухла, і воўк, разумеючы небяспеку, з усёй моцы адкінуў ваяра і збег. «Дзякуй табе, мужны чалавек, але табе трэба сыходзіць адсюль як мага хутчэй», – сказала птушка. «Чаму? І хто ты, чароўная пані Чапля?» – спытаў хлопец. І чапля распавяла, што яна – князёўна і спадчынніца гэтага лесу, а воўк – моцны чараўнік і паплечнік яе бацькі, вялікага Зубра. Воўк жадаў ажаніцца з ёй, а калі яму адмовілі – са злосці рашыўся на гвалт.

«Я абараню цябе. Адзін раз я ўжо адолеў гэтага драпежніка, здолею і другі», – гуляў мячом хлопец. «Не, не зможаш, мужны ваяр. Адзін быў воўк, і не чакаў нападу. Табе пашанцавала сёння, але не пашанцуе заўтра. Бяжы, хлопча, з гэтага лесу. А з ваўком зможа справіцца толькі мой бацька», – адказала яму чапля. На развітанне падаравала птушка свайму збавіцелю драўляны пярсцёнак з заімшэлым каменем, які стаў хлопцу даражэйшым за ўсе багацці сусвету.

– А што было потым?

– А потым не было нічога… Не ўсе казкі заканчваюцца добра, а некаторыя…

– Праўда? – засумаваў хлопчык

– Ай, халера цябе дзяры, хлопча. Хай вярнуўся гэты ваяр у лес са сваймі сябрамі. Яны знайшлі таго ваўка і забілі яго. Пацалаваў хлопец пані Чаплю, і пераўтварылася яна ў прыгожую кабету. І жылі яны доўга і шчасліва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x