Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Стэфан Корф - Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дзеля чаго вы хочаце прасіць бласлаўлення ў Божай Маці? – запаліў лампадку ойча Серафім.

– Каб моцна біць расейцаў. Каб дала сваю падтрымку і дазваленне гнаць іх аж да самай Масквы, – перахрысціўся Янка.

– Ды каб пакінуць іх у гэтай зямлі, – падтрымаў Базыль.

– Прабачце, панове, але на гэта вам бласлаўлення ніхто не дасць, – задзьмуў лампадку святар.

Уланы са здзіўленнем глядзелі на адыходзячага чалавека ў чорнай рызе. Што благога яны сказалі? Янка разгублена кінуў у след:

– Святы ойча, нібы біць ворага Радзімы – гэта грэх?

– Біць людзей – грэх… – святар збіраў прылады для еўхарыстыі.

– Гэта не людзі, гэта д’яблы ў чалавечым абліччы! Яны прыйшлі забраць апошняе ў нас, адрэзаць яшчэ адзін кавалак ад цела Радзімы. Яны… Яны служаць бабе ды маскоўскаму патрыярху, што жадаюць толькі крыві і полымя нашай краіне.

– Гэта таксама людзі. Такія ж хрысціяне, як і вы. Такія ж дзеці Божыя, як і тыя, што праходзяць міма гэтай царквы сёння.

– Не раўняйце нас з імі! – напалову выцягнуў шаблю Базыль. – Яны – праваслаўныя.

– Я – таксама… – адказаў святар.

– Але… Дык, можа, пагэтаму вы адмаўляеце нам у бласлаўленні? Можа, вы і жадаеце, каб расейцы хутчэй прыйшлі? – паклаў руку на шаблю Янка.

– Дурныя вы, бо маладыя. Я не жадаю тут расейцаў. Я не жадаю тут палякаў. Я не жадаю тут нікога. Гэтай вёсцы гора хапае і так. Учора памёр Язэп Вірны, яго затаптаў бык. Бласлаўлю я на забойства гэтага быка? Не, бо гэта Божая істота, якая таксама жадае жыць, хай нічога і не разумее. Мы забіваем жывёл, у якіх няма душы, і то нам потым няёмка. А вы хочаце, каб Божая Маці дапамагала забіваць людзей, такіх жа, як вы? Не прымушайце святых абліваць сябе крывёй дзеля вашай забавы. І апусціце шаблі, гэта святое месца. Мяне вы імі не напужаеце, я быў і пры Бары [1] Барская канфедэрацыя (1768–1772) – вайскова-палітычная канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, абвешчаная ў мястэчку Бар, дзеля абароны ўнутранай і знешняй незалежнасці Рэчы Паспалітай, накіраваная супраць расійскай агрэсіі і супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. , і пры Таргавіцах [2] Таргавіцкая канфедэрацыя (1792) – саюз магнатаў Рэчы Паспалітай супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма 1788–1792 гг. . Я бачыў шмат чаго з абодвух бакоў.

– Прабачце… – пасунуў пояс з шабляй Базыль. – Але…

– Святы ойча, а дасць Божая Маці сваё бласлаўленне на цяжкі шлях? Абароніць нас ад благога і… і дапаможа вярнуцца дамоў? – кінуў манету ў ахвяраванне Янка.

На двары царквы жаўнеры збіралі зброю пасля кароткага прывалу.

– Дзядзечка, а вазьміце мяне з сабою біць маскалёў.

– Як зваць? – адвязваў каня ўлан.

– Усе мяне клічуць Кгомша. Вазьміце, у мяне нават куля ёсць. Во! – хлопчык паказаў свінцовы шарык.

– Адкуль яна ў цябе?

– А вы нікому, дзядзечка, не скажаце?

Шэрагі жаўнераў праходзілі міма царквы. Блакітная фарба кроплямі застыла на сярэдзіне сцяны («Трэба будзе перафарбоўваць», – меркаваў святар). Тысячы мундзіраў збіралі на сябе пыл вясковай дарогі. Яны ішлі, як на свята, дзе кожны, селянін і шляхціч, купец і сенатар, знойдзе сабе смерць.

21 ліпеня 1993 года

– …з вёскі я, да бабулі прыехаў, – выцер нос рукавом хлопчык.

Сухі дзядуля пазіраў на нечаканасць, што напаткала яго якраз у час падвячорка. Пацёртая куртка, хутчэй за ўсё старэйшага брата, звісала з плеч, гумавыя боты даходзілі аж да калена, а ў даўгіх валасах заблыталася ігліца.

– Шмат жаб’юкоў напаткаў? Дай глянуць?

Хлопчык працягнуў плецены круглы кошык, у якім ляжалі некалькі падбярозавікаў, лісічкі, даволі вялікая сям’я сыраежак і некалькі грыбоў, што вырашылі застацца інкогніта для хлопца.

– Гэта бабці маёй, гэта суседцы… – дзядуля запусціў руку ў грыбы.

– Не дам, гэта маё. Сабе самі збірайце, – схаваў здабычу за спіну хлопец.

– Бач які. Дзяліцца не хоча. Ты б усё роўна гэтыя дома выкінуў. Не ведаеце вы, як смачна прыгатаваць пяркожаў. Яшчэ і старых не паважае, – зазірнуў цераз падлеткавае плячо дзядуля. – Давай я табе распавяду тры казкі, а ты мне за гэта дасі тры жаб’юкі.

– А можа, лепш шлях да вёскі пакажаце?

– А можа, і пакажу…

Стары ведаў усе сцежкі ў гэтым лесе. Чорнае дрэва, сто крокаў да маліны, улева, пакуль не ўвапрэшся ў буяк, абысці бервяно, якое засялілі імхі, тры крокі ўбок (каб не наступіць у скарбніцу вавёркі), яшчэ пяць дзясяткаў крокаў на поўдзень…

– Дык вось, – стары ўзяў у рукі першы грыб, жоўты, як сонейка. – Жыў на вялікай гары стары цмок. Калі ён быў малы, усе навакольныя вёскі шкадавалі яго, прыносілі ежу ды дапамагалі па гаспадарцы. А цмок рос і рос, і было яму ўсяго мала. Бараны і быкі, золата і каменне, прыгожыя дзяўчаты і магутныя хлопцы – ён жадаў больш. І пачаў цмок захопліваць наваколле: вёскі, мястэчкі, гарады, палі, рэкі ды азёры. Тыя, што выходзілі супраць жахлівай пачвары, больш не вярталіся дадому. Пралятаў ён аднойчы над гэтымі мясцінамі і ўбачыў вялізнае возера, што памерамі сваімі з морам спрачалася. Вада ў ім была зялёная-зялёная, шчыльная, што на локаць нічога не відаць. Здзівіўся цмок ды прызямліўся на бераг, побач з мядзведзем, што вудзіў рыбу. Спытала тады лятаючая істота істоту бурую: «Чаму возера гэтае такое зялёнае, нібы не з вады зроблена? Там, адкуль я прыляцеў, уся вада брудна-блакітная, як восеньскі небасхіл». Мядзведзь зачарпнуў вады з возера, дзьмухнуў на яе, і поўсць яго пакрылася інеем, а ў лапе з’явіліся зялёныя крышталі. «Гэта не простая вада. Гэта – вадкі смарагд. Яшчэ малады, толькі нарадзіўся», – адказаў мядзведзь і кінуў крышталі ў ваду. Узрадаваўся цмок – гэта ж столькі смарагду! Ён зможа абкласці сваю гару поўнасцю, зробіць смарагдавы ложак, вялізны каток… Набраў ён крылом вады як мага больш, удыхнуў мацней і як дзьмухнуў на зялёную вадкасць, аж дым з ноздраў вырваўся. Вада зашыпела і ператварылася ў пару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x